У кіраўніцтве Купалаўскага тэатра рыхтуюцца змены
12 ноября 2008 Культура
Еўрапейскае радыё для Беларусі Канфлікт у Купалаўскім тэатры прывёў да скасавання з рэпертуару некалькіх спектакляў. Плануюцца таксама змены ў кіраўніцтве купалаўскай трупы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў генеральны дырэктар тэатру Мікалай Кірычэнка. Кірычэнка: Так ужо вы хочаце, каб адразу ўсе змены адбыліся!.. Я быў у міністэрстве, там таксама нейкія канкрэтныя рэчы прымаюцца — наконт канкрэтных зменаў у кіраўніцтве тэатра і г.д. Праўда, называць персаналіі дырэктар Купалаўскага тэатру адмовіўся. Спадар Кірычэнка таксама паведаміў, што з рэпертуару купалаўцаў спісаныя такія спектаклі, як "Эрык XIV", "Ромул Вялікі" і "Дзіўная місіс Сэвідж". Мяркуецца таксама зняць з паказу казку "Снежная каралева", але гэта адбудзецца толькі пасля таго, як ёй падрыхтуюць замену. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 ноября 2008 Культура Еўрапейскае радыё для Беларусі Канфлікт у Купалаўскім тэатры прывёў да скасавання з рэпертуару некалькіх спектакляў. |
|