21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь зацікаўлена ў стабiльным супрацоўнiцтве з Латвiяй

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь зацікаўлена ў стабiльным супрацоўнiцтве з Латвiяй

Гэта падкрэслiў учора прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, якi знаходзiцца з вiзiтам у сталiцы Латвii. Кiраўнiк беларускага Урада разам з прэм’ерам Латвii Іварсам Годманiсам узялi ўдзел у адкрыццi сёмай Нацыянальнай выставы Беларусi ў Латвiйскай Рэспублiцы "Беларусь-ЭКСПА-2008".

Латвiя, трэба заўважыць, — адзiн з найважнейшых гандлёвых партнёраў нашай краiны. На працягу апошнiх пяцi гадоў захоўваецца станоўчая дынамiка беларуска-латвiйскiх гандлёва-эканамiчных адносiнаў: паводле слоў Iварса Годманiса, беларускi экспарт у прыбалтыйскую краiну расце прыкладна на 25 працэнтаў у год.

Летась склаўся рэкордны ўзровень таваразвароту памiж Беларуссю i Латвiяй за апошнiя 15 гадоў. Сярод знешнегандлёвых партнёраў Беларусi Латвiя заняла 6-е месца па ўзроўнi таваразвароту па-за СНД (пасля Нiдэрландаў, Германii, Польшчы, Вялiкабрытанii i Кiтая) або 8-е месца сярод усiх краiн, з якiмi ажыццяўляецца знешнi гандаль. Таваразварот вырас адразу на 95,7 працэнта i склаў $1 млрд 123 млн са станоўчым для нашай краiны сальда ў памеры $868,3 млн. Далейшаму ж развiццю кантактаў памiж нашымi дзяржавамi будзе спрыяць у тым лiку i правядзенне нацыянальных выстаў. Iварс Годманiс пацвердзiў, што "ёсць шэраг пытанняў у энергетыцы, якiя мы маем намер абмеркаваць". Па словах латвiйскага прэм’ера, супрацоўнiцтва перспектыўнае найперш у дзвюх сферах: энергетычнай бяспецы i дыверсiфiкаваннi паставак энергарэсурсаў.

Кiраўнiк латвiйскага ўрада прызнаў, што перавалка беларускiх калiйных угнаенняў праз латвiйскiя парты сёлета скарацiлася, заўважыўшы, што "гэта — рынак". I сапраўды: латвiйскi транзiтны напрамак становiцца менш канкурэнтаздольным па тарыфах у параў- наннi з лiтоўскiм. Цяпер найважнейшым пытаннем аднаўлення аб’ёмных паказчыкаў транзiту беларускiх калiйных угнаенняў з’яўляецца дасягненне дамоўленасцяў па панiжэннi тарыфных ставак па ўсiм транспартным ланцужку, уключаючы чыгуначныя тарыфы, выдаткi па экспедыцыйным абслугоўваннi i тарыфы кампанiй па перавалцы грузаў у марскiм порце. Адзначаючы гэта, прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi сказаў, што адказам на фiнансавы крызiс можа быць толькi развiццё рэальнага таваразвароту: "Фiнансавы крызiс паказаў усю згубнасць папяровай сiстэмы, якая iснуе ў свеце. Паказаў, што рэальная таварная вытворчасць будзе ў эканомiцы вызначальным фактарам". У гэтым кантэксце, паводле меркавання прэм’ера, найбольш важным з’яўляецца захаванне i развiццё экспартных рынкаў як для латвiйскiх вытворцаў у Беларусi, так i для беларускiх вытворцаў у Латвii. "Наша задача ў тым, каб гэтыя рынкi былi захаваныя i таварна-грашовыя патокi пераважалi над крызiснымi з’явамi, якiя iснуюць у сусветнай эканомiцы", — сказаў С. Сiдорскi.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

Рыга.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта падкрэслiў учора прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, якi знаходзiцца з вiзiтам у сталiцы Латвii. Кiраўнiк беларускага Урада разам з прэм’ер
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика