Вытокі i станаўленне праваслаўнага шляху
Вытокі i станаўленне праваслаўнага шляху
Сёння, 22 кастрычнiка, а 16-й гадзiне ў галерэi "Лабiрынт" Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi (праспект Незалежнасцi, 116) адкрываецца цыкл выставак "Праваслаўнае слова", прысвечанае святкаванню ў нашай краiне 1020-годдзя Хрышчэння Русi. Унiкальныя рукапiсныя помнiкi, старадрукаваныя кнiгi XVІ—XVIII стагоддзяў i сучасныя пераклады Бiблii дэманструюцца ў экспазiцыi "Праваслаўныя рарытэты" ў Музеi кнiгi. Асаблiвае месца сярод гэтых найкаштоўнейшых экзэмпляраў з фондаў Нацыянальнай бiблiятэкi займае шэдэўр друкарскага мастацтва XVI стагоддзя Евангелле Пятра Мсцiслаўца 1575 года, першае выданне Вiленскай друкарнi братоў Мамонiчаў. На выставе экспануюцца больш за 25 унiкальных, рэдкiх кнiжных помнiкаў праваслаўнай традыцыi. Каля 300 выданняў XIX — пачатку XXI стагоддзяў, у якiх раскрываецца сутнасць рэлiгii як грамадскай з’явы, а таксама ўзнiкненне, станаўленне i распаўсюджванне праваслаўя на беларускiх, рускiх i ўкраiнскiх землях, прадстаўлены на тэматычнай выставе на трэцiм паверсе бiблiятэкi. Тут таксама можна ўбачыць рэдкiя i каштоўныя кнiгi, выдадзеныя ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Iркуцку, Яраслаўлi, Кiеве, Харкаве, Чарнiгаве i iнш. Адна з самых цiкавых — шматтомнае спецыялiзаванае даведачнае выданне "Праваслаўная энцыклапедыя", якое прымеркавана да 2000-годдзя Ражджаства Хрыстовага. Экспазiцыя "Беларусь праваслаўная" на другiм паверсе (каля галерэi "Ракурс") налiчвае каля 150 дакументаў i мае некалькi раздзелаў: "Хрэсны шлях" (пра жыццё i служэнне Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта, Экзарха ўсяе Беларусi), "Падзвiжнiкi набожнасцi зямлi беларускай", "Праваслаўныя святынi Беларусi" i "Праваслаўная адукацыя ў Рэспублiцы Беларусь". У мастацкай галерэi "Атрыум" размешчана выстава "Слова i вобраз". На ёй прадстаўлены мастацкiя работы на тэмы бiблейскiх сюжэтаў, духоўнай i культурнай спадчыны Беларусi. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 22 кастрычнiка, а 16-й гадзiне ў галерэi "Лабiрынт" Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi (праспект Незалежнасцi, 116) адкрываецца цыкл вы |
|