У ДТЗ пацярпелi i дзецi...
У ДТЗ пацярпелi i дзецi...
Чацвёра чалавек трапiлi ў бальнiцу, а яшчэ адзiн загiнуў у дарожна-транспартным здарэннi, якое было зафiксавана ў Зэльвенскiм раёне паблiзу вёскi Ярнева ў суботу а палове шостай вечара. 21-гадовы рабочы аднаго з таварыстваў на аўтамабiлi БМВ выехаў на сустрэчную паласу руху, па якой ехаў 39-гадовы жыхар Ваўкавыска на "Сiтраэне". Машыны не змаглi раз’ехацца i сутыкнулiся. Для вадзiцеля аўтамабiля "Сiтраэн" ДТЗ стала ракавым — ён загiнуў. А вось яго дзецi, вучнi 5 i 9 класаў, а таксама вадзiцель БМВ i яго 20-гадовая пасажырка атрымалi цялесныя пашкоджаннi i былi змешчаны ў бальнiцу. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёра чалавек трапiлi ў бальнiцу, а яшчэ адзiн загiнуў у дарожна-транспартным здарэннi, якое было зафiксавана ў Зэльвенскiм раёне паблiзу вёскi Ярне
|
|