21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзе адпачывае душа і цела...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзе адпачывае душа і цела...

А якое ў вас любiмае месца адпачынку на прыродзе? Куды вас найбольш цягне, дзе бавiце час з сям’ёй?

Ганна Альшанская, начальнiк аддзела цэнаў Вiцебскага аблвыканкама:

Андрэй Раговiч, ветурач-дыспетчар па эндакрыннай сыравiне РУП "Белмедпрэпараты":

— Дача (<І>смяецца )! Яна ў нас у Дзяржынскiм раёне, там прыгожыя мясцiны, возера побач, лес. Яшчэ я паважаю зiмовую рыбалку, калi надаецца магчымасць, выязджаю на Браславы, Вiлейку. Ну, а калi ў горадзе... Уздоўж Свiслачы часам можам прагуляцца, бо жывём побач, у Драздах.

Марына Астапава, студэнтка-завочнiца Магiлёўскага педунiверсiтэта iмя Куляшова, вёска Шаламы Слаўгарадскага раёна:

— Так, ёсць такое месца, дзе я люблю адпачываць. Гэта возера ў межах горада. Яно невялiкае, але вельмi добраўпарадкаванае, утульнае, я сказала б. Тут заўсёды чысцiня, дзяжурыць мiлiцыя, ёсць столiкi, альтанкi, працуе нават пракат катамаранаў, ёсць гандлёвы кiёск. Гэта зона адпачынку карыстаецца ў нас папулярнасцю. Яшчэ ў раёне ёсць Блакiтная крынiца, у якой гаючая вада i глiна. Гэта месца таксама належным чынам добраўпарадкаванае, яго наведваюць шмат людзей. Там ёсць камень, якi, згодна з легендамi, выконвае жаданнi.

Эдуард Валцэвiч, старшы iнспектар групы па грамадзянстве i мiграцыi Ганцавiцкага РАУС:

— Гарадскi парк у горадзе. Ён вельмi дагледжаны, там прыемна бываць усёй сям’ёй. Ёсць лавачкi для адпачынку, часам працуе выязны гандаль, атракцыёны. Бывае, праводзяцца масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя якому-небудзь святу.

Яшчэ мы любiм усёй сям’ёй выязджаць у грыбы. Ну i, вядома, дача! Там вельмi блiзка ёсць лес, возера. Нам усiм падабаецца там адпачываць.

Валянцiна Тарасiк, галоўны ляснiчы Чэрвеньскага лясгаса:

— Опанькi (смяецца)! Разумееце, паколькi ўся мая праца звязана менавiта з прыродай, яна для мяне найперш працоўнае месца. Безумоўна, у лесе мы заў- важаем шмат прыгожага, але ў першую чаргу ацэньваем усё як прафесiяналы. Калi iншыя едуць у лес адпачыць, дык мы якраз i ствараем для iх такую магчымасць: добраўпарадкоўваем, устанаўлiваем альтанкi. А самi... А самi (смяецца) практычна не карыстаемся ўсiмi гэтымi выгодамi. Хiба толькi часам прысядзеш на лавачку, ды i тое — найперш праверыць: цi зручна будзе iншым.

Таму асабiста для мяне месцам адпачынку з’яўляецца рэчка. Ёсць у нас у раёне Раванiцкая Слабада. Зона адпачынку там не ўладкаваная, але i не "дзiкая". Ёю задаволеныя, едуць сюды i проста адпачываючыя, i рыбакi, у тым лiку i мiнчане.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А якое ў вас любiмае месца адпачынку на прыродзе? Куды вас найбольш цягне, дзе бавiце час з сям’ёй? Ганна Альшанская, начальнiк аддзела цэнаў Вiцеб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика