21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зямельныя ўчасткі для замежнiкаў — толькi праз спадчыну ад сваякоў

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зямельныя ўчасткі для замежнiкаў — толькi праз спадчыну ад сваякоў

Новая рэдакцыя Зямельнага кодэкса ўступае ў сiлу з першых дзён новага года.

Зямельныя адносiны ў нашай краiне распрацоўваюцца i ўдакладняюцца ўжо не першы год, але i да гэтага часу ў насельнiцтва заставалася шмат пытанняў наконт справядлiвасцi i зразумеласцi iснуючых механiзмаў, якiя звязаны з зямельнай тэмай. Аб самых значных i актуальных для нашых чытачоў змяненнях у новай рэдакцыi Зямельнага кодэкса паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Андрэй Гаеў.

Блакаваным дамам дабавяць зямлi

У апошнiя часы ў рэдакцыю неаднойчы па сваiх нявырашаных зямельных пытаннях звярталiся жыхары блакаваных дамоў. Справа ў тым, што паводле дзеючага заканадаўства, калi ў людзей ва ўласнасцi знаходзiцца жыллё ў блакаваным доме, дзе ёсць некалькi кватэр i яны аформлены асобна, усё роўна ўвесь дом i зямельны ўчастак з’яўляюцца адзiным аб’ектам нерухомасцi. Сёння па гэтым аб’екце нерухомасцi, незалежна ад колькасцi кватэр у блакаваным доме, прадастаўляецца зямельны ўчастак плошчай да 25 сотак у вёсцы i да 15 сотак у горадзе. У жыхароў такiх дамоў узнiкаюць справядлiвыя пытаннi: як дзялiць гэтыя соткi? Чаму аднолькавыя па плошчы зямельныя ўчасткi павiнны дзялiцца на дзве, тры цi чатыры кватэры? Згодна з новай рэдакцыяй Зямельнага кодэкса, з пачатку наступнага года кожны ўласнiк кватэры такiх дамоў будзе мець права атрымаць зямельны ўчастак у сельскiм населеным пункце плошчай да 25 сотак, а ў горадзе — да 15 сотак. Гэта будзе не 25 i 15 сотак адпаведна на ўсiх жыхароў блакаванага дома, а непасрэдна на кожную кватэру.

Абмежаваннi па максiмальнай плошчы сталi гiбкiмi

Зразумела, што асобныя зямельныя ўчасткi прадастаўлялiся насельнiцтву для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома не некалькi гадоў таму, а даволi даўно. У сувязi з гэтым сёння назiраюцца такiя сiтуацыi, калi прадастаўленыя, напрыклад, у горадзе зямельныя ўчасткi для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома маюць плошчу, крыху большую за 15 сотак. А ў горадзе 15 сотак зямлi для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома лiчыцца гранiчнай максiмальнай плошчай. Што рабiць, калi зямельны ўчастак мае плошчу, напрыклад 15,5 сотак? Сёння землекарыстальнiку гэтыя 0,5 соткi могуць прадаставiць дадаткова па лiнii арэнды для сельскагаспадарчага выкарыстання i iншых мэтаў. Такi расклад не зусiм задавальняе людзей, бо трэба заключаць дамову арэнды, плацiць дзяржаўную пошлiну, асобна рэгiстраваць участак. Часам атрымлiваецца так, што аформiць невялiкi кавалачак зямлi робiцца даражэй, чым плацiць за асноўны зямельны ўчастак. Цяпер новая рэдакцыя Зямельнага кодэкса дазваляе людзям, якiя маюць падобныя "лiшнiя" ўчасткi зямлi на 1999 год, атрымлiваць iх у часовае карыстанне, без дадатковага афармлення правоў на iх. Выканкам прымае рашэнне даць у часовае карыстанне гэтыя 0,5 цi 2 соткi, або ўчасткi iншых памераў, той плошчы, што перавышае нарматыўную. Абмежаванняў па плошчы "лiшнiх" сотак дадзеных участкаў не iснуе. Галоўнае, каб менавiта ўвесь участак зямлi быў прадастаўлены землекарыстальнiкам у свой час на пэўныя мэты па стану на 1999 год.

Зямельная ўласнасць для замежнiкаў

Бываюць выпадкi, калi зямельныя ўчасткi атрымлiваюць у спадчыну адначасова i грамадзяне Беларусi, i жыхары iншых краiн. Адна наша чытачка з Баранавiчаў паведамiла нам такую сiтуацыю, калi ў бацькоў было два сыны, адзiн з якiх пераехаў жыць у свой час ва Украiну, а другi застаўся ў Беларусi. Бацькi памерлi, а зямельны ўчастак ва ўласнасцi завяшчаецца сынам у спадчыну. Але, атрымлiваецца, што сёння неграмадзяне Беларусi не маюць права мець зямельныя ўчасткi ва ўласнасцi. Са спадчынай узнiкае праблема. Каб атрымаць такую спадчыну, наследнiкам неабходна было адмаўляцца ад прыватнай уласнасцi на зямлю i атрымлiваць яе ўжо ў арэнду для абслугоўвання жылога дома, або дзялiць участак на долi, калi гэта магчыма, i адну долю пакiдаць ва ўласнасцi, а другую пераафармляць для iншаземца ў арэнду.

Андрэй Гаеў згодзен, што праблем у такiх выпадках узнiкала шмат, таму iх трэба было кардынальна рашаць. Новая рэдакцыя Зямельнага кодэкса дазваляе замежнiкам i людзям без грамадзянства атрымлiваць зямельныя ўчасткi ў спадчыну нараўне з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь. Гэта будзе адзiная падстава з 1 студзеня наступнага года атрымання замежнiкамi зямельных участкаў у прыватную ўласнасць або пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну. У сваю чаргу такiя замежнiкi будуць мець права завяшчаць гэтыя зямельныя ўчасткi, перадаваць iх у спадчыну iншым асобам на iх погляд. А вось прадаваць цi неяк па-iншаму рабiць адчужэнне гэтых зямельных участкаў новыя замежныя карыстальнiкi зямлi змогуць толькi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь або мясцовым выканкамам. Тут трэба асобна дадаць, што замежнiкi змогуць атрымаць зямельныя ўчасткi ў спадчыну толькi тады, калi будуць мець сваяцкiя адносiны са спадчынадаўцам, уключаючы прабабуль i прадзядуляў.

Зямельная спадчына за 18 месяцаў

Месяц таму ў рэдакцыю патэлефанаваў Ігар Аленкiн з Лепеля, якi разам з сястрой атрымаў у спадчыну зямельны ўчастак. Iгар ужо больш за год хоча аформiць правы на ўчастак, але сястра заўпарцiлася. Так, спадар Аленкiн ведае, што сёння дазваляецца афармляць вызначаную сваю долю зямельнага ўчастка, але засталiся складаныя пытаннi, напрыклад, па плаце зямельных падаткаў, па выкарыстаннi зямельных участкаў па мэтавым прызначэннi i г.д.

I сапраўды ў Грамадзянскiм кодэксу сёння iснуе толькi норма аб тым, што пасля смерцi наследнiк на працягу 6 месяцаў павiнен наведаць натарыяльную кантору i звярнуцца па прыняцце спадчыны, а тэрмiн, калi ён павiнен атрымаць пасведчанне аб праве на спадчыну, не вызначаны. Права на спадчыну людзi могуць атрымлiваць праз год, два цi нават 10—15 гадоў. Такi зямельны ўчастак знаходзiцца ў нейкiм цiкавым падвешаным стане, калi i дзяржаве ён не належыць, але i ў грамадзянiна правы на яго яшчэ не аформлены.

Для навядзення парадку ў гэтай сферы i каб не парушалiся правы iншых наследнiкаў, упершыню ў нашым заканадаўстве вызначаецца тэрмiн звяртання наследнiкаў па афармленне правоў на атрыманне зямельных участкаў у спадчыну. З пачатку наступнага года пачынае працаваць норма аб тым, што на працягу 18 месяцаў пасля адкрыцця спадчыны (дня смерцi спадчынадаўца) спадчыннiк павiнен звярнуцца па афармленне правоў на зямельны ўчастак, якi па спадчыне яму належыць. У выпадку ўважлiвых прычын, такiх, як хвароба, адсутнасць на тэрыторыi краiны па працяглай камандзiроўцы, прадугледжана прадаўжэнне гэтага тэрмiну.

Калi гэта патрабаванне аб афармленнi правоў на зямельны ўчастак на працягу 18 месяцаў не будзе выкананы, тады мясцовымi органамi ўлады будзе вырашацца пытанне аб спыненнi правоў на зямельны ўчастак i пераразмеркаванне яго iншым асобам. Норма новай рэдакцыi Зямельнага кодэкса аб спадчыне за 18 месяцаў датычыцца зямельных участкаў i ва ўласнасцi i ў пажыццёвым валоданнi з правам перадачы ў спадчыну.

Афармленне спрошчваецца

Андрэй Гаеў падкрэслiў, што ў новай рэдакцыi Зямельнага кодэкса больш дакладна акрэслены пытаннi атрымання ў спадчыну зямельных участкаў, якiя раней былi атрыманы чалавекам у пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома. Былi выпадкi, калi на такiх участках чалавек пачаў нешта будаваць, але не паспеў i памёр. Як такi недабудаваны аб’ект перадаць наследнiкам у спадчыну? Сёння трэба рыхтаваць па гэтай справе шмат папер, ёсць i iншыя складанасцi.

У студзенi гэты ўчастак зямлi, згодна з пасведчаннем права на спадчыну, будзе перадавацца наследнiкам у пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну без нейкiх дадатковых папер, нягледзячы на тое, быў аб’ект нерухомасцi дабудаваны, цi не.

Спрошчаны пытаннi па афармленнi зямельных участкаў для агароднiцтва i будаўнiцтва часовых жалезных гаражоў асобным катэгорыям грамадзян. Зараз на гэтыя мэты ўвогуле не патрабуецца афармлення землеўпарадкавальнай дакументацыi i рэгiстрацыi ўчасткаў. Права на зямлю ў людзей пачне ўзнiкаць пасля прыняцця рашэнняў выканкамамi выкарыстоўваць гэтыя зямельныя ўчасткi.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зямельныя адносiны ў нашай краiне распрацоўваюцца i ўдакладняюцца ўжо не першы год, але i да гэтага часу ў насельнiцтва заставалася шмат пытанняў нако
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика