...
...
Золата таннее на бiржавых таргах чацвёрты дзень запар, паведамляюць iнфармагенцтвы. Знiжэнне цаны на гэтым тыднi стала максiмальным за 25 гадоў. За тыдзень цана на золата ўпала больш чым на 10 працэнтаў. Да канца кастрычнiка захаваецца няўстойлiвае надвор’е, абяцаюць сiноптыкi. У выхадныя абыдзецца без ападкаў, затым часам будуць iсцi дажджы, ноччу ад 1 да 7 градусаў цяпла, магчымыя i замаразкi, удзень — ад 3 да 10 градусаў цяпла. Супрацоўнiкi РАУС Гарадоцкага раёна затрымалi статак бычкоў, якiх спрабавалi незаконна перамясцiць цераз мяжу. 50 галоў жывёлы перавозiлiся ў паўпрычэпе машыны "Мерседэс-Бэнц", якой кiраваў жыхар Вiцебскай вобласцi. Нiякiх суправаджальных дакументаў пры iм не было. Назваць уладальнiка грузу коштам каля Br50 млн ён таксама не змог. Пакуль бычкоў змясцiлi ў адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Устанаўлiваецца гаспадар грузу. Жыхар сiцылiйскага горада Катанiя выйграў 100 мiльёнаў еўра ў розыгрышы рэкорднага джэк-пота ў латарэю. Гэта адзiн з буйнейшых выйгрышаў у сусветнай практыцы лато i самы вялiкi — у Італii. Шанцы ўгадаць 6 лiчбаў у правiльным парадку з 90 нумароў раўнялiся 600 000 000:1. Медыкi вывучаюць рэдкае захворванне скуры, якое дазваляе яго носьбiтам выкарыстоўваць сваё цела як запiсную кнiжку. Пацыенты з сiндромам штучнай крапiўнiцы могуць пiсаць на сваёй скуры пазногцем. Цела адной з хворых, кiтаянкi Хуанг Ксянгдж, амаль цалкам пакрытае вершамi i нататкамi. 50-гадовая "папяровая жанчына" запэўнiвае, што яе хвароба "вельмi карысная", бо дае магчымасць на паверхнi рук пiсаць спiсы, напрыклад, пры наведваннi магазiна. ПОЎНЫ АБЗАЦnАмерыканская палiцыя ў 73-ці раз арыштавала 76-гадовую старую, якая крала ў супермаркетах i за час сваёй "кар’еры" выкарыстала 36 розных iмёнаў. Зараз яна праходзiць па справе як Кэтрын Келi. 15 кастрычнiка пажылая дама скрала ў супермаркеце кашалёк, якi ў якасцi "нажыўкi" паклаў у сваю цялежку для пакупак пераадзеты палiцэйскi. Афiцэр выявiў свой партаманет у бабулiным бюстгалтары. Упершыню яна была арыштаваная ў 1971 годзе. Пасля гэтага пападалася на крадзяжах у розных гарадах, называла 26 розных датаў нараджэння. Зараз яна чакае чарговага суда.
Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Медыкi вывучаюць рэдкае захворванне скуры, якое дазваляе яго носьбiтам выкарыстоўваць сваё цела як запiсную кнiжку. Пацыенты з сiндромам штучнай крапi |
|