Курапацкіх вандалаў выпусьцілі пад падпіску
14 ноября 2008 Общество
Любоў Лунёва, Радыё Свабода 13 лістапада ў курапацкай справе правялі вочную стаўку. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алег Сьвірыдаў і Алесь Макаў наведалі сьледчы аддзел міліцыі Менскага раёну ў Бараўлянах. Сьледчыя правялі вочную стаўку. 1 лістапада Макаў і Сьвірыдаў затрымалі на мэмарыяльным комплексе Курапаты двух падлеткаў, якія пасьпелі зламаць пяць крыжоў. 11 лістапада пасьля праверкі міліцыянты пачалі крымінальную справу. Сьледчыя паведамлялі, што падлеткаў да суду будуць трымаць пад вартай. Але 13 лістапада маладыя людзі прыйшлі на вочную стаўку з бацькамі. Мерай стрыманьня для падлеткаў вырашылі абраць падпіску пра нявыезд. Сьледчы экспэрымэнт з выездам ва ўрочышча Курапаты перанесьлі на іншую дату, бо ў Менску густы туман. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 ноября 2008 Общество Любоў Лунёва, Радыё Свабода 13 лістапада ў курапацкай справе правялі вочную стаўку. |
|