Дырэктар з псеўдаэфедрынам
Дырэктар з псеўдаэфедрынам
У Мiнску канфiскаваная партыя псiхатропных таблетак коштам каля 260 тысяч долараў ЗША Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, праваахоўнiкi своечасова спынiлi зламыснiка, якi планаваў стварыць буйную дылерскую сетку рэалiзацыi псiхатропных таблетак псеўдаэфедрыну па ўсёй нашай рэспублiцы. Была атрымана iнфармацыя, што ў сталiцу пад выглядам спартыўнага харчавання завезена буйная партыя псiхатропных рэчываў. "Лаўры" наркабарона не давалi спакою 25-гадоваму мiнчанiну, якi працаваў дырэктарам магазiна спартыўнага харчавання. А на мiнулым тыднi дзялок "засвяцiўся", калi ў сябе дома збыў 1500 таблетак псеўдаэфедрыну 20-гадоваму студэнту 3-га курса БДУ. Затрымалi ж яго ў мiнулую пятнiцу на аўтавакзале "Маскоўскi", калi дырэктар адпраўляў буйную партыю псiхатропных таблетак для рэалiзацыi. Дома ў затрыманага было знойдзена i канфiскавана яшчэ 171 000 псiхатропных таблетак агульнай вагой 113 кiлаграмаў. Як падкрэслiваюць у ГУУС, з такiмi буйнымi партыямi гэтага псiхатропнага рэчыва беларускiя праваахоўнiкi яшчэ не сутыкалiся. Паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраўлення па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлем людзьмi ГУУС Мiнгарвыканкама падпалкоўнiка мiлiцыi Аляксандра Мароза, наркадзялок патлумачыў, што набыў гэтыя таблеткi ў Расii за 0,75 долара, а прадаваў на тэрыторыi сталiцы па 1,5 долара. Гэта значыць, прыкладны кошт канфiскаванай партыi склаў каля 260 тысяч долараў ЗША. Акрамя таго, са слоў "бiзнэсмена" стала вядома, што збываць таблеткi ён планаваў не спартсменам, а асобам, якiя спажываюць i рэалiзоўваюць наркатычныя рэчывы. Наркаманы, якiя маюць адпаведныя навыкi, маглi б самастойна вырабляць са згаданых таблетак первiцiн, а ў лабараторных умовах — амфетамiн. Праваахоўнiкi ўстанаўлiваюць каналы набыцця i паступлення псеўдаэфедрыну ў Беларусь, а таксама асобы ўсiх, хто мае дачыненне да незаконнага бiзнэсу. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску канфiскаваная партыя псiхатропных таблетак коштам каля 260 тысяч долараў ЗША. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУ |
|