21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Зіма вечная" на Зялёнай вулiцы!"

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Зіма вечная" на Зялёнай вулiцы!"

"Звязда" атрымала калектыўны лiст ад жыхароў вёскi Амбросавiчы Шумiлiнскага раёна. Больш за дзесяць вяскоўцаў, якiя жывуць у двухпавярховых дамах на вулiцы Зялёная, паскардзiлiся, што холадна ў iх кватэрах.

Вось цытата з лiста: "Ужо 18 гадоў як нашы дамы адключаны ад цэнтральнага ацяплення. Выратоўваючыся ад холаду, людзi паставiлi ў кватэрах ацяпляльныя шчыты, ад якiх мала карысцi ў моцныя маразы, i яны рэальна небяспечныя для жыхароў першых паверхаў"...

Людзi ўзрушаныя тым, што на фасадах iх дамоў вiсяць так званыя пашпарты з указаннем мiнiмальных тэмператур цяпла — плюс 18 i вады — плюс 50. Значыць ЖКГ абавязана забяспечваць гэты дзяржаўны стандарт! А ў сапраўднасцi?

Аўтары маглi б, безумоўна, каб сагрэцца, уключаць газавыя плiты, ды няма ў iх дамах такога камунальнага шчасця ў адрозненне ад жыльцоў такiх жа дамоў, што па суседстве: "У iх няма лiчыльнiкаў газу, а плацяць капейкi. Нам жа кожны балон каштуе больш за трыццаць тысяч..."

Куды толькi нi звярталiся вяскоўцы са сваёй праблемай! Адзначылi, што пiсалi старшынi райвыканкама, i ў аблвыканкам, дэпутату абласнога Савета... Вось цяпер папрасiлi дапамогi ў "Звязды".

Па каментарый аўтар гэтых радкоў звярнуўся да некалькiх афiцыйных асобаў раённага ўзроўню. Высветлiлася, што сапраўды праблема iснуе. Старыя камунiкацыi па цеплазабеспячэннi прыйшлi даўно ў непрыдатнасць, страты былi вялiкiя...

Але зацягваць станоўчае вырашэнне праблемы з цеплазабеспячэннем цяпер не збiраюцца. Зараз вядуцца праектныя работы. Дарэчы, iмi займаецца ўжо другая па лiку група праекцiроўшчыкаў — з Лепеля, бо першая ў "Вiцебскаблгазе" спаслалася на вялiкую занятасць. Сапраўды, прыродны газ гады тры таму падведзены толькi да трох дамоў, а ў яшчэ трох — карыстаюцца газам у балонах.

— Мы ж i дахi дамоў адрамантавалi, швы ўцяплiлi, — гаворыць намеснiк старшынi райвыканкама Вiктар Мядзведскi, якi курыруе пытаннi будаўнiцтва. — Баюся сёння называць канкрэтныя тэрмiны, але да канца першага квартала наступнага года, думаю, пастараемся вырашыць пытанне — за кошт устаноўкi ва ўсiх кватэрах iндывiдуальных газавых катлоў. Уявiце сабе, што адпаведна давядзецца i прыродны газ да iх падвесцi, i сантэхнiчныя камунiкацыi ў гэтых кватэрах "зманцiраваць" па-новаму.

— Напэўна, дорага гэта будзе каштаваць?

— Ну, у сярэднiм мiльёнаў пяць на адну кватэру. Пры гэтым колькi спецыяльнай дакументацыi трэба афармляць, рыхтаваць, узгадняць. Вядома ж, усё будзе зроблена за дзяржаўны кошт. Усяго спатрэбiцца, калi не памыляюся, каля мiльярда рублёў...

Як гаворыцца, Масква не адразу будавалася? Гэта, напэўна, датычыцца i незадаволенасцi жыхароў праблемамi добраўпарадкавання. Думаю, што пасля вырашэння газавага пытання ўлады не забудуць i на апошняе.

А вось незадаволенасцi наконт чарговага рамонту будынка райвыканкама, што адзначылi аўтары лiста, ды ацяплення летнiка для дзяцей, што побач, i перасялення калгаснiкаў ў добрае жыллё (цытата — "Некаторыя мянялi жыллё па 2—3 разы), што тут сказаць? Зайздросцiць — не самая лепшая справа i, адназначна, няправiльны шлях для вырашэння ўласных цяжкасцяў. Хочацца, каб чыноўнiкi працавалi ў шэрым, непрыглядным будынку? Гэта ж твар улады! А зiмой трэба, каб лагер вымерз? А камбайнеры i iншыя лепшыя спецыялiсты, думаю, маюць права на клопат. Яны ж кормяць краiну, якая паралельна зарабляе на экспарце прадукцыi!

Безумоўна, не трэба забываць i пра ўсiх, як гэта робiцца ў добрай сям’i. Ну дык праект рыхтуецца, i катлы паставяць. Хоць у iдэале хочацца, каб было хутчэй.

А яшчэ, думаецца, што калектыўны лiст у "Звязду" можна лiчыць "узорным" у сэнсе таго, што на месцах трэба навучыцца гутарыць з людзьмi, тлумачыць iм усе нюансы, прапанаваць супрацоўнiцтва па тых жа пытаннях добраўпарадкавання, як гэта робiцца ў некаторых сельсаветах, iншых структурах прадстаўнiчай i выканаўчай улады. І, верагодна, не будуць яны нiкуды скардзiцца...

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Звязда" атрымала калектыўны лiст ад жыхароў вёскi Амбросавiчы Шумiлiнскага раёна. Больш за дзесяць вяскоўцаў, якiя жывуць у двухпавярховых
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика