Мядзведзь? І пад Бабруйскам?
Мядзведзь? І пад Бабруйскам?
"21 лiстапада мяне падвозiў з Бабруйска ў Мiнск вадзiцель, якi расказаў, што некалькi дзён назад ехаў ноччу i ў раёне населенага пункта Ясень убачыў, як на шашу выйшаў... мядзведзь. Пастаяў крыху i рушыў насустрач машыне. Спатрэбiлася шмат сiгналiць, пакуль ён сышоў убок i знiк у лесе. А калi б не?". Аб гэтым паведамiў наш чытач з Бабруйска. "21 лiстапада мяне падвозiў з Бабруйска ў Мiнск вадзiцель, якi расказаў, што некалькi дзён назад ехаў ноччу i ў раёне населенага пункта Ясень убачыў, як на шашу выйшаў... мядзведзь. Пастаяў крыху i рушыў насустрач машыне. Спатрэбiлася шмат сiгналiць, пакуль ён сышоў убок i знiк у лесе. А калi б не?". Аб гэтым паведамiў наш чытач з Бабруйска.Нагадаем, што пра з’яўленне мядзведзя ў апошнiя днi верасня на Чэрвеньшчыне, а яшчэ крыху раней — у Пухавiцкiм раёне, чаму было шмат сведкаў, мы ўжо пiсалi ў нумарах за 7 i 8 кастрычнiка. Дарэчы, пасля выхаду публiкацый адзiн з iх знайшоўся нават у рэдакцыi. Супрацоўнiк, якi ездзiў у грыбы да вёскi Градно Чэрвеньскага раёна, разам з унукам заўважыў у лесе сляды мядзведзя. Вядома ж, напачатку не паверыў, бо тут звера нiколi не было. Цi той самы гэты звер, цi нейкi "новы" мядзведзь з’явiўся ў Бабруйскiм раёне — сказаць пакуль цяжка. Тым больш што пакуль "афiцыйна" пацвердзiць iнфармацыю, атрыманую ад чытача, не атрымалася. Яе проста не мелi ў Бабруйскай i Асiповiцкай мiжрайiнспекцыях аховы жывёльнага i раслiннага свету, у Бабруйскiм лясгасе i раённым таварыстве паляўнiчых i рыбаловаў. У прыватнасцi, як зазначыў паляўнiцтвазнаўца апошняга Мiхаiл Лахоцкi, у мiнулыя выхадныя у раёне была праверка, аднак нiякiх слядоў мядзведзя не было знойдзена. Магчыма, адгукнецца нехта з нашых чытачоў, калi iм нешта вядома? Тым больш што пасля выпадзення снегу заўважыць сляды мядзведзя будзе значна лягчэй. Мядзведзь — вельмi небяспечная, дужая i нахабная iстота... Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"21 лiстапада мяне падвозiў з Бабруйска ў Мiнск вадзiцель, якi расказаў, што некалькi дзён назад ехаў ноччу i ў раёне населенага пункта Ясень уба
|
|