Рэальны ажыятаж на "рэальны" футбол
Рэальны ажыятаж на "рэальны" футбол
Учора ў 10 гадзiн ранiцы ў касах сталiчнага стадыёна "Дынама" i барысаўскага гарадскога стадыёна пачаўся продаж бiлетаў на матч пятага тура групавога турнiру Лiгi чэмпiёнаў памiж барысаўскiм БАТЭ i мадрыдскiм "Рэалам", якi адбудзецца ў Мiнску 25 лiстапада. Чаргу займалi ў чатыры гадзiны ранiцы. Вецер i мокры снег фанатаў не палохалi. Большасць жа аматараў з’явiлася ля касаў у шэсць гадзiн ранiцы, чарга iмгненна вырасла дзесьцi ў 300 метраў. У 13 гадзiн, паводле прызнання амап-аўцаў, якiя падтрымлiвалi парадак на вулiцы Кiрава падчас продажу бiлетаў, колькасць ахвотных iх набыць складала не менш за 3,5 тысячы. Усяго ў касы стадыёна "Дынама" паступiла 14 тысяч квiткоў. У адны рукi прадавалася не больш за чатыры бiлеты. Можна было набыць квiткi ў 8-10, 17-19, 20-25 сектары за 20, 50 i 70 тысяч рублёў. Алена АЎЧЫННІКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў 10 гадзiн ранiцы ў касах сталiчнага стадыёна "Дынама" i барысаўскага гарадскога стадыёна пачаўся продаж бiлетаў на матч пятага тура
|
|