Дырыжорская палачка Пятра Чайкоўскага
Дырыжорская палачка Пятра Чайкоўскага
Яе i многiя iншыя асабiстыя рэчы сусветна вядомага кампазiтара можна ўбачыць у Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi. Там праходзiць выстаўка "П.І. Чайкоўскi. Выбраныя старонкi жыцця i творчасцi", пабудаваная на рарытэтах, якiя захоўваюцца ў Дзяржаўным Доме-музеi П. Чайкоўскага ў г. Клiн. Сярод экспанатаў — асабiстыя рэчы кампазiтара, кнiгi i ноты з яго бiблiятэкi, фрагменты рукапiсаў, фотаздымкi, творы выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. А таксама цылiндр, набыты iм у Лондане за некалькi месяцаў да смерцi, французскiя лайкавыя пальчаткi, пенснэ, кiй, дарожныя рэчы — куфар, футарал-кардонка для двух цылiндраў, якiя суправаджалi кампазiтара ў яго шматлiкiх паездках па расiйскiх i замежных гарадах. Як паведамiлi рэдакцыi супрацоўнiкi музея, выстаўка будзе працаваць да 30 лiстапада. Уладзя ТАЦЦЯНЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе i многiя iншыя асабiстыя рэчы сусветна вядомага кампазiтара можна ўбачыць у Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi.
|
|