Гендарны баланс
Гендарны баланс
Сiтуацыя з раўнапраўем палоў у Беларусi, на думку дэпутата Алега Вялiчкi, паляпшаецца Учора, у Мiжнародны дзень барацьбы за лiквiдацыю гвалту супраць жанчын, гэта тэма абмяркоўвалася i ў сценах беларускага парламента. Старшы саветнiк па гендарных пытаннях пры Генеральным Сакратары АБСЕ Джамiля Сефтаўi iнiцыявала сустрэчу са старшынёй Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Алегам Вялiчкам. — Пытаннi, якiя вы хацелi б абмеркаваць, таксама важныя для нас, — падкрэслiў старшыня камiсii. — Гэта пытаннi гендарнай роўнасцi, гвалту ў сям’i, гандлю людзьмi. Мы цэнiм у гэтым плане намаганнi вашай арганiзацыi, гатовыя ўзаемадзейнiчаць па пашырэннi нашых кантактаў. Нам важны ваш вопыт, мы яго i выкарыстоўваем у нашым заканадаўстве, у нашай рабоце. Сiтуацыя з гендарнай роўнасцю ў краiне, на думку Алега Вялiчкi, пастаянна паляпшаецца: "Існуе Нацыянальны Савет па гендарнай палiтыцы пры ўрадзе. У нас быў Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэннi стану жанчын на 2006—2008 гады, якi, мы лiчым, даволi паспяхова выкананы". Алег Вялiчка таксама нагадаў, што дэпутатамi быў прыняты законапраект, якi прапiсвае, у прыватнасцi, i мерапрыемствы па прафiлактыцы гвалту ў сям’i. Палiтык адзначыў, што маштабы праблемы ў краiне ўстанавiць цяжка, "такiя злачынствы здзяйсняюцца за зачыненымi дзвярыма". Пэўная статыстыка ўсё ж вядзецца. Паводле iнфармацыi, якой валодае дэпутат, у Беларусi сёлета пацярпела 44 970 жанчын (ад усiх вiдаў злачынстваў, пры гэтым на бытавой глебе — 1830). Джамiля Сефтаўi запрасiла беларускi бок узяць актыўны ўдзел у сiмпозiуме, якi мае адбыцца налета ў Вене. "Хацелася б, каб намаганнi нашай арганiзацыi i Беларусi кансалiдавалiся, i мы сапраўды змаглi б сумесна выпрацаваць найбольш эфектыўныя падыходы ў барацьбе з гвалтам у дачыненнi да жанчын". Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сiтуацыя з раўнапраўем палоў у Беларусi, на думку дэпутата Алега Вялiчкi, паляпшаецца Учора, у Мiжнародны дзень барацьбы за лiквiдацыю гвалту супраць
|
|