Аператыўнiкам пагражалi. У лесе
Аператыўнiкам пагражалi. У лесе
ВЫПIЛI НА ФЕРМЕ
Ранiцай каля фермы СВК, што ў в. Сямiгосцiчы Столiнскага раёна, знайшлi забiтага вартаўнiка. Мноства пераломаў чэрапа, рэбраў, разрыў печанi ўстанавiла судмедэкспертыза. А расправiўся з вартаўнiком раней ужо судзiмы за крадзеж. Вечарам яны на ферме выпiлi, а пасля сабутэльнiк схапiў палку i напаў на вартаўнiка. Сымон Свiстуновiч. Аператыўнiкам пагражалi. У лесе Было гэта, як нам паведамiла прэс-група ўпраўлення КДБ Беларусi па Гомельскай вобласцi, на тэрыторыi зоны адсялення i адчужэння ў Веткаўскiм раёне. Там два аператыўнiкi вышэй указанага ўпраўлення i мясцовага райаддзела ўнутраных спраў праводзiлi рэйд па выяўленнi рознага роду парушальнiкаў. Калi на дарозе памiж выселенымi вёскамi з’явiлася грузавая машына "Урал", вадзiцелю прапанавалi спынiцца. Аказваецца, той вёз у бок Расii метал. Аднак нi дакументаў на груз, нi дазволу на знаходжанне ў выселенай зоне ў яго не было. Таму для высвятлення абставiнаў яму прапанавалi на грузавiку разам з iмi паехаць у Веткаўскi РАУС. I тут да месца здарэння з’явiлiся дзве машыны: "Аўдзi" i мiкрааўтобус. Уладальнiк легкавушкi сказаў, што ён з’яўляецца гаспадаром грузу, i прапанаваў "Урал" адпусцiць. Спачатку абяцаў пры гэтым узнагароджанне, а потым пачаў пагражаць. Аператыўнiкi прымусiлi вадзiцеля "Урала" ехаць за iхнiм УАЗам. Мiкрааўтобус i "Аўдзi" пачалi суправаджэнне. Праз некалькi кiламетраў грузавiк нечакана звярнуў на прасёлкавую дарогу, каб схавацца. УАЗ — за iм. У гэты момант суправаджальнiкi, як кажуць, атакавалi УАЗ. Яны перакрывалi яму дарогу, спрабавалi спiхнуць у рэчку, а вадзiцель "Аўдзi" некалькi разоў накiроўваў сваю iншамарку на УАЗ. Калi гэта не дапамагло, ён узяў курс на Ветку. Аператыўнiкi паведамiлi аб гэтым здарэннi на блiжэйшы мiлiцэйскi пост, i, калi там прапанавалi вадзiцелю iншамаркi спынiцца, ён на вялiкай хуткасцi накiраваў яе на мiлiцыянера. Той, аднак, паспеў адскочыць убок. Знiк i вадзiцель "Урала", кiнуўшы машыну з грузам. А вось асобу ўладальнiка "Аўдзi" ўстанавiлi даволi хутка: беспрацоўны 35-гадовы жыхар горада Веткi. У дачыненнi да яго пракуратура ўзбудзiла крымiнальную справу. Яму пагражае пазбаўленне волi на тэрмiн да шасцi гадоў. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Было гэта, як нам паведамiла прэс-група ўпраўлення КДБ Беларусi па Гомельскай вобласцi, на тэрыторыi зоны адсялення i адчужэння ў Веткаўскiм раёне. Та |
|