Рассельгаснагляд мае намер забараніць з 1 лiстапада ўвоз жывёлагадоўчай прадукцыi 30 прадпрыемстваў
      
					Рассельгаснагляд мае намер забараніць з 1 лiстапада ўвоз жывёлагадоўчай прадукцыi 30 прадпрыемстваў Беларусi
 
				
				
				Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў начальнiк галоўнага ўпраўлення ветэрынарыi Мiнсельгасхарча Уладзiмiр Хiля. Паводле яго слоў, цяпер спiс удакладняецца. У асноўным у яго ўвайшлi малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Некаторыя заўвагi маюць чыста тэхнiчны характар. Напрыклад, расiйскiя эксперты настойваюць на неабходнасцi больш добраўпарадкаваных пад’язных пуцей да малочных заводаў, на рэканструкцыi падсобных памяшканняў i паляпшэннi тэхнiчнага стану вытворчых участкаў i цэхаў. Больш падрабязны аналiз выяўленых недахопаў будзе зроблены на рэспублiканскай нарадзе спецыялiстаў дзяржветслужбы Беларусi з кiраўнiкамi мяса-малочных прадпрыемстваў. 
 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў начальнiк галоўнага ўпраўлення ветэрынарыi Мiнсельгасхарча Уладзiмiр Хiля.  Паводле яго слоў, цяпер спiс удакла  | 
 
		
		
		 
     |