Восьмым сенатарам ад Мінска выбраны намеснiк старшынi Мiнгарсавета А.Талкачоў
Восьмым сенатарам ад Мінска выбраны намеснiк старшынi Мiнгарсавета А.Талкачоў
Дэпутаты Мiнгарсавета ў ходзе 12-й сесii прагаласавалi за выбранне восьмым членам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу чацвёртага склiкання ад горада Мiнска Анатоля Талкачова, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Нагадаем, што згодна з заканадаўствам ад кожнага з 6 рэгiёнаў краiны i ад Мiнска ў верхнюю палату парламента выбiраюцца па 8 кандыдатур. Усяго ў Савеце Рэспублiкi 64 парламентарыi, 8 з iх назначае кiраўнiк дзяржавы. Першапачаткова ад горада Мiнска было вылучана 8 чалавек, але адзiн з iх зняў сваю кандыдатуру. Таму Цэнтрвыбаркам назначыў паўторныя выбары восьмага сенатара ад сталiцы. Анатоль Талкачоў два склiканнi выбiраўся дэпутатам Мiнгарсавета. Цяпер ён намеснiк старшынi Мiнгарсавета, а таксама ўзначальвае Мiнскi гарадскi кансультацыйна-дыягнастычны цэнтр. 14 лiстапада Цэнтрвыбаркам Беларусi прыняў рашэнне аб рэгiстрацыi кандыдатам у члены Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу чацвёртага склiкання Анатоля Талкачова, вылучанага ад горада Мiнска. Па вынiках выбараў у Мiнгарсавеце ЦВК павiнен будзе правесцi рэгiстрацыю новага члена Савета Рэспублiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Мiнгарсавета ў ходзе 12-й сесii прагаласавалi за выбранне восьмым членам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу чацвёртага склiкання ад горада |
|