21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тыя песнi — сiмвал цэлай эпохi

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тыя песнi — сiмвал цэлай эпохi

Якiя рэвалюцыйныя песнi вы памятаеце

з дзяцiнства: па кiнафiльмах на гэту тэму, з удзелу ў колiшнiх святочных дэманстрацыях?

Якiя асацыяцыi яны ў вас выклiкаюць цяпер?

Ганна Собаль, начальнiк паштовага аддзялення сувязi "Заслаўе-1":

— "Узвiйцеся кастрамi, сiнiя ночы", "Тачанка-растаўчанка", "На пазiцыю дзяўчына..." i iншыя. Пра тыя часы ўспамiны сапраўды вельмi светлыя, але, хутчэй, як згадванне пра дзяцiнства, юнацтва. Магчыма, у людзей больш сталых пры гучаннi гэтых песень цяпер i ўзнiкаюць нейкiя настальгiчныя ноткi, звязаныя з колiшнiмi падзеямi, а што да мяне... На пачатак лiстапада прыпадалi школьныя канiкулы, па тэлебачаннi абавязкова паказвалi парад... Не ведаю як у горадзе, але ў вёсцы (а мае бацькi адтуль) у гэты дзень асаблiва нiчога не святкавалi, не было такой традыцыi. Ды i якiя былi выхадныя днi ў людзей, што мелi гаспадарку? Так, усё гэта было даўно... Цяпер мы тыя песнi практычна нiколi ўжо не спяваем.

Васiль Жук, намеснiк галоўнага канструктара па серыйнай вытворчасцi Мiнскага трактарнага завода:

— Складанае пытанне. Я маю на ўвазе, калi ўвогуле гаварыць пра тыя падзеi... Якiя б меркаваннi нi выказвалiся, усю праўду да канца ўсё роўна не скажаш, бо ёсць розныя версii. Хоць гэта сапраўды была памятная вяха, узрушэнне i абысцi бокам тыя падзеi нельга. У многiм дзякуючы iм Беларусь стала суверэннай незалежнай дзяржавай, таму 7 лiстапада — не шараговы дзень. Я вырас пад тымi лозунгамi, тымi, як вы кажаце, песнямi. Паколькi не з’яўляюся знаўцай музыкi, iх вось так адразу не прыгадаю, але памятаю, што спявалi i пра Кастрычнiк, i пра Ленiна. Але нiякай настальгii ў мяне няма. Трэба жыць днём сённяшнiм, крочыць у будучыню, але памятаць пра ўрокi гiсторыi, якой бы супярэчлiвай яна нi здавалася. Вось сёння шмат гавораць пра фiльм "Адмiрал". Я стужку пакуль не бачыў, але думаю, што ў любым выпадку нельга адназначна сцвярджаць: усё было добра альбо ўсё было дрэнна. Нават сённяшнi час у розных людзей можа выклiкаць розныя меркаваннi, але нейкiя высновы адносна яго, думаю, больш правiльна будзе зрабiць значна пазней.

Наталля Аўласенка, старшы iнспектар групы iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Першамайскага РУУС г. Мiнска:

— Нават сказаць нiчога не магу... Колiшнiя фiльмы гляджу, некаторыя падабаюцца. Але нейкiх асацыяцый яны, ды i песнi, што ў iх гучаць, на жаль, не выклiкаюць. Хоць, напрыклад, "Няўлоўныя мсцiўцы", падабаюцца, мы глядзiм фiльм усёй сям’ёй.

Вольга Шалабнёва, метадыст па працы з дзецьмi i моладдзю Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры i вольнага часу:

— А можна я напачатку выкажу сваё стаўленне да тых падзей? Яны недастаткова станоўчыя, скажам так, хоць i рэзка адмоўнымi я iх таксама не назаву. Аказваўся цiск, усталёўвалася штучная роўнасць... Песнi дакладна не назаву, памятаю нешта пра "далоў буржуяў"... Калi вучылася ў тэхнiчнай ВНУ, мне, вядома ж, даводзiлася здаваць — i здаваць на станоўчыя адзнакi — палiтэканомiю, навуковы атэiзм. Трэба памятаць той час, калi нельга было выказваць адкрыта сваё меркаванне. Тыя прадметы я цяпер не падтрымлiваю i не хацела б вучыць iм моладзь. За навуковы атэiзм я пакаялася ўжо i не адзiн раз, можаце так i напiсаць. Дарэчы, а якое ваша меркаванне?

Ірына Самусенка, на- вуковы супрацоўнiк лабараторыi арнiталогii Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па бiярэсурсах:

— (Смяецца.) "Камсамольцы-дабравольцы", песня пра героя грамадзянскай вайны Шчорса... Калi вы мне дасце хвiлiн пяць, я прыгадаю пяць-сем песень. Асацыяцыi? Добрая маршавая музыка. Калi ўвогуле пра падзеi, дык у мяне нармальнае стаўленне, яно не змянiлася з тых ранейшых часоў. Гэта вяха ў жыццi цэлых народаў, яна ўсё роўна застанецца ў гiсторыi. I песнi — сiмвал той эпохi, у iх спадзяваннi, мары, настрой людзей тых часоў.

Аляксандр Галко, начальнiк аддзела перавозак Вiлейскага аўтапарка № 5:

— "Iнтэрнацыянал", "Не развiтаюся з камсамолам"... Ды я ўсе песнi тых часоў памятаю! Я вырас у Савецкiм Саюзе, у iм прайшлi маё дзяцiнства, юнацтва, служба ў Савецкай Армii. Таму песнi, вядома ж, выклiкаюць асацыяцыi: цёплыя, часам настальгiчныя. У свой час я ўзначальваў камсамольскую арганiзацыю аўтапарка, нядаўна вось нас, колiшнiх сакратароў, запрашалi на святкаванне юбiлею камсамола. Прыемна прыгадаць той час — гэта я вам шчыра, ад душы, сказаў.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiя рэвалюцыйныя песнi вы памятаеце з дзяцiнства: па кiнафiльмах на гэту тэму, з удзелу ў колiшнiх святочных дэманстрацыях? Якiя асацыяцыi яны ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика