Каму дастанецца Кубак Прэзідэнцкага клуба?
Каму дастанецца Кубак Прэзідэнцкага клуба?
Другi год запар у Мiнску праходзiць Мiжнародны турнiр па хакеи з шайбай сярод юнацкiх зборных камандащ "Кубак Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба". З 15 па 17 кастрычнiка на лядовай арэне хакейнага клуба "Юнацтва-Мiнск" будуць змагацца хакеiсты з Беларусi, Латвii, Лiтвы i Расii. У параўнаннi з мiнулагоднiм турнiрам (U-16), узрост сёлетнiх удзельнiкаў — 16-18 гадоў. Упершыню на турнiр прыедзе каманда Лiтвы. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 15 лiстапада ў 18.40 на лядовай пляцоўцы ў сталiчным парку iмя Горкага. Спаборнiцтвы пройдуць па кругавой сiстэме ў тры днi. 15 лiстапада адбудуцца матчы Расiя — Латвiя (пачатак у 14.30), Беларусь — Лiтва (19.00), 16 лiстапада пройдуць паядынкi Лiтва — Расiя (12.45), Латвiя — Беларусь (15.45), 17 лiстапада згуляюць Латвiя — Лiтва (12.30), Беларусь — Расiя (15.30). Прызёры i лепшыя гульцы па амплуа атрымаюць каштоўныя падарункi ад рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання "Прэзiдэнцкi спартыўны клуб" на ўрачыстай цырымонii закрыцця, якая запланавана на 17 гадзiн 17 лiстапада. Кубак Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба — пераходны. Яго ўладальнiкам летась стала каманда Расii, якая паказала блiскучую гульню. Расiйскiя хакеiсты паехалi дадому, атрымаўшы таксама статус лепшага абаронцы (Вiталь Зотаў), нападаючага (Ігнат Земчанка) i бамбардзiра (Яўген Кузняцоў). Лепшым варатаром стаў галкiпер сярэбранага прызёру турнiру каманды "Мiнск-91" Аляксандр Барадуля. 3-е i 4-е месцы адпаведна занялi дружыны Латвii i Беларусi. Сёлета арганiзатарамi турнiру акрамя "Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба" выступiлi Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт i Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя хакея". Алена КРАВЕЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другi год запар у Мiнску праходзiць Мiжнародны турнiр па хакеи з шайбай сярод юнацкiх зборных камандащ "Кубак Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба&quo |
|