Дом для вялікай сям’i
Дом для вялікай сям’i
Восем сацыяльных сiрот з Жыткавiцкага раёна перасялiлiся ў новы дом сямейнага тыпу. Іх будаўнiцтва прадугледжана як адзiн з накiрункаў у рэалiзацыi Прэзiдэнцкай праграмы "Дзецi Беларусi". Новы дом стаў пятай падобнай установай на Гомельшчыне. Прыёмныя бацькi — Любоў i Вячаслаў Зарэцкiя самi выгадавалi траiх дзяцей i вырашылi, што засталiся сiлы, каб дапамагчы ўладкавацца ў жыццi яшчэ пяцi хлопчыкам i тром дзяўчынкам. Любоў Антонаўна доўгi час працавала медсястрой у нядаўна расфармiраванай Жыткавiцкай школе-iнтэрнаце, часта брала дзяцей да сябе на выхадныя днi, а потым разам з мужам яны прайшлi спецыяльны курс у мясцовым сацыяльна-педагагiчным цэнтры. Выканаць мару дзяцей — жыць вялiкай i дружнай сям’ёй дапамаглi прадстаўнiкi дабрачыннай арганiзацыi "Бяроза" з Iталii. Чатыры сям’i з гэтай краiны штогод прымалi маленькiх беларускiх грамадзян на адпачынак. Менавiта для iх iтальянскiм бокам i быў куплены ў Жыткавiчах двухпавярховы катэдж коштам 70 мiльёнаў беларускiх рублёў i зроблены рамонт. На выдзеленыя iтальянскiмi партнёрамi сродкi ў памеры 6 тысяч еўра ў доме праведзены ўнутраныя будаўнiчыя работы, побач з домам закладзены сад. Зараз дом абсталяваны, як кажуць, "пад ключ", а самы апошнi падарунак — ад мясцовых уладаў — камп’ютар, дапаможа стасункам з усiм светам, у тым лiку з iтальянскiмi спонсарамi. Цяпер на Гомельшчыне 5500 дзяцей-сiрот. З iх 70 працэнтаў пражываюць ужо ў сем’ях. Сёлета плануецца адкрыць яшчэ два дамы сямейнага тыпу — у Рагачове i Лоеве. Iрына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восем сацыяльных сiрот з Жыткавiцкага раёна перасялiлiся ў новы дом сямейнага тыпу. Іх будаўнiцтва прадугледжана як адзiн з накiрункаў у рэалiзацыi Пр |
|