Самсонаў — бронзавы прызёр Суперкубка
Самсонаў — бронзавы прызёр Суперкубка
Беларус Уладзiмiр Самсонаў стаў бронзавым прызёрам розыгрышу Суперкубка Еўропы-2008 па настольным тэнiсе, якi праходзiў у падмаскоўным горадзе Вiднае. У паядынку за трэцяе месца наш суайчыннiк нанёс паражэнне шведу Ёргену Персану з лiкам 4:2. У вырашальным матчы нямецкi тэнiсiст Цiма Боль абгуляў аўстрыйца Вернера Шлагера — 4:1, i ў другi раз стаў уладальнiкам кантынентальнага Суперкубка. Год таму Цiма Боль у фiнале першага розыгрышу выйграў у Самсонава. З 59-га — на 64-еУ лiстападаўскiм рэйтынгу Мiжнароднай федэрацыi футбола (ФІФА) зборная Беларусi апусцiлася з 59-га на 64-е, пры гэтым колькасць набраных ёй ачкоў зменшылася на 15 i цяпер складае 507. З моманту публiкацыi кастрычнiцкага рэйтынгу зборная правяла адну гульню — 15 кастрычнiка прайграла ў Мiнску зборнай Англii ў матчы адборачнага турнiру чэмпiянату свету 2010. Найвышэйшым дасягненнем каманды за ўсю яе гiсторыю застаецца 57-е месца, якое зборная Беларусi займала з чэрвеня па верасень гэтага года. У тройцы лiдараў лiстападаўскага рэйтынгу Iспанiя (1.657), Германiя (1.413), Iталiя (1.356). БАТЭ перайграў "Савiт"У чэмпiянаце Беларусi па футболе сярод камандаў вышэйшай лiгi адбыўся перанесены матч 25-га тура памiж магiлёўскiм "Савiтам" i барысаўскiм БАТЭ. БАТЭ, якi датэрмiнова стаў пяцiразовым чэмпiёнам краiны, перамог сапернiка, якi выбывае ў першую лiгу, з лiкам 1:0 (Сiвакоў, 36, з пенальцi). "Юнацтва" перамагло ў восьмы разПасля амаль двухтыднёвага перапынку 12 лiстапада аднавiўся Адкрыты чэмпiянат Беларусi па хакеi. Лiдар першынства мiнскае "Юнацтва" атрымала восьмую перамогу запар, абгуляўшы на сваёй пляцоўцы "Гомель", якi iдзе на другiм месцы, — 4:1. Дзеючы чэмпiён сталiчны "Керамiн" разграмiў у сталiцы Латвii "Рыгу-2000" — 6:0. Астатнiя вынiкi: "Нёман"(Гродна) — "Металургс" (Лiепая) — 1:2, "Хiмвалакно" (Магiлёў) — "Металург" (Жлобiн) — 4:3, "Брэст" — "Агрэ" — 3:4. Турнiрную таблiцу ўзначальвае "Юнацтва" (55 ачкоў), на другiм месцы "Гомель" (47), трэцяе "Хiмвалакно" (44). Пуцiла на праглядзе ў "Лакаматыве"Маскоўскi "Лакаматыў" у хуткiм часе можа папоўнiцца паўабаронцам Антонам Пуцiла, якi выступае за "Гамбург". 21-гадовы гулец зборнай Беларусi, тэрмiн арэнды якога ў "Гамбургу" заканчваецца 31 снежня i працягвацца не будзе, знаходзiцца ў маскоўскiм клубе на праглядзе. Правы на Пуцiлу належаць мiнскаму "Дынама".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларус Уладзiмiр Самсонаў стаў бронзавым прызёрам розыгрышу Суперкубка Еўропы-2008 па настольным тэнiсе, якi праходзiў у падмаскоўным горадзе Вiднае. |
|