Пра любоў гледачоў да гастралёраў. Задорага
Пра любоў гледачоў да гастралёраў. Задорага
Апошнiм часам на старонках "Звязды" друкавалiся нараканнi чытачоў — лiсты, тэлефонныя званкi — адносна дарагоўлi бiлетаў на канцэрты заезджых "зорак". Са спасылкай на спецыялiстаў, якiя маюць дачыненне да арганiзацыi гастроляў апошнiх, мы, у прыватнасцi, тлумачылi чаму ж так адбываецца. Калi коратка нагадаць: цану на бiлеты фармiруюць рынкавыя адносiны. Але тое былi адзiнкавыя пытаннi i меркаваннi чытачоў, прынамсi, апублiкаваныя. Мiж тым, як аказалася, такой жа пазiцыi прытрымлiваецца яшчэ шмат людзей... Праведзенае Мiнскiм навукова-даследчым iнстытутам сацыяльна-эканамiчных праблем апытанне сярод гараджан засведчыла нiзкую цiкавасць з боку апошнiх да гастрольных мерапрыемстваў. Як сведчаць вынiкi даследавання, дастаткова часта iх наведваюць толькi 8,6 працэнта рэспандэнтаў, а цэнавая даступнасць гастрольных спектакляў i канцэртаў задавальняе ўсяго толькi 7,3 працэнта апытаных. Гэта адна з галоўных прычын такога становiшча. Каля трэцi рэспандэнтаў заявiлi, што падобныя мерапрыемствы для iх з’яўляюцца недаступнымi. Яшчэ амаль 60 працэнтаў мiнчан адказалi, што ўсё залежыць ад канкрэтнага калектыву цi артыста. Пра цэнавую недаступнасць гастрольных мерапрыемстваў, дарэчы, часцей гаварылi людзi старэйшых узроставых груп i жанчыны. Цяжка гаварыць аб музычных густах сталiчнага жыхара, яго захапленнях класiчнай, народнай або сучаснай музыкай, бо статыстыка тут адсутнiчае. Канцэрты рок-выканаўцаў ва ўсiм свеце збiраюць самыя вялiкiя аўдыторыi i прыносяць самыя вялiкiя прыбыткi. Як вядома, моладзь больш захапляецца сучаснай рок-музыкай. І тут без статыстыкi можна адзначыць некаторыя праблемы, што iснуюць, гавораць даследчыкi. У Беларусь не возяць вядомых выканаўцаў, якiя знаходзяцца на пiку папулярнасцi, па прычыне таго, што мэтавая аўдыторыя не зможа пакрыць выдаткi па арганiзацыi канцэрта (ганарар выканаўцу, падаткi, iншыя выдаткi i закладзены прыбытак). У Расii канцэрты такiх выканаўцаў (Масква, Санкт-Пецярбург, Новасiбiрск) праводзяцца. Гэта тлумачыцца шэрагам прычын: ад больш высокага ўзроўню заробкаў у гэтых гарадах, больш прыцягальнай падатковай сiстэмы да фiнансавай iх "разгрузкi" за кошт рэкламы цi спонсарскiх грошай i г.д. У Мiнску ж слаба выкарыстоўваецца фiнансавая падтрымка масавых культурных мерапрыемстваў за кошт буйных рэкламадаўцаў. Хоць ёсць i станоўчыя прыклады — рок-фестываль у Сiлiчах i "Вечары музыкi" ў Мiрскiм замку. Канцэртныя праекты класiчнай музыкi праводзяцца больш часта, бо для гэтага маюцца адпаведныя "пляцоўкi", але дыяпазон коштаў змяншае магчымасць наведвання такiх мерапрыемстваў. Нiжняя планка цаны бiлетаў на канцэрты вядомых выканаўцаў вагаецца на ўзроўнi 70—90 тысяч рублёў, што перавышае магчымасцi сярэдняй сям’i схадзiць на такi канцэрт. А вось сярод тэатралаў значную частку складаюць найперш жанчыны i гараджане старэйшых узроставых груп. У Мiнску працуюць 12 тэатраў. Найбольш часта гараджане наведваюць Беларускi нацыянальны тэатр iмя Янкi Купалы, Маладзёжны тэатр, Тэатр беларускай драматургii, Тэатр кiнаакцёра. Як форма баўлення вольнага часу тэатр прыцягвае значную колькасць жыхароў сталiцы — больш за дзве трэцi рэспандэнтаў. З гэтай колькасцi дастаткова часта бываюць у тэатры 13,5 працэнта апытаных, а яшчэ 63,3 працэнта наведваюць прадстаўленнi час ад часу. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам на старонках "Звязды" друкавалiся нараканнi чытачоў — лiсты, тэлефонныя званкi — адносна дарагоўлi бiлетаў на канцэрты заезджы
|
|