"Зайцы" па віне чыгункi
"Зайцы" па віне чыгункi
30 кастрычнiка а 8-й гадзiне ранiцы каля чыгуначных кас на прыпынку электрычкi "Масюкоўшчына" ўтварыўся вялiкi натоўп раззлаваных людзей. Я прыбыў на прыпынак за 15 хвiлiн да адпраўлення электрацягнiка i быў вымушаны стаць у канец даўжэзнай чаргi. Было дзiўна, што ў час пiк працавала ўсяго адна касiрка. Мне пашчасцiла — за пару хвiлiн да адпраўлення я ўзяў бiлет i ўцiснуўся ў вагон. Вядома, галоўнай тэмай абураных людзей была штучна створаная чарга ля касы. Людзi ўзгадвалi, што такiя здарэннi даволi частыя на "Масюкоўшчыне". Праз два-тры прыпынкi заходзяць кантралёры i пачынаюць патрабаваць праязныя бiлеты, у тым лiку i ў тых адчаюг, якiя рызыкнулi сесцi без бiлета. Вагон абурыўся. Па словах кантралёраў, такiя выпадкi далёка не адзiнкавыя. Яны сiгналiзуюць начальству, але тое не спяшаецца нешта мяняць з продажам бiлетаў. Пасажыры пачалi падказваць: можа на час пiк павялiчыць колькасць касiрак, паставiць аўтаматы i г.д. Станоўчым вынiкам дыскусii стаў дазвол кантралёраў ехаць "зайцам"... без бiлетаў. Цi толькi на карысць гэта чыгунцы? Няхай i дробныя грошы, але яна страцiла. Леанiд ТУГАРЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 кастрычнiка а 8-й гадзiне ранiцы каля чыгуначных кас на прыпынку электрычкi "Масюкоўшчына" ўтварыўся вялiкi натоўп раззлаваных людзей.
|
|