Вылiк — да 1 500 000 рублёў
Вылiк — да 1 500 000 рублёў
Вядома, што замест дзеючай прагрэсiўнай гадавой шкалы ставак падаходнага падатку ў наступным годзе запланавана ўвесцi лiнейную стаўку ў памеры 12 працэнтаў. Мяркуецца, што тады стандартны падатковы вылiк у памеры 250 тысяч рублёў у месяц будзе давацца асобам, чый сярэднямесячны заробак не перавышае 1,5 мiльёна рублёў. У рэдакцыю звяртаюцца чытачы, якiя пытаюцца: "Цi будзе давацца падатковы вылiк тым, хто атрымае заробак, напрыклад, у памеры 1 млн 500 тысяч 10 рублёў? Можа падатковыя органы прадугледзелi нейкую гранiчную "вiлку" вакол гэтай лiчбы, у межах якой стандартны падатковы вылiк будзе яшчэ давацца?" — Пераходная "вiлка" для даходаў звыш 1,5 млн рублёў новым механiзмам падаткаабкладання не прадугледжана, — адказалi рэдакцыi ў галоўным упраўленнi падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi. — Калi па дакументах работнiк атрымае заробак больш як 1,5 млн рублёў, тады на стандартны падатковы вылiк ён ужо не будзе мець права. Памер перавышэння агучанай лiчбы месячнага заробку прынцыповай ролi не адыграе. Сяргей ПАЛІНIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядома, што замест дзеючай прагрэсiўнай гадавой шкалы ставак падаходнага падатку ў наступным годзе запланавана ўвесцi лiнейную стаўку ў памеры 12 прац
|
|