Сiмпозiум па Халакосце
Сiмпозiум па Халакосце
Ніхто не забыты
У сталiцы Беларусi i ў iншых гарадах краiны працягваюцца памятныя мерапрыемствы з нагоды 65-й гадавiны лiквiдацыi Мiнскага гета. Яны завершацца 24 кастрычнiка. Адным з арганiзатараў гэтых мерапрыемстваў стаў Мiнскi мiжнародны адукацыйны цэнтр (МАЦ) iмя Іаганэса Рау. Там напярэдаднi гадавiны трагедыi мiнскiх яўрэяў у гады Вялiкай Айчынай вайны адбылася прэс-канферэнцыя. На ёй вядомы беларускi архiтэктар i старшыня Саюза беларускiх яўрэйскiх грамадскiх арганiзацый Леанiд Левiн i былы вязень Мiнскага гета старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання яўрэяў — былых вязняў гета i нацысцкiх канцлагераў Мiхаiл Трэйсцер падрабязна расказалi аб насычанай праграме мерапрыемстваў. Сярод iх i правядзенне мiжнароднага навуковага сiмпозiуму па Халакосце, якi сёння адбудзецца ў адукацыйным цэнтры iмя Iаганэса Рау. Галоўны дакладчык — вядомы нямецкi гiсторык, дырэктар iнстытута даследаванняў антысемiтызму з Берлiна Вольфган Бенц. Дарэчы, у нашу сталiцу прыбыла вялiкая i прадстаўнiчая дэлегацыя з Германii. Яе кiраўнiк Гербер Шнор, у прыватнасцi, падкрэслiў вялiкую важнасць для беларускага i нямецкага народаў iдэi стварэння на тэрыторыi былога канцлагера смерцi Малы Трасцянец мемарыяльнага комплексу. Леанiд Лахманенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiцы Беларусi i ў iншых гарадах краiны працягваюцца памятныя мерапрыемствы з нагоды 65-й гадавiны лiквiдацыi Мiнскага гета. Яны завершацца 24 кас |
|