21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пялёнкі

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пялёнкі

Пялёнкi дзiцяцi, тое, у чым ён будзе расцi i развiвацца на працягу першага года свайго жыцця, у народнай культуры параўноўвалi з тканiнамi (палотнамi), якiя выкарыстоўвалi ў час вяселля цi пахавальнага абраду, i таму гэта выклiкала асаблiвую цiкавасць да працэсу iх вырабу i правiлаў карыстання. Кантакт дзiцяцi з пялёнкамi (у тым лiку i iншым дзiцячым адзеннем) меркаваў "пераход" на яго пэўных якасцяў, рыс характару, хваробаў, няўдач i iнш.

l Паўсюдна iснавала правiла, якое забараняла цяжарнай жанчыне рыхтаваць пялёнкi загадзя. Аб пялёнках для нованароджанага павiнна была паклапацiцца свякроўка цi мацi парадзiхi.

l У момант нараджэння нашы продкi практычна не выкарыстоўвалi пялёнкi. Бабка-павiтуха загортвала толькi што народжанае дзiця ў бацькоўскую кашулю або матулiну спаднiцу, каб яно любiла i паважала бацькоў. У некаторых выпадках не бралi адзенне таго з бацькоў, у каго быў складаны, рэзкi характар. Часам хлопчыка загортвалi ў адзенне мацi, а дзяўчынку — у адзенне бацькi, каб такiм чынам уладкаваць мiр i спакой у сям’i. Лiчылася, калi загарнуць нованароджанае дзiця ў кашулю дзеда, яно будзе доўга жыць.

l Пялёнкi шылi са старога адзення цi пасцельных прыналежнасцяў. Калi для пялёнак бралi старое адзенне, то абавязкова таго члена сям’i, чый характар i стан здароўя не выклiкалi трывогi.

l Для абраду хрышчэння пялёнкi шылi з новай, абавязкова белай (светлай) тканiны. Іх упрыгожвалi вышыўкай, карункамi. "Спавiвальнiк" (пояс, якiм спавiвалi дзiця) павiнен быў быць чырвонага колеру. У царкве хросная мацi павiнна была на працягу ўсяго абраду трымаць пялёнкi i спавiвальнiк, каб такiм чынам "адзенне" хрэснiка таксама было асвечаным.

l "Хрэсьбiнныя" пялёнка i спавiвальнiк былi надзейным абярэгам для немаўляцi: iх клалi ў калыску, бралi з сабой, калi выносiлi дзiця з хаты.

l Асаблiвае стаўленне было да рытуалу першага спавiвання. Меркавалi, калi дзiця ў час першага спавiвання будзе крычаць, то будзе сярдзiтым.

l На працягу першых 9 дзён дзiця спавiвала бабка-павiтуха.

l Iснавалi строгiя правiлы ў дачыненнi да пялёнак. Так, на працягу 40 дзён пасля нараджэння дзiцяцi пялёнкi не выносiлi сушыць на двор.

l Прасцi пялёнкi дазвалялася толькi ранiцай. Сушыць пялёнкi таксама дазвалялася толькi да заходу сонца. Той, хто пакiдаў пялёнкi на двары пасля заходу сонца, мог наклiкаць на дзiця невылечныя хваробы, дзiця магло страцiць сон, стаць плаксiвым.

l Пялёнкi забаранялася выкарыстоўваць для iншых мэтаў: у iх можна было толькi спавiваць дзяцей.

l Дзiцячыя рэчы (пялёнкi, цацкi i г.д.) да года забаранялася каму-небудзь аддаваць цi прадаваць. Катэгарычна забаранялася спальваць дзiцячыя рэчы.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пялёнкi дзiцяцi, тое, у чым ён будзе расцi i развiвацца на працягу першага года свайго жыцця, у народнай культуры параўноўвалi з тканiнамi (палотнамi)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика