21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

І тысячарублёўка ўжо фальшывіць...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І тысячарублёўка ўжо фальшывіць...

Пры падлiку выручкi сельскага Дома культуры Кармянскага раёна падазрэнне выклiкала купюра вартасцю ў адну тысячу рублёў, пасля чаго пачалiся аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы мясцовай мiлiцыi. Выявiлася, што купюру на прынтары вырабiў 20-гадовы хлопец, якi вырашыў праверыць якасць друку. З той мэтай, каб у далейшым пачаць штампаваць iх, калi ўсё сыдзе, як гаворыцца, з рук. Гэта ж, маўляў, не "пяцiдзесяцiрублёўкi" цi "сотнi", да якiх пiльнасць праяўляюць. Зламыснiк перадаў тую купюру свайму маладзейшаму сябру i той, ведаючы аб падробцы, пашыбаваў у клуб. Танцы ў яго закончылiся паспяхова, а вось зараз хлопцы "ў тэмпе лявонiхi" круцяць мазгамi, каб пазбегнуць пакарання за свае неабдуманыя дзеяннi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.     НАЕХАЎ, АЛЕ... Вадзiцель, жыхар в. Зорнае, што пад Баранавiчамi, заявiў у мiлiцыю, што на краi дарогi ён знайшоў мужчыну з цяжкiмi цялеснымi пашкоджаннямi.Пазней пацярпелы памёр у рэанiмацыйным аддзяленнi. Судова-медыцынская экспертыза ўстанавiла — мужчына загiнуў пад коламi аўтамашыны. Высветлiлася, што наезд зрабiў на а/м "Фольксваген-Транспарцёр" вадзiцель, якi заявiў у мiлiцыю.   Сымон Свiстуновiч.     Маці з сынам выпіла...

Брыгада хуткай меддапамогi ў кватэры па вул. Пiянерскай у Брэсце выявiла мёртвага, якi загiнуў ад удару нажом у жывот.

Пазней высветлiлася, што мацi з сынам напачатку выпiвалi, а затым пасварылiся. Жанчына схапiла кухонны нож i нанесла ўдар 24-гадоваму сыну.   Сымон Свiстуновiч.     "Фальшыўкі" ад "валютчыка"

За мiнулыя выхадныя ў "валютчыкаў" праваахоўнiкамi было канфiскавана 18 тысяч долараў ЗША, 750 еўра, 11 тысяч расiйскiх рублёў i 40 мiльёнаў беларускiх рублёў.

Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, павучальная гiсторыя для грамадзян, якiя адважаюцца мець справу з "валютчыкамi", адбылася ў Магiлёве. Мясцовы жыхар у нядзелю ў абменным пункце аднаго з банкаў горада спрабаваў абмяняць100-доларавую банкноту. Аднак мужчыну тут чакаў непрыемны сюрпрыз: грошы аказалiся фальшывымi. Як высветлiлася, магiляўчанiн не так даўно вярнуўся з Расii, дзе знаходзiўся на заробках. На радзiме ён вырашыў расiйскiя рублi канвертаваць у долары i для гэтага скарыстаўся паслугамi "мянялы". У вынiку сваёй неабачлiвасцi небарака атрымаў 14 фальшывак намiналам па 100 долараў кожная.

Ігар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры падлiку выручкi сельскага Дома культуры Кармянскага раёна падазрэнне выклiкала купюра вартасцю ў адну тысячу рублёў, пасля чаго пачалiся аператыўн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика