Значны рост экспарту ў Польшчу
Значны рост экспарту ў Польшчу
Напярэдаднi завяршэння сваёй дыпламатычнай мiсii ў Варшаве пасол Беларусi Павел Латушка сустрэўся з намеснiкам старшынi беларуска-польскай камiсii па эканамiчным супрацоўнiцтве, намеснiкам мiнiстра эканомiкi Польшчы Марцiнам Карольцам. Былi абмеркаваны пытаннi падрыхтоўкi першага пасяджэння нядаўна створанай сумеснай рабочай групы па iнвестыцыях i чарговага XІI форуму "Добрасуседства-2008". Форум пройдзе 3—5 лiстапада ў Мiнску. Пасол i намеснiк мiнiстра таксама грунтоўна разгледзелi шляхi паглыблення эканамiчнага супрацоўнiцтва ў розных галiнах у цэлым з Еўрапейскiм саюзам i з Польшчай у прыватнасцi. З гэтай суседняй краiнай апошнiм часам у нас актыўна развiваецца ўзаемны гандаль. Так, сёлета па вынiках студзеня—жнiўня гандлёвы абарот склаў 2107,1 млн долараў ЗША i павялiчыўся на 69,9 працэнта. Пры гэтым беларускi экспарт вырас на 86,1 працэнта i склаў 1365,3 млн долараў. Адпаведна лiчбы польскага экспарту: 741,8 млн долараў ЗША i рост на 46,3 працэнта. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi завяршэння сваёй дыпламатычнай мiсii ў Варшаве пасол Беларусi Павел Латушка сустрэўся з намеснiкам старшынi беларуска-польскай камiсii па
|
|