21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А помніка ўсё няма!

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А помніка ўсё няма!

У вiцебскi карпункт "Звязды" звярнулiся актывiсты ваенна-патрыятычнага клуба "Пошук". Клубу сёлета ўжо споўнiлася 25 гадоў, ён аб’ядноўвае абыякавых да гiсторыi людзей — жыхароў Вiцебска, Вiцебскага, Полацкага i Лёзненскага раёнаў. Ёсць сярод членаў клуба i ветэраны. Актывiсты зрабiлi шмат карыснага. Напрыклад, народны музей баявой славы Вiцебскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава 251-й стралковай дывiзii, створаны клубам у вiцебскiм ПТВ-19. Музею споўнiлася ўжо 20 гадоў.

Мне расказалi пра сваю праблему — ужо не першы год у Вiцебску не могуць станоўча вырашыць пытанне ўстаноўкi помнiка ахвярам выпрабаванняў атамнай зброi i аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Актывiсты спадзяюцца, што публiкацыя ў старэйшай рэспублiканскай газеце дапаможа.

— Нам паабяцалi, што помнiк гэты можа быць устаноўлены на тэрыторыi вiцебскага цэнтра радыяцыйнай медыцыны, — расказвае адзiн з членаў клуба Ігар Хмялькоў. Яго бацька таксама ўдзельнiчаў у выпрабаваннi атамнай зброi ў 1954 годзе пад Тоцкам Арэнбургскай вобласцi. — Магчымасць устаноўкi помнiка пацвердзiлi i ў адмiнiстрацыi Першамайскага раёна. Але цэнтр закрыўся. На яго базе стварылi клiнiку Вiцебскага медыцынскага ўнiверсiтэта. Потым у вынiку перапiскi з рознымi структурамi далi згоду на ўстаноўку памятнага знака ў раёне анкалагiчнага дыспансэра. Але i гэтага не здарылася. Звярталiся мы па дапамогу i да дэпутата парламента. Паабяцала дапамагчы. Не атрымалася нешта. Iдзе час, але нi знака, нi самога помнiка ўсё няма.

Мне паказалi эскiзы помнiка, распрацаваныя членамi клуба i прафесiйным архiтэктарам, i вялiкi спiс удзельнiкаў лiквiдацыi наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС, карпатлiва падрыхтаваныя членамi ваенна-патрыятычнага клуба "Пошук". А гэта многiя дзясяткi прозвiшчаў. А яшчэ я ўбачыў тоўстую папку з лiстамi перапiскi з рознымi афiцыйнымi структурамi.

— Чаму ў iншых гарадах Беларусi, напрыклад, у Гомелi i ў Брэсце, а таксама ў Смаленску, што недалёка ад Вiцебска, ёсць такi помнiк, а ў Вiцебску няма? — рэзоннае пытанне задаюць актывiсты клуба. — Мы маглi б паставiць знак, а потым i помнiк за народныя сродкi. Думаю, людзi не засталiся б раўнадушнымi. I раней збiралi грошы на iншыя помнiкi.

Намеснiк галоўнага ўрача па адмiнiстрацыйна-гаспадарчай рабоце Вiцебскага абласнога клiнiчнага анкалагiчнага дыспансэра Валерый Цiтоў растлумачыў "Звяздзе", што насамрэч некалькi гадоў таму быў зварот па гэтым пытаннi. Але пасля гэтага энтузiясты, як кажуць, "некуды знiклi". Таму i нiчога не атрымалася.

— Нiкуды мы не знiкалi, — гаворыць старшыня клуба "Пошук" Анатоль Бурдо. — А наадварот, не вельмi хацелi нас бачыць. Такое ж можна адзначыць i ў дачыненнi да кiраўнiкоў iншых устаноў.

Зараз, як адзначыў прадстаўнiк адмiнiстрацыi анкалагiчнага дыспансэра, наўрад кiраўнiцтва дыспансэра можа станоўча разгледзець адпаведную прапанову. I гэта па-свойму, зразумела: напэўна, тэрыторыя гэтай спецыфiчнай медыцынскай установы, дзе выратоўваюць людзей з жудаснымi дыягназамi, — не самае лепшае месца для ўстаноўкi жалобнага помнiка. Ды i час прайшоў. Цяпер у самiм дыспансэры праводзiцца рэканструкцыя, зразумела, у адмiнiстрацыi iншых праблем хапае.

У аддзеле iдэалогii адмiнiстрацыi Першамайскага раёна Вiцебска, куды я звярнуўся па каментарый, адзначылi, што добрую iнiцыятыву заўсёды падтрымаюць.

Мо i, насамрэч, не ўсё неабходнае зрабiлi самi энтузiясты, як адзначаюць адказныя асобы ў адмiнiстрацыi?

Каб наноў узгаднiць магчымасць устаноўкi знака, неабходна накiраваць афiцыйны лiст у аддзел архiтэктуры i горадабудаўнiцтва гарвыканкама, а затым ён будзе перададзены на разгляд у адмiнiстрацыю. Вядома ж, трэба адзначыць у лiсце, што адмiнiстрацыя раней не мела нiчога супраць рэалiзацыi iнiцыятывы.

— Куды яшчэ зноў звяртацца, калi мы дайшлi да ўзроўню парламентарыя? — разважае старшыня клуба "Пошук". — Ды не ўпершыню зацягваецца пытанне ўстаноўкi памятных знакаў. Вось, у прыватнасцi, на фасадзе дома, дзе жыў былы кiраўнiк знакамiтага прадпрыемства "Маналiт" Авечкiн, Герой Сацыялiстычнай Працы, хацелi павесiць памятную дошку. Доўга спрабавалi атрымаць дазвол для гэтага ва ўсiх iнстанцыях. Не атрымалася. Хоць, безумоўна, ёсць у нас i завершаныя справы — клуб паставiў ужо 20 помнiкаў загiнулым воiнам i партызанам у Вiцебску, Вiцебскiм i Полацкiм раёнах. I колькi намаганняў для гэтага спатрэбiлася! Стамiлiся ад абыякавасцi, сустрэч з людзьмi, якiм прасцей нiчога проста не рабiць.

Няўжо толькi з-за бюракратычнай валакiты так i не паставiлi "атамны" i iншыя помнiкi? А мо актывiсты клуба проста ў чарговы раз не знайшлi разумення з боку адказных асобаў? Мо не так усё растлумачылi, як трэба было? I ў вынiку ўсё завяршылася толькi "сухiмi" афiцыйнымi адказамi?

На жаль, у наш час не так ужо i многа добрых iнiцыятыў "знiзу", а пра дзейнасць пераважнай большасцi грамадскiх арганiзацый нiчога мы — радавыя грамадзяне — не ведаем. Хочацца, каб магчымасць устаноўкi "атамнага" i iншых помнiкаў была разгледжана больш уважлiва. Тым больш, што як падкрэслiваюць у клубе " Пошук", грошай не патрабуюць з бюджэту, спадзяюцца на народную падтрымку. У любым выпадку ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў i грамадскiх арганiзацый, якiя займаюцца плённай пошукавай работай, пойдзе толькi на карысць усiм нам. У сваю чаргу хочацца адзначыць тое, што ведаюць многiя вiцябчане — у горадзе наогул адзiнкi новых памятных дошак, помнiкаў. Толькi сёлета летам ля амфiтэатра адкрылася першая скульптурная кампазiцыя — вулiчны клоўн з сабакам. Апошняя — падарунак маскоўскага цыркача Чалнакова. I цяпер да клоўна прыходзяць штодня сотнi гараджан i турыстаў. А калi б не падарылi клоуна, было б на тым месцы пуста, як раней?

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вiцебскi карпункт "Звязды" звярнулiся актывiсты ваенна-патрыятычнага клуба "Пошук". Клубу сёлета ўжо споўнiлася 25 гадоў, ён аб’
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика