21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Валютчыкам не дадуць "разгарнуцца"

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валютчыкам не дадуць "разгарнуцца"

Учора на аператыўнай нарадзе Мiнiстэрства ўнутраных спраў разглядалася пытанне ўдасканалення работы мiлiцыi са зваротамi грамадзян, у тым лiку са зваротамi па дакументы на аснове прынцыпу "адно акно".

мiнiстр ўнутраных спраў Уладзiмiр Навумаў выказаўся i па некаторых iншых пытаннях. Напрыклад, адносна тых, хто ў п’яным выглядзе садзiцца за руль. "Мая пазiцыя тут становiцца ўсё больш жорсткай, — падкрэслiў Уладзiмiр Уладзiмiравiч. — Злоўжыванне алкаголем, тым больш за рулём, — напэўна, адна з самых нядобрых з’яў у нашым грамадстве. Я ставiўся б да такой катэгорыi вадзiцеляў яшчэ больш строга — i транспартны сродак канфiскаваў бы, i прыцягваў бы да больш жорсткай адказнасцi...".

Мiнiстр пацвердзiў, што ў краiне адрадзiўся "чорны" валютны рынак, i сказаў, што ўжо ў чацвер было падпiсана абумоўленае на гэты раз "нехарактэрнымi беларускiмi момантамi" распараджэнне, якое дапаможа выкаранiць гэту з’яву. Лiчыцца, што згаданая з’ява абумоўлена складанай фiнансавай сiтуацыяй у блiзкiх Расii i ва Украiне. Мiнiстр упэўнены, што з гэтых краiн у Беларусь будуць прыязджаюць для таго, каб памяняць свае нацыянальныя грошы на долары: "...У нас ужо ёсць некалькi фактаў, калi расiйскiя грамадзяне прывозяць вялiкiя партыi грошай i iмкнуцца памяняць на долары". Зразумела, што ў адказ на попыт з’явiлася i прапанова, якую забяспечваюць валютчыкi. Дзеяннi мiнiстэрства па гэтым пытаннi будуць узгадняцца з Нацыянальным банкам, каб прадухiлiць "шырокiя негатыўныя моманты". Асноўным жа вiдам пакарання для валютчыкаў застанецца пазбаўленне iх валюты.

Адносна расследавання па выбуху, ад якога на гарадскiм свяце летам пацярпела нямала людзей, мiнiстр сказаў, што любыя яго словы на гэту тэму будуць даваць магчымасць злачыннаму боку прымаць нейкiя меры. Калi справа будзе раскрыта, прагучаць i падрабязнасцi.

Што датычыцца ўласна пытання нарады, то перш за ўсё варта гаварыць аб устойлiвай тэндэнцыi павелiчэння колькасцi зваротаў грамадзян у органы ўнутраных спраў. Сёлета за 9 месяцаў у цэлым па рэспублiцы зарэгiстравана 350 тысяч заяў, што на трэць больш, чым летась. Абсалютная большасць зваротаў вырашаецца на месцах. Знiзiлася колькасць зваротаў па пытаннях дзейнасцi органаў унутраных спраў, накiраваных у вышэйшыя iнстанцыi. Знiзiлася i колькасць паўторных пiсьмаў.

Прыём грамадзян па ўсiх накiрунках дзейнасцi арганiзаваны штодня з такiм рэжымам, каб заяўнiкi мелi магчымасць звяртацца ў падраздзяленне ў любы зручны час, нават пасля завяршэння працоўнага дня або ў выхадны.

У прыёмных памяшканнях падраздзяленняў па грамадзянстве i мiграцыi колькасць грамадзян, якiя чакаюць прыёму, у сярэднiм не перавышае 4-5 чалавек. Час абслугоўвання аднаго чалавека не перавышае 15 хвiлiн.

На фоне знiжэння колькасцi скаргаў на дзеяннi супрацоўнiкаў мiлiцыi ў цэлым па краiне абгрунтаванай прызнаецца кожная пятая з iх. Напрыклад, аналiз зваротаў у абласных упраўленнях ДАІ паказаў, што асноўныя прычыны накiравання скаргаў неналежнае выкананне сваiх абавязкаў супрацоўнiкамi Дзяржаўтаiнспекцыi, несвоечасовыя меры для папярэджвання канфлiктнай сiтуацыi, неквалiфiкаваныя дзеяннi на першапачатковых стадыях адмiнiстрацыйнага працэсу. Маюць месца скаргi грамадзян па пытаннi чэргаў ў МРЭА ДАI УУС Гомеля. Аднак цяпер прынята рашэнне аб стварэннi тут фiлiяла рэгiстрацыйнага аддзела. Пераезд у новы будынак запланаваны на лiстапад.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют, Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на аператыўнай нарадзе Мiнiстэрства ўнутраных спраў разглядалася пытанне ўдасканалення работы мiлiцыi са зваротамi грамадзян, у тым лiку са звар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика