21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для абуладкавання на магістралi прыпынку не хапае пасажырапатоку

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для абуладкавання на магістралi прыпынку не хапае пасажырапатоку

70-гадовай жыхарцы вёскi Устрань Слуцкага раёне Валянцiне Сцяпанаўне Жыгмянтовiч, паводле яе слоў, штомесяц даводзiцца выпраўляцца ў дарогу ва ўчастковую бальнiцу: трэба выпiсваць рэцэпты для мужа-iнвалiда. Усё б нiчога, дык вось толькi сам шлях...

— Каб сесцi на аўтобус "Слуцк — Балочыцы", якi iдзе праз вёску Белiчы, да апошняй трэба iсцi недзе 4 кiламетры. У самiх Белiчах аўтобусны прыпынак ёсць, але мы выходзiм да дарогi фактычна з поля i ўжо тут спрабуем або "злавiць" спадарожную машыну, або спынiць памянёны аўтобус, — тлумачыла заяўнiца. — У апошнi раз ён не спынiўся, дык давялося прайсцi яшчэ кiламетры два да Навабелiчаў, прагаласаваць там i ўжо на спадарожнай машыне праехаць яшчэ столькi ж да бальнiцы. Назад, дарэчы, вярталася на тым самым аўтобусе, спытала ў вадзiцеля, чаму, маўляў, не спынiўся ранiцай. Адказаў, што нельга, няма афiцыйнага прыпынку. Дык чаму яго не зробяць? Мы ўжо i раней прасiлi. У нашай Устранi жывуць чалавек 20, большасць час ад часу мае патрэбу некуды з’ездзiць, вось мне — у бальнiцу тую ж...

Як патлумачылi нам у даччыным унiтарным прадпрыемстве "Аўтобусны парк № 2 г. Слуцка", якi ўласна i абслугоўвае прыгарадны маршрут "Слуцк — Балочыцы", гаворка iдзе пра магiстраль Мiнск — Мiкашэвiчы. Афiцыйнага прыпынку побач з Белiчамi сапраўды няма, няма яго i ў пашпарце маршрута, таму вадзiцель аўтобуса нiчога не парушыў, калi не спынiўся: забаронена ў мэтах бяспекi.

— Калi б гаворка iшла пра нейкую другасную дарогу, па запатрабаваннi пасажыраў яшчэ можна было б неяк спыняцца, але не на магiстралi, — патлумачыў выконваючы абавязкi дырэктара аўтобуснага парка Леанiд Шыманскi.

Далей суразмоўца пацвердзiў, што пытанне абуладкавання тут прыпыначнага пункту ўзнiмалася i раней жыхарамi некаторых навакольных вёсак. Але яно знаходзiцца ў кампетэнцыi дарожнiкаў — ДЭУ-64 у прыватнасцi. Аўтобусны парк мог толькi правесцi вывучэнне пасажырапатоку з мэтай высвятлення сiтуацыi: сапраўды патрэбны прыпынак цi не. І такая работа была праведзена з 13 па 26 жнiўня 2007 года.

— Як вынiк: 17 жнiўня ў дадзеным месцы выйшаў адзiн чалавек... Безумоўна, мы i цяпер маглi б зноў правесцi вывучэнне пасажырапатоку, але не думаю, што ён нашмат павялiчыўся. Да таго ж абуладкаванне дарожнiкамi прыпынку будзе каштаваць нямала, бо ён павiнен адпавядаць патрэбным стандартам. Гэта не магiстраль, а грунтовая дарога, дзе можна было абысцiся толькi падсыпкай месца. Цi пойдуць яны на гэта? — патлумачыў Леанiд Мiкалаевiч.

Далей ён дадаў, што недзе за 250 метраў ад таго месца, дзе заяўнiкi патрабуюць абуладкавання прыпынку, ужо ёсць афiцыйны аўтобусны прыпынак. Размешчаны ён праз 50 метраў далей на з’ездзе з трасы i там памянёны аўтобус "Слуцк — Балочыцы" спыняецца...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
70-гадовай жыхарцы вёскi Устрань Слуцкага раёне Валянцiне Сцяпанаўне Жыгмянтовiч, паводле яе слоў, штомесяц даводзiцца выпраўляцца ў дарогу ва ўчастко
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика