Мара дзяцінства спраўдзiлася
Мара дзяцінства спраўдзiлася
Алег Ткач у грамадзянскай авiяцыi больш за 20 гадоў. Пасля заканчэння (з адзнакаю) Акцюбiнскага вышэйшага лётнага вучылiшча быў накiраваны ў Мiнск — не пашкадаваў аб гэтым нi на хвiлiнку. — І ўвогуле, лётчык — гэта нават не зусiм прафесiя, — усмiхаецца Алег Уладзiмiравiч. — Гэта — хвароба. З дзяцiнства запала мара быць лётчыкам — i яна спраўдзiлася. Хоць бацькi мае нiякага дачынення да авiяцыi не мелi. Безумоўна, Алег прыклаў шмат намаганняў, каб мара стала явай. Цяпер Алег Ткач — прафесiянал вышэйшай пробы. Выконвае абавязкi вакантнай пасады камандзiра эскадрыллi. Яму падуладныя паветраныя караблi ТУ-134, 154, Ан-24, "Боiнг" i CRJ (i такiя цяпер ёсць у "Белавiя"). Парыж i Лондан, Берлiн i Ерэван, Стамбул i Прага — далёка не поўны спiс рэйсавых палётаў Алега Уладзiмiравiча. Чыстага неба, лётнага надвор’я вам, шаноўныя авiятары. Марыя ЖЫЛIНСКАЯ. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алег Ткач у грамадзянскай авiяцыi больш за 20 гадоў. Пасля заканчэння (з адзнакаю) Акцюбiнскага вышэйшага лётнага вучылiшча быў накiраваны ў Мiнск — н |
|