Пятае чэмпіёнства БАТЭ
Пятае чэмпіёнства БАТЭ
Барысаўскi БАТЭ датэрмiнова аформiў чарговае чэмпiёнства ў нацыянальным першынстве. У матчы 17-га тура супраць жодзiнскага "Тарпеда", якi быў перанесены на 31 кастрычнiка, барысаўчане святкавалi перамогу i першае чэмпiёнства, якое было аформлена на хатнiм стадыёне. Папярэднiя чэмпiёнствы 1999, 2002, 2006 i 2007 гадоў БАТЭ афармляў выключна на выездзе. Гэта трэцi тытул запар i пяты ў гiсторыi клуба. Разам з залатымi медалямi БАТЭ атрымлiвае права дамаляваць да сваёй эмблемы залатую зорку, якая была пакуль толькi ў сталiчнага "Дынама", якi таксама пяць разоў станавiўся чэмпiёнам. Перамогу барысаўчанам (2:1) прынеслi Вiталь Радзiвонаў, якi распячатаў вароты сапернiка на 5-й хвiлiне матча, i Генадзь Блiзнюк, якi вызначыўся праз дваццаць адну хвiлiну. Абгуляўшы сапернiка, барысаўская каманда набрала 63 ачкi i стала недасягальнай для астатнiх канкурэнтаў. Пры гэтым за два туры да фiнiшу ў БАТЭ ёсць яшчэ адна гульня ў запасе — перанесены матч з "Савiтам". Нягледзячы на тое, што галоўная задача сезона ў нацыянальным першынстве выканана, футбалiсты не павiнны пазбавiцца матывацыi ў астатнiх гульнях чэмпiянату — пакуль нiводнага матча чэмпiён не прайграў. У актыве каманды 18 перамог i 9 нiчыiх. Хутчэй за ўсё, БАТЭ нацэлены скончыць нацыянальныя спаборнiцтвы без пройгрышаў. Усяго ж паражэнняў у чэмпiёна ў гэтым сезоне было толькі два — ад мадрыдскага "Рэала" (0:2) у матчы Лiгi чэмпiёнаў i "Мiнска" з другога дывiзiёна, якi разграмiў БАТЭ ў 1/8 фiналу Кубка Беларусi (1:4). Заўтра ў чацвёртым туры групавога этапа Лiгi чэмпiёнаў барысаўскi клуб пазмагаецца з пiцерскiм "Зенiтам". Нагадаем, што пасля першага круга лiдзiруе ў групе H турынскi "Ювентус", якi заваяваў сем ачкоў, на другiм месцы мадрыдскi "Рэал" з шасцю ачкамi, трэцi БАТЭ (2), апошнi "Зенiт" (1). Больш за 4 тысячы балельшчыкаў "Зенiта" прыбудуць на матч з беларускай камандай. Стала вядома, што толькi ў Санкт-Пецярбургу прададзена 2,2 тысячы бiлетаў на матч, яшчэ 2 тысячы расiйскiя балельшчыкi набылi па сваiх каналах у Беларусi. Каля сотнi фанатаў ужо прыехалi ў Мiнск. Асноўная ж iх частка прыбудзе 5 лiстапада спецыяльным цягнiком, суправаджаць якi будуць 15 супрацоўнiкаў АМАПа Санкт-Пецярбурга. Усiм балельшчыкам супрацоўнiкi ГУУС Мiнгарвыканкама ў чарговы раз нагадваюць, што знешнi агляд з прымяненнем металадэтэктараў будзе праводзiцца падчас пропуску на стадыён. Сачыць за сiтуацыяй плануецца з дапамогай стацыянарных камер вiдэанагляду, супрацоўнiкi мiлiцыi таксама маюць намер весцi вiдэаздымкi. Допуск на стадыён пачнецца за 2,5 гадзiны да пачатку матча. Алена АЎЧЫННІКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барысаўскi БАТЭ датэрмiнова аформiў чарговае чэмпiёнства ў нацыянальным першынстве. У матчы 17-га тура супраць жодзiнскага "Тарпеда", якi бы
|
|