21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калі месца насамрэч хапае...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі месца насамрэч хапае...

Мае бацькi жывуць у вёсцы. Хатка невялiкая, старая i ўсiх гасцей размясцiць там бывае цяжка. Асаблiва летам. Вось мы i падумалi: а што, калi побач з бацькоўскiм домам паставiць яшчэ адзiн? Зямлi, як быццам, хапае — 25 сотак. Жаданне i сiлы ёсць... Але ж цi ёсць закон, якi дазваляе нам гэта зрабiць?

Г.Ф. Пяткевiч, г. Мiнск.

г. Мiнск.

У адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, на зямельным участку, якi знаходзiцца ў прыватнай уласнасцi, можа быць пабудаваны яшчэ адзiн iндывiдуальны жылы дом, калi гэты ўчастак можа быць падзелены на два самастойныя, якiя захаваюць мэтавае прызначэнне (будаўнiцтва i абслугоўванне жылога дома) i пры гэтым не будуць парушацца процiпажарныя, санiтарныя, экалагiчныя, будаўнiчыя i iншыя нормы i правiлы.

Парадак дзялення (падзелу) зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi, вызначаны Iнструкцыяй, зацверджанай пастановай Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 сакавiка 2004 г. № 6.

Такiм чынам, пасля падзелу зямельнага ўчастка на два самастойныя, свабодны ад забудовы зямельны ўчастак можа быць падораны бацькамi сваiм дзецям для ажыццяўлення ва ўстаноўленым парадку будаўнiцтва iндывiдуальнага жылога дома. Здзелкi па адчужэннi зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi, ажыццяўляюцца ў пiсьмовай форме, натарыяльна сведчацца i рэгiструюцца спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам па зямельных рэсурсах i землеўпарадкаваннi па месцы знаходжання зямельных участкаў.

Неабходна таксама адзначыць, што ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 87 "Аб некаторых мерах па скарачэннi незавершаных будаўнiцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач" будаўнiцтва капiтальных збудаванняў у выглядзе жылога дома на зямельным участку, якi прадастаўлены ва ўстаноўленым парадку пасля ўступлення ў сiлу Указа (з 1 красавiка 2006 г.) павiнна быць завершана грамадзянiнам на працягу трох гадоў з даты атрымання дазволу на будаўнiцтва, выдадзенага мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, але не пазней чым праз 3,5 года з даты атрымання дакумента, якi сведчыць дзяржаўную рэгiстрацыю права прыватнай уласнасцi на такi зямельны ўчастак.

Вiктар Савiцкi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мае бацькi жывуць у вёсцы. Хатка невялiкая, старая i ўсiх гасцей размясцiць там бывае цяжка. Асаблiва летам. Вось мы i падумалi: а што, калi побач з б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика