21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Час плаціць за нерухомасць

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Час плаціць за нерухомасць

Па маёмасных падатках неабходна разлiчыцца да 15 лiстапада

Штогод да сярэдзiны апошняга месяца восенi пэўная частка нашага насельнiцтва аплачвае зямельны падатак i падатак на нерухомасць. Хто, як i калi павiнен аплачваць маёмасныя падаткi? На гэтыя i iншыя пытаннi "Звяздзе" адказаў галоўны дзяржаўны падатковы iнспектар галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Зелянкоўскi.

— Якую колькасць насельнiцтва сёлета закране пытанне аб маёмасным падатку?

— Па вынiках праведзенага ўлiку сёлета ў нашай краiне 2 мiльёны 377 тысяч 917 плацельшчыкаў зямельнага падатку i 2 мiльёны 265 тысяч 234 плацельшчыкi падатку на нерухомасць. У параўнаннi з мiнулым годам колькасць плацельшчыкаў зямельнага падатку павялiчылася амаль на 23 тысячы чалавек i на 41 тысячу чалавек стала плацiць больш падатак на нерухомасць. Гэта сведчыць аб павелiчэннi колькасцi карыстальнiкаў зямельнымi ўчасткамi i прыватных уладальнiкаў жыллёвых i камерцыйных пабудоў.

— Колькi грошай за кошт маёмасных падаткаў сёлета атрымае дзяржава?

— Агульны аб’ём падлiчаных маёмасных падаткаў па краiне складае больш за 110 млрд рублёў. Разам з тым за кошт таго, што iстотная частка насельнiцтва мае льготы па маёмасных адлiчэннях, ад гэтай сумы прад’яўлена да аплаты маёмасных падаткаў у аб’ёме каля 54 млрд рублёў. Сярэдняя сума прад’яўленага падатку на нерухомасць на аднаго плацельшчыка склала 31 тысячу, а зямельнага падатку — 16 тысяч рублёў.

— Цi павінны гаспадары двух i больш жылых памяшканняў у шматкватэрных дамах аплачваць падатак на нерухомасць?

— Так. Згодна з законам "Аб падатку на нерухомасць", ад падаткаабкладання вызваляецца толькi адно жылое памяшканне (кватэра, пакой) у шматкватэрных дамах. Сёлета на ўлiку падатковых органаў знаходзiцца 31 тысяча 83 фiзiчныя асобы, якiя маюць ва ўласнасцi два i больш жылых памяшканняў у шматкватэрных дамах. Менавiта гэта катэгорыя грамадзян плацiць падатак на нерухомасць. Сярэдняя сума падатку на нерухомасць для iх складае сёлета каля 37 тысяч рублёў у год. Iнспекцыi налiчваюць гэтыя падаткi па звестках Нацыянальнага кадастравага агенцтва Беларусi, дзе зафiксаваны ўласнiкi аб’ектаў нерухомасцi i плошчы займаемых зямельных участкаў.

— Якi алгарытм аплаты маёмасных падаткаў?

— Плата маёмасных падаткаў насельнiцтвам ажыццяўляецца толькi на падставе падатковых паведамленняў, якiя дасылаюцца плацельшчыкам падатковымi службамi. Фiзiчная асоба не падлiчвае падаткi самастойна. У паведамленнi дакладна распiсваецца: хто павiнен плацiць, колькi i ў якiя тэрмiны. Там паказваецца плошча зямельнага ўчастка, стаўка i сума падатку. Па лiнii падаткаў на нерухомасць паказваецца ацэначны кошт аб’екта (жылы дом, дача, садовы домiк, iншыя пабудовы), стаўка падатку i яго канчатковы памер.

Заплацiць падаткi можна ў банках, у падатковых органах, у сельскiх распарадчых i выканаўчых органах цi па пошце. Тэрмiн выплаты маёмасных падаткаў — не пазней за 15 лiстапада кожнага года.

— Што будзе, калi чалавек спознiцца?

— За кожны дзень пратэрмiноўкi налiчваецца пеня, якая не вельмi вялiкая. За нявыплату цi няпоўную плату падаткаў фiзiчнай асобай прадугледжаны штраф у памеры 15 працэнтаў ад сумы нявыплачаных падаткаў, але не менш за адну базавую велiчыню. Калi чалавек наўмысна не плацiць, то штраф павялiчваецца да 20 працэнтаў, але не менш як 5 базавых велiчынь.

— Жыхары Мiнска будуць плацiць зямельны падатак па iншым механiзме ўжо сёлета?

— Так. З пачатку лiпеня 2008 года пачаў дзейнiчаць Указ Прэзiдэнта Беларусi № 365 "Аб плацяжах за зямлю ў г. Мiнску". Згодна з гэтым дакументам, пачынаючы з лiпеня зямельны падатак падлiчваецца зыходзячы з кадастравага кошту зямельнага ўчастка. Цяпер уся тэрыторыя Мiнска падзелена на 283 ацэначныя зоны. Згодна з гэтымi зонамi, зямельны падатак дарагога ўчастка ў прэстыжным раёне iстотна павялiчыцца ў параўнаннi з пакуль не вельмi лiквiднымi тэрыторыямi. На наш погляд, цяпер пачаў дзейнiчаць больш справядлiвы механiзм падаткаабкладання. Напрыклад, кошт квадратнага метра зямлi ў цэнтры горада будзе iстотна большым, чым у пасёлку Сокал Кастрычнiцкага раёна сталiцы. Кадастравы кошт зямельнага "квадрата" ў прыватным сектары гэтага пасёлка складае каля 24 тысяч рублёў, а самы высокi кошт квадратнага метра прысядзiбнага ўчастка сталiцы складае каля 324 тысяч рублёў. Згодна з указам, стаўка зямельнага падатку складае 0,05 працэнта ад кадастравага кошту зямельнага ўчастка. Акрамя гэтага, рашэннем Мiнскага Савета дэпутатаў "Аб бюджэце на 2008 год" выкарыстоўваюцца павышальныя каэфiцыенты да ставак зямельнага падатку розных катэгорый плацельшчыкаў.

— Хто мае льготы па выплаце маёмасных падаткаў?

— Ад выплаты маёмасных падаткаў вызваляюцца пенсiянеры па ўзросце, iнвалiды I i II груп, шматдзетныя сем’i, вайскоўцы тэрмiновай службы. Разам з тым трэба адзначыць, што заканадаўства не можа прадугледзець усiх магчымых складаных жыццёвых сiтуацый падаткаплацельшчыкаў. Менавiта таму законам аб бюджэце прадастаўляецца права органам улады вызваляць пэўныя катэгорыi грамадзян ад выплаты падаткаў. Для гэтага фiзiчная асоба павiнна звярнуцца з пiсьмовай заявай да мясцовых органаў улады. Вызваленне ад выплаты маёмасных падаткаў можа быць поўным цi частковым.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод да сярэдзiны апошняга месяца восенi пэўная частка нашага насельнiцтва аплачвае зямельны падатак i падатак на нерухомасць. Хто, як i калi павiне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика