21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Правядзенне ўступных іспытаў манапалiзавана... дзяржавай

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Правядзенне ўступных іспытаў манапалiзавана... дзяржавай Працяг. Пачатак палемікі ў нумары за 1 лістапада.)    

У Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў уважлiва прачыталi пiсьмо А. Мельнiкава i А. Чарняка "А цi трэба нашаму грамадству такое цэнтралiзаванае тэсцiраванне?", у якiм аўтары ўсур’ёз занепакоены тым, што "захаванне ЦТ у яго цяперашняй форме здольнае нанесцi непапраўны ўрон будучаму нашай краiны". Паколькi абвiнавачаннi, выстаўленыя супраць сiстэмы цэнтралiзаванага тэсцiравання, дастаткова сур’ёзныя, мы не можам iх пакiнуць без увагi.

1. "...у апошнiя гады сталi ўпарта множыцца чуткi аб уцечцы закрытай iнфармацыi аб ЦТ"; "Так, усё гэта можна было б назваць домысламi няў- дачнiкаў"; "тая ж ўстойлiвая погаласка аб падрыхтоўцы "па вядомых варыянтах".

А. Мельнiкаў i А. Чарняк, выкарыстоўваючы ў сваiм пiсьме словы (словазлучэннi) "чуткi", "погаласка", "домыслы няўдачнiкаў" робяць нечаканую выснову — гэта "дакладныя факты". Далей на падставе "дакладных фактаў" пытаюцца: "Што гэта: непрафесiяналiзм складальнiкаў тэстаў або злоўжыванне тых, хто мае да iх доступ?".

Сапраўды, хто ж удзельнiчае ў падрыхтоўцы i правядзеннi цэнтралiзаванага тэсцiравання?

Сярод аўтараў тэставых матэрыялаў 11 дактароў навук, 85 кандыдатаў навук, больш як 60 настаўнiкаў i метадыстаў вышэйшай катэгорыi. Экспертызу тэставага матэрыялу праводзяць 28 дактароў i кандыдатаў навук, 11 настаўнiкаў вышэйшай катэгорыi. Акрамя таго, знешнюю незалежную экспертызу тэстаў (пасля правядзення тэсцiравання) праводзiць Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Камiтэт дзяржаўнага кантролю.

Указам Прэзiдэнта ствараецца Дзяржаўная камiсiя па кантролi за ходам правядзення ўступных выпрабаванняў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах. У склад гэтай камiсii ўваходзяць прадстаўнiкi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, кiраўнiкi розных мiнiстэрстваў i ведамстваў, у тым лiку Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi, Камiтэта дзяржаўнага кантролю.

Камiсiя ажыццяўляе поўны кантроль як за дзейнасцю РIКВ, так i ўсiх устаноў, якiя задзейнiчаны ва ўступнай кампанii.

2. "...то там, то тут, напярэдаднi чарговага тэсцiравання фiксавалiся выпадкi наяўнасцi ў некаторых абiтурыентаў шаблонаў правiльных адказаў i варыянтаў заданняў"; "Сёлета "Комсомольская правда" адразу пасля ЦТ па матэматыцы паведамiла, што варыянты ЦТ былi прадастаўлены газеце адным з чытачоў за дзень да тэсцiравання, i апублiкавала некаторыя задачы 25 чэрвеня".

I далей аўтары пiсьма адзначаюць: "Яснага адказу з боку адмiнiстрацыi Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў не паступiла".

Адказ можа быць пры наяўнасцi пытання, якога ў А. Мельнiкава i А. Чарняка няма. А вось iх сцвярджэннi-домыслы выклiкаюць наступныя пытаннi:

1) Кiм "фiксавалiся выпадкi наяўнасцi ў некаторых абiтурыентаў шаблонаў правiльных адказаў i варыянтаў заданняў"?

2) Каму "Комсомольская правда" адразу пасля ЦТ па матэматыцы паведамляла, што варыянты ЦТ былi прадастаўлены газеце адным з чытачоў за дзень да тэсцiравання, i апублiкавала некаторыя задачы 25 чэрвеня"?

3) Што такое "шаблоны правiльных адказаў i варыянтаў заданняў"?

4) Дзе знаходзiцца "то там, то тут"?

Акрамя таго, заўважым, што "ўцечка некаторых задач", якая здарылася на шосты дзень пасля цэнтралiзаванага тэсцiравання па матэматыцы (ЦТ праходзiла 19 чэрвеня; "Комсомольская правда" апублiкавала некаторыя задачы 25 чэрвеня, наўрад цi можа быць цiкавай.

У Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў, нягледзячы на адсутнасць доказаў па факце так званай "уцечкi", быў праведзены параўнальны аналiз задач тэставых варыянтаў, прадстаўленых на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi 2008 года, i задач, апублiкаваных у газеце "Комсомольская правда" 25 чэрвеня 2008 года.

Праведзены параўнальны аналiз не пацвердзiў супадзенняў.

Але, дзеля аб’ектыўнасцi, неабходна адзначыць: прадбачыць сюжэты заданняў, што прапануюцца на ЦТ, становiцца з году ў год усё прасцей, бо дыяпазон праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы не шырокi.

3. "...тайнай за сямю пячаткамi застаюцца правiлы (а цi ёсць гэтыя правiлы ўвогуле?) фармiравання камандаў экспертаў, якiя адказваюць за складанне варыянтаў".

Пры фармiраваннi каманды экспертаў i аўтараў тэставых матэрыялаў улiчваецца адно простае i непахiснае правiла: гэта павiнен быць спецыялiст высокага класа, прыстойны, добрасумленны, працавiты, адказны чалавек.

Што датычыцца ратацыi экспертаў i аўтараў тэставых матэрыялаў, аб якой узгадваюць аўтары пiсьма, то i ў адмiнiстрацыi iнстытута няма сумненняў у яе неабходнасцi. Каманды экспертаў i аўтараў рэгулярна абнаўляюцца.

4. "...абсалютна туманнымi для тых, хто паступае, застаюцца крытэрыi ацэньвання вынiкаў тэсцiравання...".

Методыка разлiку тэставага бала ўзгоднена Вышэйшай атэстацыйнай камiсiяй i Нацыянальнай акадэмiяй навук Рэспублiкi Беларусь i зацверджана загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 19.03.2008 г. № 179.

Кожны ахвотны, зайшоўшы на сайт iнстытута (www.rikz.unibel.by) альбо набыўшы дапаможнiк "Рыхтуемся да цэнтралiзаванага тэсцiравання 2009: аналiз памылак, каментарыi, методыка разлiку тэставага бала, трэнажоры", можа азнаёмiцца з методыкай разлiку тэставага бала, якая выкарыстоўваецца пры правядзеннi цэнтралiзаванага тэсцiравання.

5. "...РIКВу фактычна аддадзена манапольнае права вызначаць адзiн з найважнейшых кампанентаў нашага грамадскага жыцця — фармiраванне студэнцкага корпусу. I мяркуючы па ўсiм, зроблена гэта было дачасна".

Так, правядзенне ўступных iспытаў у вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы на сёння манапалiзавана. Але яно манапалiзавана не РIКВам, а дзяржавай. Менавiта дзяржава ўзяла на сябе адказнасць за забеспячэнне гарантыi роўных правоў i магчымасцяў пры паступленнi ў ВНУ i ССНУ. На ўзроўнi ўказаў Прэзiдэнта i пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь распрацаваны i дзейнiчаюць нарматыўна-прававыя акты, якiя рэгламентуюць працэдуру правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання ў краiне. Цэнтралiзаванае тэсцiраванне — гэта дзяржаўная сiстэма мерапрыемстваў, якая ўключае ў сябе не толькi арганiзацыю i правядзенне ўступных iспытаў, але i забеспячэнне бяспекi, у тым лiку i iнфармацыйнай, кантроль з боку ўпаўнаважаных органаў на ўсiх яго этапах.

6. "Паралельна са звужэннем тэматыкi iдзе адкрытая прымiтывiзацыя самiх заданняў, якая была асаблiва прыкметнай сёлета".

Складанасць заданняў з’яўляецца адноснай характарыстыкай i залежыць як ад асаблiвасцяў выбаркi тых, хто тэстуецца, так i ад мэты тэсцiравання, патрабаванняў вучэбных праграм. Важна, каб у педагагiчных тэстах, асаблiва пры конкурсным адборы абiтурыентаў, суадносiны складаных i простых заданняў адпавядалi магчымаму роскiду ў падрыхтаванасцi кантынгенту тых, хто праходзiць iспыты. Iнакш адзнакi могуць быць настолькi аднолькавымi, што канчатковы вынiк не дазволiць дабiцца мэты ў адборы абiтурыентаў, г.зн. дыферэнцыруючая здольнасць заданняў тэста будзе блiзкай да нуля.

7. "Ну i зусiм ужо адыёзным было летняе рашэнне Мiнiстэрства адукацыi ў самы разгар уступнай кампанii змянiць "правiлы гульнi ў час самой гульнi" — апусцiць загадзя аб’яўлены прахадны парог для атрымання сертыфiкатаў па матэматыцы з 20 балаў да 8" i далей "Дзеля справядлiвасцi адзначым, што гэта мера была вымушанай, iнакш нашы ВНУ засталiся б без студэнтаў".

У гэтым выпадку аўтары пiсьма не толькi паспяшалiся задаць пытанне, але i паспелi самi на яго адказаць.

Мiкалай ФЯСЬКОЎ, дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў уважлiва прачыталi пiсьмо А. Мельнiкава i А. Чарняка "А цi трэба нашаму грамадству такое цэнтралiзаван
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика