21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Раз, два — і кватэры няма

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раз, два — і кватэры няма

З 2001 па 2007 год шэраг мiнчан — адзiнокiх i састарэлых, а таксама з лiку тых, хто злоўжывае спiртнымi напоямi, пазбавiлiся сваiх кватэр дзякуючы злачынным "прадпрымальнiкам" Раману Друкаву i Андрэю Кiсялёву.

Абодва лаўкачы — маладыя (адзiн 1975-га, другi — 1974 года нараджэння), ураджэнцы Мiнска, з сярэдняй адукацыяй, жанатыя, беспрацоўныя i, безумоўна, чыста знешне не падобныя на злачынцаў, якiм не варта было б давярацца... Ідэйным натхняльнiкам махлярства быў Раман Друкаў, якi распрацаваў, а пасля паспяхова пачаў рэалiзацыю злачыннага плана.

Перш-наперш ён адшукваў патэнцыяльных ахвяраў — збiраў поўную iнфармацыю аб слабых у адносiнах да выпiўкi грамадзянах i проста пра адзiнокiх асобаў, якiя мелi "хранiчную" запазычанасць па аплаце камунальных плацяжоў. Такую iнфармацыю яму ўдавалася атрымаць праз знаёмых у ЖЭСах, ЖРЭА, апорных пунктах раённых органаў унутраных спраў i iншых крынiцах. Дарэчы, сума запазычанасцяў за кватэру дасягала часам 20 мiльёнаў рублёў. Зразумела, што такiя даўгi ўтваралiся толькi ў пэўнай катэгорыi грамадзян, якiя не маглi аплацiць не тое што доўг, але i бягучыя штомесячныя выдаткi.

— Друкаў не проста знаёмiўся з патрэбнымi яму кандыдатурамi, але i ўстанаўлiваў з iмi давяральныя адносiны, нават ахвяраваў нязначныя сумы грошай, "прастаўляў" выпiўку, даваў нейкiя прадукты, адзенне, адным словам, выказваў жаданне ўсяляк дапамагаць i падтрымлiваць "няшчасных", — тлумачыць намеснiк начальнiка галоўнага следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання Мiнiстэрства ўнутраных спраў Дзмiтрый ДАНIЛЬЧЫК. — Для пагашэння запазычанасцi па камунальных плацяжах Раман Друкаў прапаноўваў просты варыянт: прыватызаваць i прадаць кватэру, пасля чаго "пагасiць" даўгi, набыць iншую кватэру — меншую або ў менш прэстыжным раёне Мiнска цi нават за яго межамi...

Першая частка плана выконвалася бездакорна. Друкаў, а праз некалькi гадоў да яго "дзейнасцi" далучыўся i Кiсялёў, рыхтавалi кватэры да продажу — аплачвалi запазычанасцi па кватэрнай аплаце, камунальных плацяжах, бралi на сябе выдаткi па атрыманнi дакументаў i натарыяльным засведчаннi здзелак, падбiралi асобаў, якiя пагаджалiся стаць фiктыўнымi ўласнiкамi кватэры, усяляк спрыялi зняццю забароны раённых адмiнiстрацый на адчужэнне кватэр, зняццю асобаў, якiя пакутуюць на алкагалiзм, з улiку ў наркалагiчным дыспансэры. Абодва дастаўлялi пацярпелых ва ўсе належныя iнстанцыi для атрымання дакументаў па падрыхтоўцы кватэр да прыватызацыi, продажу i г.д.

Да заключэння дагавора куплi-продажу на новага ўласнiка ўладальнiкам кватэр паказвалi будучае жыллё. Гэта была адна i тая ж гарадская кватэра, якую больш пацярпелыя, безумоўна, не бачылi. Як толькi прадпрымальныя асобы авалодвалi грашыма, выручанымi ад продажу маёмасцi, яны набывалi абсалютна непрыдатнае для пражывання "жыллё" або наогул нiчога не набывалi.

Часам да падпiсання дагавора жыхарам прапаноўвалася пажыць на часовай кватэры. Маўляў, iх "роднае" жыллё патрабуе падрыхтоўкi да продажу. Падрыхтоўка сапраўды праводзiлася — з кватэр усё выкiдвалася або раздавалася суседзям. Пасля продажу ахвярам падману гаварылi, што новыя "пакоi" яшчэ не гатовыя — таксама патрабуюць рамонтнага ўмяшання.

— Па дакументах наўмысна занiжаўся кошт кватэр, якiя iшлi на продаж, — кажа Дзмiтрый Данiльчык. — I адначасова завышаўся кошт тых, што набывалiся. У злачынцаў атрымлiвалася, быццам, за грошы, атрыманыя ад продажу 2-3-пакаёвай сталiчнай кватэры немагчыма набыць меншую. У рэдкiх выпадках ахвярам падбiралiся баракi ў Мiнскай вобласцi...

У рэшце рэшт пацярпелыя заставалiся без свайго даху над галавой, без маёмасцi i грошай. Адна з жанчын пазбавiлася нават пенсii i грашовай кампенсацыi, якую атрымлiвала ад нямецкiх уладаў як пацярпелая ад дзеянняў фашыстаў у ваенныя гады. Злачынцы проста ўзялi ў яе даверанасць на права атрымання гэтай сумы...

Друкаў i Кiсялёў разлiчвалi ў вынiку толькi на адно: сталыя, з хранiчнымi захворваннямi, без сваякоў i блiзкiх "клiенты" доўга не працягнуць, i нiхто, як кажуць, не пацерпiць. Аднак некалькi пацярпелых здагадалiся, што iх падманулi i звярнулiся ў мiлiцыю.

Расследаванне ўскладнялася тым, што многiя з ахвяраў не мелi пастаяннага месца жыхарства, пяцёра памерлi да ўзбуджэння крымiнальнай справы, адзiн падчас следства... Арганiзатар жа махлярства Раман Друкаў адмовiўся ад дачы паказанняў.

Тым не менш былi сабраныя доказы па 19 эпiзодах злачыннай дзейнасцi. Страты склалi звыш 900 мiльёнаў рублёў. Суд Ленiнскага раёна г. Мiнска прыгаварыў Друкава да 9 гадоў пазбаўлення волi, Кiсялёва — да 7.

Магчыма, прадпрымальныя беспрацоўныя не змаглi б ажыццявiць свае грандыёзныя планы, калi б у нашым грамадстве iснаваў дакладны адказ на два пытаннi: як удасканалiць механiзм спагнання запазычанасцi з неплацельшчыкаў кватэр, якiя знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi i якiм чынам забяспечыць магчымасць перасялення такой катэгорыi грамадзян у iнтэрнаты, прытулкi, дамы састарэлых? З другога боку, варта, напэўна, нагадаць, што здзелкi па куплi-продажу нерухомасцi неабходна ажыццяўляць праз рыэлтарскiя арганiзацыi, якiя маюць лiцэнзiю на аказанне такiх паслуг. З 2006 года падобныя здзелкi падвяргаюцца абавязковаму страхаванню адказнасцi.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 2001 па 2007 год шэраг мiнчан — адзiнокiх i састарэлых, а таксама з лiку тых, хто злоўжывае спiртнымi напоямi, пазбавiлiся сваiх кватэр дзякуючы зла
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика