Даведайся пра падаткі!
Даведайся пра падаткі!
Акцыя з такой назвай праходзiць на Гомельшчыне на працягу кастрычнiка. Супрацоўнiкi iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi праводзяць рэйд па школах. І яго мэта — не выяўленне i пакаранне тых, хто ўтойваецца ад выплаты грошай, а асвета школьнiкаў у пытаннях падатковага заканадаўства. Як падкрэслiвае начальнiк iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi Галiна Пашэд, "за мяжой асновы падатковых ведаў дзецi атрымлiваюць яшчэ ў школе. Там выхаванне законапаслухмяных плацельшчыкаў пачынаецца з ранняга ўзросту. Пакуль жа ў нашай краiне такiх заняткаў у школьнай праграме няма". У дзесяцi выбраных школах абласнога цэнтра пройдуць лекцыi, дзе настаўнiкамi часова стануць службовыя асобы iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi i актывiсты пярвiчнай арганiзацыi БРСМ гэтай структуры. Iрына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцыя з такой назвай праходзiць на Гомельшчыне на працягу кастрычнiка. Супрацоўнiкi iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь па
|
|