21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зберажэнні: на аднаго жыхара — 1,4 млн у банках

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зберажэнні: на аднаго жыхара — 1,4 млн у банках

У сярэднiм на аднаго жыхара нашай краiны на пачатак кастрычнiка ў банкаўскiм сектары прыходзiлася 1,4 мiльёна рублёў зберажэнняў, што эквiвалентна 661,8 долара ЗША, адзначалася на пашыраным пасяджэннi праўлення Нацыянальнага банка Беларусi. У параўнаннi з пачаткам гэтага года зберажэннi насельнiцтва ў банках iстотна папоўнiлiся: так, на 1 студзеня 2008 года згаданы паказчык складаў 1,1 мiльёна рублёў, цi 513 долараў ЗША, паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.

Ведучы гаворку аб далейшай працэнтнай палiтыкi банкаў, удзельнiкi пасяджэння прыйшлi да высновы, што яна ў сённяшнiх умовах павiнна быць максiмальна арыетаваная на актывiзацыю прыцягнення зберажэнняў насельнiцтва. Як адзначалi банкаўскiя спецыялiсты, асноўную задачу — дасягненне мэтавых параметраў, вызначаных у асноўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi на 2008 год, давядзецца вырашаць на фоне знешнеэканамiчнай сiтуацыi, якая iстотна ўскладнiлася. Разам з тым iмi было заўважана i тое, што ў Беларусi не маюць распаўсюджання высокарызыкоўныя фiнансавыя iнструменты, якiя сталi прычынай узнiкнення нестабiльнасцi на замежных рынках. Праўда, уздзеянне крызiсу на замежныя прадпрыемствы i банкi здольныя пацягнуць шэраг наступстваў i для беларускай эканомiкi. А таму, сярод iншага, узрастаюць i патрабаваннi да ўстойлiвасцi банкаўскага сектара. Так, кожны банк павiнен надаць максiмум увагi стараннаму планаванню лiквiднасцi, захаванню нарматываў бяспечнага функцыянавання, падтрыманню ўстойлiвасцi рэсурснай базы i высокага ўзроўню якасцi актываў, забяспечыць безумоўнае i своечасовае выкананне абавязацельстваў перад клiентамi. У якасцi найважнейшых прыярытэтаў у рабоце банкаўскай сiстэмы вызначаны выкананне ўстаноўленых колькасных i якасных паказчыкаў развiцця банкаўскага сектара, правядзенне працэнтнай палiтыкi, накiраванай на максiмальнае прыцягненне сродкаў насельнiцтва ў банкаўскую сiстэму, забеспячэнне стабiльнай работы валютнага рынку, задавальненне патрэб суб’ектаў гаспадарання i насельнiцтва ў замежнай валюце. Акрамя таго, у аснову пастаўлена задача правядзення збалансаванай палiтыкi знешнiх пазык, прыцягненне доўгатэрмiновых рэсурсаў з-за мяжы, падтрымкi экспартна-арыентаваных галiн i вытворчасцяў, задавальнення патрэб эканомiкi ў крэдытах.

Ігар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сярэднiм на аднаго жыхара нашай краiны на пачатак кастрычнiка ў банкаўскiм сектары прыходзiлася 1,4 мiльёна рублёў зберажэнняў, што эквiвалентна 661
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика