Абярэгі ў дарозе
Абярэгі ў дарозе
Каб у дарозе абаранiць сябе, сваiх блiзкiх, свойскую жывёлу, у народзе iснавала вялiкая колькасць магiчных дзеянняў, замоў i абярэгаў. n Так, перад тым, як адправiць вясельны поезд у дарогу, бацькi нявесты абавязкова выконвалi вельмi важнае рытуальнае дзеянне — картэж абыходзiлi тройчы па крузе па сонцы i абсыпалi зернем жыта — тым самым "замыкалi" прастору вакол яго. Атрымлiвалася, што вясельны картэж з’яўляўся своеасаблiвым фрагментам хатняй, засвоенай i абароненай прасторы. n Часцей за ўсё абярэгамi на вяселлi цi ў час хрэсьбiннага абраду выступалi чацвярговая соль i хлеб, жыта, свянцоная вада: "У якую б дарогу нi iшоў чалавек, трэба браць з сабой акраец хлеба i дроб солi, то не трапяцца шкодныя прыгоды". n Надзейным абярэгам у дарозе лiчыўся мак, асвечаны на Спаса-Макавея. n Калi нехта накiроўваўся ў далёкi шлях, ён звяртаўся па падтрымку сакральнага месца ў хаце — стала: тройчы цалаваў яго. Стол цалавалi i тады, калi вярталiся дадому. Перад тым, як адправiць маладых у храм, бацька нявесты тройчы абводзiў iх вакол стала. n Дарога ў сiмвалiчным плане падзяляла прастору на дзве паловы: правая была для людзей i Боскага пачатку, левая — для звяроў i iншага свету. Таму, каб перасцерагчы сябе пры сустрэчы з людзьмi цi жывёламi, неабходна было перайсцi на правы бок i сказаць: "Я iду сваёй дарогай, а ты — сваёй". n Калi iшлi ў далёкую дарогу, з сабой бралi жменю роднай зямлi, якая будзе зберагаць i дапамагаць у складаных сiтуацыях. Пры гэтым казалi так: "Родны дом, родная зямля, зберажы i абаранi (iмя) у шляхах-дарогах". n Арэх-спарыш заўсёды лiчыўся надзейным ахоўнiкам у далёкай дарозе. n Абярэгам у дарозе лiчылася i адзенне, якое апраналi на левы бок. n У час вяселля перад маладымi падмяталi дарогу, а венiк закiдвалi далёка ад хаты. Лiчылася, што калi на дарозе былi закапаныя рэчы на разлучэнне маладых, венiк "возьме" на сябе гэту iнфармацыю. n У дарогу бралi так званыя падарожныя абразы. Сярод iх абраз Боскай Мацi, пад назвай "Споручница грешных"; Смаленскi абраз "Адзiгiтрыя", а таксама абразы з выявамi святых угоднiкаў: прападобнага Антонiя Рымлянiна, Наўгародскага цудатворцы; прападобных Зосiма i Савацiя Салавецкiх, пакутнiцы Кацярыны. n Важнымi складнiкамi рытуалаў-абярэгаў былi малiтвы i замовы. Калi iсцi ў дарогу паводле прынцыпу "сцеражонага Бог сцеражэ", то хутчэй за ўсё вам будзе спрыяць толькi поспех. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб у дарозе абаранiць сябе, сваiх блiзкiх, свойскую жывёлу, у народзе iснавала вялiкая колькасць магiчных дзеянняў, замоў i абярэгаў. n Так, перад т
|
|