Пакланіцца святому Уладзiмiру
Пакланіцца святому Уладзiмiру
З 14 гадзiн 22 кастрычнiка да 16 гадзiн 25 кастрычнiка ў Мiнскiм Свята-Духавым саборы (вул. Кiрылы i Мяфодзiя, 3) будуць знаходзiцца мошчы святога роўнаапостальнага князя Уладзiмiра, якi хрысцiў Русь у 988 годзе. Прынясеннем ў Мiнск святынi распачынаюцца ўрачыстасцi ў гонар 1020-годзя Хрышчэння Русi. Доступ да яе будзе адкрыты кругласутачна. Хрышчэнне самога Вялiкага князя Уладзiмiра параўноўваюць з ператварэннем апостала Паўла. Жыццё бясстрашнага i жорсткага язычнiцкага князя ў коранi змянiлася пасля пагружэння яго ў хрышчальную купель ў Корсунскiм храме, падобна таму, як цалкам змянiлася жыццё ганiцеля хрысцiян Саўла пасля сустрэчы яго з Хрыстом на шляху ў Дамаск. У сваiм Пасланнi да суайчыннiкаў з нагоды прынясення на Белую Русь часцiцы мошчаў святога роўнаапостальнага князя Уладзiмiра Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi гаворыць: "...Праз паўстагоддзя пасля Хрышчэння Русi Кiеўскi мiтрапалiт Іларыён у сваiм знакамiтым "Слове пра Закон i Благадаць", звяртаючыся да вобраза вялiкага князя Уладзiмiра, задаваў пытанне: "Як ты ўвераваў? Як усялiўся ў цябе розум, каб узлюбiць нябачнае i iмкнуцца да нябеснага?.. Кiруючыся толькi тваiм добрым сэрцам i вострым розумам, ты спасцiг, што Адзiн ёсць Бог". I далей падкрэслiвае Высокапраасвяшчэнны прапаведнiк, кажучы пра Хрысцiцеля Русi: "Прыйшло да яго наведанне Усявышняга, спаглянула на яго Усямiласцiвае Вока Божае, i заззяў у сэрцы яго розум: ён зразумеў марнасць iдальскай аблуды i пачаў шукаць Адзiнага Бога". Узлюбленыя браты i сёстры! Хiба кожны з нас не мог бы звярнуць да самога сябе цi да свайго блiзкага гэтыя словы, якiя прагучалi ў XI стагоддзi пасля Ражджаства Хрыстовага? Безумоўна, кожны веруючы хрысцiянiн у сваiм зямным жыццi хоць бы аднойчы перажываў стан, калi, паводле слоў мiтрапалiта Iларыёна, сэрца ззяе розумам. (...)" Мiтрапалiт Фiларэт звяртае таксама ўвагу на тое, што ўрачыстасцi, прысвечаныя 1020-годдзю Хрышчэння Русi святым роўнаапостальным князем Уладзiмiрам, — чарговая гiстарычная нагода для ўсведамлення нашага нацыянальнага паходжання, духоўнай роднасцi i хрысцiянскай еднасцi з нашымi адзiнакроўнымi i адзiнавернымi народамi-братамi. "....Узлюбленыя браты i сёстры! Дастойна ёсць для ўсiх нас далучыць галасы нашых сэрцаў да голасу святога Хрысцiцеля Русi i ўсклiкнуць да Госпада адзiнымi вуснамi i адзiным сэрцам разам з роўнаапостальным князем Уладзiмiрам, якi так малiўся ў дзень Дняпроўскага Хрышчэння сваiх суайчыннiкаў: "Божа, Ты стварыў неба i зямлю! Спаглянь на новых людзей гэтых i дай iм, Госпадзi, спазнаць Цябе, iсцiннага Бога, як ужо спазналi краiны хрысцiянскiя; умацуй у iх веру праведную i непахiсную, а мне дапамажы, Госпадзi, у змаганнi з супрацiўным ворагам, каб, спадзеючыся на Цябе, я перамог бы яго подступы". Амiнь". Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 14 гадзiн 22 кастрычнiка да 16 гадзiн 25 кастрычнiка ў Мiнскiм Свята-Духавым саборы (вул. Кiрылы i Мяфодзiя, 3) будуць знаходзiцца мошчы святога роў |
|