21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што ў вас добрага?

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што ў вас добрага? "Чалавек робiць сваё жыццё сам"

Вольга Калугiна, начальнiк аддзела гiдралогii Гомельскага аблгiдрамета:

— Усё добра! I ў сям’i, i з дзiцем, i на працы. Напрыклад, мая дачка-школьнiца добра вучыцца, малюе. Я люблю сваю працу, яна мне прыносiць задавальненне. I вось калi ты цалкам аддаеш сябе сям’i, працы, дык адчуваеш сябе сапраўднай мацi, жонкай, прафесiяналам i адчуваеш ад гэтага цiкаўнасць да жыцця. Тады ўсё атрымлiваецца, ты ўсiм задаволены. Звяртаеш увагу, якая прыгожая прырода, як усё расце на дачы (смяецца). Як кажуць, разумееш, што жыццё атрымалася (смяецца)!

Наталля Бабко, другi сакратар Клецкага райкама БРСМ:

— Я па жыццi — непапраўны аптымiст (смяецца)! У мяне добрая сям’я, ад якой зыходзiць пазiтыў, любiмая праца — з моладдзю. Яна мяне радуе, увесь час падтрымлiвае, прыходзiць на выручку. Можна сказаць, што гэта — другая сям’я.

Я займаюся самаадукацыяй, люблю гiсторыю, захапляюся паэзiяй. Увогуле, гаворачы словамi майго любiмага Амара Хаяма: сваё жыццё чалавек робiць сам. Маё жыццё за апошнiя тры гады змянiлася карэнным чынам, чаму я вельмi рада. Пасля заканчэння ўнiверсiтэта пайшла працаваць у школу. Там мяне заўважылi, прапанавалi паехаць на пэўны час у Iталiю. Праз месяц пасля вяртання прапанавалi цяперашнюю працу, якая, як ужо сказала, мне вельмi падабаецца. Хоць, калi шчыра, не чакала, што яна будзе такой адказнай. З апошнiх спраў магу прыгадаць падрыхтоўку да абласных конкурсаў прафесiйнага майстэрства: на лепшага аператара машыннага даення i маладых аратых.

Нiна Крэчык, старшыня сельсавета, вёска Новадзявяткавiчы Слонiмскага раёна:

— Мяне радуе, што нядаўна ажанiўся мой сын, якому ўжо споўнiўся 31 год. Вельмi задаволена нявесткай. Крыху, праўда, засмучае, што маладыя пераехалi жыць у Слонiм, цяпер сыну трэба шукаць працу. На час вяселля мы з мужам пайшлi ў водпускi. Сама ўрачыстасць прайшла ў слонiмскiм рэстаране. Запрасiлi толькi самых блiзкiх, але мне вельмi спадабалася: i як моладзь весялiлася, i што самой адпачыць атрымалася. Словам, засталася задаволеная. А неўзабаве пасля вяселля ўзялiся за ўборку ўраджаю, ды з новымi памагатымi — сватам i сваццяй. За два днi выкапалi бульбу на 40 сотках, ураджай добры атрымаўся.

Яшчэ мяне радуюць два ўнукi-школьнiкi адной дачкi, i дачка-студэнтка другой. Яны мяне наведваюць, любяць. I я ж, вядома, таксама.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вольга Калугiна, начальнiк аддзела гiдралогii Гомельскага аблгiдрамета: — Усё добра! I ў сям’i, i з дзiцем, i на працы. Напрыклад, мая дачка-школьнiц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика