21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дарога

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарога

Дарога ў культуры ўсходнiх славян была надзелена мноствам рытуальных функцый. Яна заўсёды асацыявалася з жыццёвым шляхам, таму нашы продкi казалi, што ў кожнага з нас "свой" шлях. Дарога была яднальным шляхам памiж светам жывых i светам памерлых. Аб памiраючым чалавеку казалi, што ён стаiць на "смертнай" дарозе i забаранялi турбаваць яго слязьмi i галашэннямi, каб ён "не сышоў са свайго шляху".

l Дарога стала тым месцам, дзе часам вызначаўся лёс чалавека, яго доля, поспех, шчасце. Гэта праяўлялася ў шэрагу прыкмет, звязаных з неверагоднымi абставiнамi, напрыклад, з варожбамi-прадказаннямi аб надвор’i, паводзiнамi каня, тымi сустрэчамi, якiя былi на яго шляху (з чалавекам, святаром, жывёламi i г.д.).

l Дарога — гэта месца, дзе жывуць мiфiчныя героi, якiя цi пужаюць вандроўнiка, цi дапамагаюць яму не сысцi са шляху, адшукаць шлях дадому: лесуны, сустрэчныя, дарожныя цар i царыца, "дарожны жах", чэрцi... Пад выглядам вандроўнiка цi заблукаўшай жывёлы (пеўня, парсюка) iх саджаюць ў калёсы, i чалавек знiкае ў царстве смерцi назаўжды.

l Асаблiвым аб’ектам увагi ў народнай культуры стала перакрыжаванне дарог, усемагчымыя разгалiнаваннi, месцы перакрыжавання дарог i варотаў, межаў вёскi, мастоў i iншых перашкод i рубяжоў.

l На рэчы, якiя кантактавалi з хворым чалавекам (кашуля, ручнiк, манета, яйка i iнш.), "пераводзiлi", "адсылалi" хваробы, а пасля iх выкiдалi на дарогу, таму нельга падымаць з дарогi невядомыя рэчы, асаблiва люстэрка (яго маглi трымаць над памiраючым чалавекам, каб удакладнiць, памёр ён цi не).

l Выключэннем стала падкова (яна з’яўляецца неад’емным атрыбутам дарогi), знайсцi якую азначала "падняць з дарогi сваё шчасце".

l Каб пазбавiць чалавека ад болю ў спiне, у яго на паяснiцы "секлi" лапаць, якi зноў-такi выкiдалi на дарогу.

l На працягу года дзяўчаты варажылi аб сваiм лёсе. Часцей за ўсё варожбы пераносiлiся на дарогу. У калядныя вечары яны выходзiлi на дарогу i ў першага стрэчнага пыталiся яго iмя, частавалi блiнамi цi пiрагамi; лiчылася, што так будуць зваць жанiха. Напярэдаднi Івана Купалы дзяўчаты шукалi каля дарогi трыпутнiк, зрывалi яго вуснамi i клалi пад падушку, каб у сне ўбачыць суджанага. На дарогу выкiдалi башмак i назiралi, у якi бок ён паляцiць носам, — з таго боку i жанiха неабходна чакаць.

l З прыходам хрысцiянства статус дарогi набыў дадатковыя якасцi — на ёй сталi праводзiць хрэсныя хады. Гэта не магло не адбiцца на практыцы лячэбнай магii. Лiчылася, што калi хрэсны ход пройдзе праз покрыва, у якое загортвалi хворае дзiця, хвароба адступiць. З той жа мэтай на дарогу перад хрэсным ходам кiдалi хусткi цi частку адзення, у якое быў апрануты хворы чалавек, "каб хвароба прайшла, як праходзiць па дарозе хрэсны ход".

l Каб у хаце на працягу года было чыста (г.зн. не з’явiлiся тараканы, клапы), у Чысты чацвер да ўзыходу сонца старанна вымяталi хату, смецце спальвалi, а попел выкiдалi ў каляю пры дарозе.

l Пры небяспецы эпiдэмii дарогу перакрывалi, каб "не пусцiць" хваробу ў вёску. Для гэтага рабiлi ручнiк-абыдзённiк (яго павiнны былi выткаць некалькi жанчын-удоў за адзiн дзень) i сцялiлi яго ўпоперак дарогi, рыссыпалi насычаную дзёгцем пiльнiцу, старыя лапцi i iншыя рэчы.

l I сёння ў вёсках iснуе звычай перакрываць дарогу маладым пасля вянчання сталом, часткай агароджы цi плота, стужкамi, ручнiкамi, патрабуючы ў маладога выкуп за праезд па дарозе, якая вядзе iх у новае жыццё.

l У абрадава-магiчнай практыцы славянскiх народаў у выключных выпадках выконвалi абрад разворвання цi баранавання дарогi: каб выклiкаць дождж, калi высахлi крынiцы, калодзежы, калi ў вёсцы быў мор, доўга не нараджалiся дзецi. Лiчылася, што разворванне абуджае пладаносную моц зямлi.

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарога ў культуры ўсходнiх славян была надзелена мноствам рытуальных функцый. Яна заўсёды асацыявалася з жыццёвым шляхам, таму нашы продкi казалi, што
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика