...
...
Супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю па Гродзенскай вобласцi сумесна з байцамi спецпадраздзялення спынiлi дзейнасць падпольнай лабараторыi па вытворчасцi псiхатропнага рэчыва метамфетамiн. 5 жыхароў Гродна былi затрыманыя ў падпольнай лабараторыi ў адной з кватэр абласнога цэнтра. Усе затрыманыя — наркаманы. Наркотыкi яны выраблялi для асабiстага спажывання i для продажу ў начных клубах i на дыскатэках. Сярэдняя зарплата асуджаных у выпраўленчых установах Беларусi складае Br76 тыс. Па звестках пракуратуры, больш за 70 працэнтаў ад агульнай колькасцi асуджаных маюць непагашаныя iмi iскi. Многiя не атрымлiваюць матэрыяльнай дапамогi ад родзiчаў i не маюць магчымасцi падчас адбывання пакарання кампенсаваць урон. Мiж тым умоўна-датэрмiновае вызваленне прымяняецца да тых, хто сплацiў даўгi па iсках. Таму Генпракуратура краiны прааналiзавала сiтуацыю i прапанавала адпаведным iнстанцыям улiчваць рэальнае становiшча пры вырашэннi далейшага лёсу асуджаных. Вакцынацыю супраць шаленства праводзяць на адной з фермаў Лепельскага раёна. У раённую ветстанцыю звярнуўся дырэктар Лепельскай сортавыпрабавальнай станцыi з падазрэннямi на шаленства каня. Узятыя на аналiз пробы ў жывёлiны далi станоўчы вынiк. Для папярэджання ўспышкi захворвання ўся буйная рагатая жывёла (62 галавы), а таксама тры супрацоўнiкi, якiя кантактавалi з хворай жывёлiнай, праходзяць вакцынацыю. На ферме аб’яўлены каранцiн. У Вене звольнiлi з працы вагонаважатага, якi павiтаўся з пасажырамi нацысцкiм лозунгам "Sieg Heil!". Так ён звярнуўся праз мiкрафон да пасажыраў. Тыя сустрэлi словы 39-гадовага чалавека з неадабрэннем. Тады вадзiцель сказаў: "Вы што, жартаў не разумееце?" i прынёс свае прабачэннi. Аб выпадку напiсала яўрэйская газета, што выходзiць у Вене. Вадзiцеля звольнiлi з працы, калi яго прызнаюць вiнаватым — у Аўстрыi выкарыстанне нацысцкiх сiмвалаў з’яўляецца крымiнальным злачынствам — яму пагражае да 10 гадоў турмы. Нямецкае "Sieg Heil!" перакладаецца як "Няхай жыве перамога!". У 1930-х гадах i пазней нацысты выкарыстоўвалi фразу як прывiтанне. У ЗША 56-гадовая жыхарка Клiўленда ў вынiку экстракарпаральнага апладнення вынасiла трайню сваёй дачкi. Тры дзяўчынкi, дзве з якiх — аднаяйкавыя блiзняты — нарадзiлiся больш чым на два месяцы раней тэрмiну i важылi па 1,4 кг кожная. Аднак урачы лiчаць, што зараз iх жыццю нiчога не пагражае. Медыкi расказалi, што бацькi дзяўчынкi не маглi мець дзяцей i хацелi ўсынавiць каго-небудзь. Але сурагатнай мацi для сваiх унукаў вырашыла стаць бабуля. ПОЎНЫ АБЗАЦ Жыхар Малайзii прадстаў перад судом па абвiнавачваннi ў спробе прычынiць шкоду суседу з дапамогай сараканожак i жукоў. Згодна з матэрыяламi справы, 21-гадовы Р. Прабакаран залез у дом суседзяў праз дах i падклаў яму ў пасцель 4 сараканожак i жменьку iншых насякомых. Суддзя квалiфiкаваў учыненае як спробу прычынiць шкоду з дапамогай небяспечнай зброi i пакуль адпусцiў падазронага пад заклад. Калi Прабакарана прызнаюць вiнаватым, яму пагражае пабiванне палкамi i 3 гады турмы. Чым быў выклiканы канфлiкт суседзяў, не ўдакладняецца, як i вiд сараканожак. На аперацыю па выратаваннi марскога анёла Лонданскi акварыум патрацiў 500 фунтаў стэрлiнгаў. Падчас аперацыi рыбцы па iменi Карла выдалiлi грыжу. Аперацыю над 25-сантыметровым стварэннем ветэрынар праводзiў па ўсiх правiлах — з выкарыстаннем анестэзii, скальпеля, пiнцэта, iголкi i нiтак у прысутнасцi двух памочнiкаў. Праз жабры рыбы падчас паўтарагадзiннай аперацыi пампавалася вада — каб тая магла дыхаць. Цяпер Карла папраўляецца. Супрацоўнiк акварыума, дзе рыбка пражыла 10 гадоў, расказаў: "Я разумею, што гэта крыху здзiўляе, калi аперацыю праводзяць маленькай трапiчнай рыбцы. Але яна для нас — амаль частка сям’i".Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць загiнулых у чацвер у вынiку серыi выбухаў у iндыйскiм штаце Асам склала 56 чалавек, паведамляе агенцтва Associated Press. Колькасць паранен
|
|