21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Набыць букет кветак і даведацца, цi надоўга зацягнецца кветкавы дэфiцыт

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Набыць букет кветак і даведацца, цi надоўга зацягнецца кветкавы дэфiцыт

Карэспандэнт "Звязды" атрымаў заданне...

У мiнулы панядзелак па дарозе на работу звярнула ўвагу на пустыя кветкавыя шэрагi побач са станцыяй метро "Інстытут культуры". Кветкавы крызiс панаваў на працягу некалькiх дзён па ўсёй сталiцы: многiя гандлёвыя пункты зачынiлiся, а тыя, што працавалi, прапаноўвалi надта непрывабны тавар... I толькi напрыканцы тыдня кiёскi на вулiцах i ў падземных пераходах зноў ажылi, напоўнiлiся яркiмi букетамi.

Заквiтнелi. Але цi надоўга?..

— Прывозiць кветкi з-за мяжы стала нявыгадна, — патлумачыла сiтуацыю iндывiдуальны прадпрымальнiк Iрына. — Пастанова № 183, выдадзеная Мiнiстэрствам эканомiкi ў пачатку верасня, абмежавала памер надбаўкi на iмпартныя кветкi да 30 працэнтаў. Кветкi чамусьцi не ўключылi ў пералiк тавараў, кошт на якiя фармiруецца свабодна. Таму цяпер мы вымушаны не жыць, а выжываць. Вось глядзiце, я закупляю за адзiн раз каля дзвюх тысяч ружаў. Адна ружа каштуе, як мiнiмум, 3 тысячы рублёў. У вынiку тавар мне абыходзiцца дзесьцi ў 6 мiльёнаў рублёў. Акрамя таго, мне трэба заплацiць падатак за арэнду гандлёвага пункта, выплацiць зарплату супрацоўнiкам. Не сакрэт, што кветкi — тавар, якi хутка псуецца, таму 30 працэнтаў "прыгажосцi" адпраўляецца ў сметнiцу. Няцяжка падлiчыць, што, каб пакрыць арэндныя плацяжы i мець хоць нейкi прыбытак, гандлёвая надбаўка павiнна быць як мiнiмум 100 працэнтаў.

Мы звярталiся ў Мiнiстэрства эканомiкi з просьбай перагледзець пастанову. Хочацца верыць, што ўсё ж такi ўключаць кветкi ў пералiк тых тавараў, кошт на якiя рэгулюе рынак, — выказвае спадзяванне Iрына.

Хадзiлi чуткi, што кошт на кветкi рэзка падскочыць. Але я пераканалася на свае вочы: пакупнiкi цяпер набываюць кветкi амаль па тым жа кошце.

— Кошт на некаторыя кветкi падняўся на 200-300 рублёў — патлумачыў прыватнiк, якi адмовiўся адрэкамендавацца. — Не можам падняць больш, бо страцiм клiента.

Адна ружа ў залежнасцi ад распушчанасцi бутона i даўжынi сцябла каштуе ад 4 да 12 тысяч рублёў. Букеты ў сярэднiм прадаюць па 20 тысяч. Верхняй жа планкi кошту букетаў са зрэзаных кветак няма. Можна скласцi на любую суму. Гэта залежыць ад кашалька i жадання пакупнiка.

— Аднойчы мужчына прыехаў на джыпе i скупiў усе кветкi, такiм чынам прасiў прабачэння ў жонкi. Але так шанцуе гады ў рады. У асноўным большасць пакупнiкоў набываюць класiчныя букеты ружаў цi хрызантэм.

— А чаму б вам не пачаць прадаваць беларускiя кветкi?

— Сапраўды, у сённяшнiх умовах нам было б нашмат выгадней прадаваць айчынны тавар. Але ў нашай краiне кветкавы бiзнэс арганiзаваны недастаткова. Клiмат не дазваляе вырошчваць такiя экзатычныя кветкi, якiя вырошчваюць, напрыклад, галандцы. Акрамя таго, у беларускiх ружаў i бутоны не такiя прыгожыя i буйныя, як у iмпартных. А кошт не нашмат адрознiваецца. Таксама праблема ў тым, што нас, прадпрымальнiкаў, шмат, а айчынныя кветкаводы маюць адносна невысокiя аб’ёмы вытворчасцi. I асартымент маленькi. Галандскiя вытворцы заўсёды прапаноўваюць вялiзны i пастаянны асартымент (зiмой можна знайсцi хоць бэз, хоць гладыёлус).

"Прабачце. Iдзе рэстаўрацыя..."

Сапраўды, сёння сiтуацыя з беларускiмi кветкамi надзвычай складаная. Кветак на продаж паступае мала, прадаўцы кажуць, што па 60 кветак у дзень пастаўляюць. А ў чацвер i пятнiцу вазы магазiна "Кветкi сталiцы", што на праспекце Незалежнасцi, наогул пуставалi. Сярод мноства кветак у вазонах сiратлiва стаяла зрэзаная жоўтая ружа, кошт якой 1750 рублёў.

Амаль палова ўсiх айчынных кветак вырошчваецца ў цяплiцах прадпрыемства "Кветкi сталiцы", якое падначалена сталiчнаму "Зелянбуду", — расказвае прадавец шостага разраду Анжэла. — Айчынныя кветкi — ружы, цюльпаны, гваздзiкi, калы, фрэзii, стрэлiцыi — добрыя тым, што каштуюць танней за iмпартныя. I ў вазах стаяць даўжэй, бо прадаюцца лiтаральна праз дзень пасля таго, як iх зрэзалi. Цяпер на прадпрыемстве вядзецца рэканструкцыя большай часткi цяплiц. Таму вазы i пустуюць. У нас затое пастаянна шмат кветак у вазонах. Людзi з ахвотай iх набываюць не толькi сабе, але i ў падарунак.

"Дзетка, купi букецiк. Нядорага"

З такiмi словамi мяне сустрэла побач з гандлёвымi пунктамi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў жанчына з двума букетамi хрызантэм.

— Колькi каштуюць? — цiкаўлюся.

— Усяго дзесяць тысяч букет. Прыватнiкi побач у два разы больш просяць. Глядзiце, якiя прыгожыя, i белыя, i бардовыя. Толькi што зрэзала. Стаяць будуць доўга.

У пераходзе цяпер таксама сезон хрызантэм. "Букеты для каханай" прадаюць у асноўным бабулi. Адна прадае за сем тысяч рублёў. Другая, убачыўшы, што я кручу носам, пераманьвае мяне на свой бок.

— Танней хочаш? Вазьмi ў мяне за шэсць. Я па 10 прадавала, а для цябе скiдку зраблю, — прымяняе яна метады вопытнай гандляркi. — Цi вось паглядзi, якiя я маю яркiя букецiкi з восеньскiх кветак. Два засталося. Вырошчваю кветкi ля дома ў палiсаднiку. Вельмi люблю рабiць з iх букеты. Нават калi б багатай была, усё роўна б рабiла.

У вынiку я набыла аранжавую герберу, падобную на сланечнiк, за 7 тысяч, для любiмай сяброўкi, бо ёй не вельмi падабаюцца вялiкiя букеты ў цэлафане. Спадзяюся, што гэта была не апошняя кветка, якую я падарыла...

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулы панядзелак па дарозе на работу звярнула ўвагу на пустыя кветкавыя шэрагi побач са станцыяй метро "Інстытут культуры". Кветкавы крыз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика