Ці ёсць нашы ў Бангкоку?
Ці ёсць нашы ў Бангкоку?
Згодна з паведамленнямi СМІ, у Бангкоку, дзе працягваюцца сутыкненнi памiж удзельнiкамi антыўрадавай дэманстрацыi i палiцыяй, пазамiнулай ноччу адбылося чатыры выбухi, пацярпелi каля 10 чалавек. Закладнiкамi палiтычнай абстаноўкi сталi каля трох тысяч турыстаў, якiя знаходзяцца ў будынку аэрапорта, якi кантралюецца дэманстрантамi. Як паведамлялася, сярод iншых там знаходзяцца i каля 200 расiйскiх турыстаў. А цi ёсць на тэрыторыi Бангкока нашы суайчыннiкi? — Цяпер гэта iнфармацыя высвятляецца, — сказалi нам учора ва ўпраўленнi iнфармацыi Мiнiстэрства замежных спраў. — Пакуль па дапамогу нiхто не звяртаўся: нi адтуль, нi з турфiрмаў. Мiнiстэрства размясцiла на сваiм сайце iнфармацыю, у якой не рэкамендуе беларускiм грамадзянам наведваць цяпер Тайланд. Сяргей РАСОЛЬКА. Больш як 22 працэнты беларускiх мужчын падвяргалiся фiзiчнаму насiллю з боку жонкi або пастаяннай партнёркi 12,5 працэнта перанеслi фiзiчнае, 5,7 працэнта — сексуальнае насiлле. Розным формам псiхалагiчнага насiлля падвяргаюцца амаль 80 працэнтаў. Такiя даныя былi атрыманы ў ходзе даследавання па ацэнцы сiтуацыi ў сферы дамашняга насiлля ў Беларусi. Як паведамiла на прэс-канферэнцыi каардынатар Фонду ААН у галiне народанасельнiцтва (ЮНФПА) у Беларусi Таццяна Гаплiнчык, значныя адрозненнi памiж размеркаваннем адказаў мужчын i жанчын зафiксаваны па наступных пазiцыях: падвяргалiся збiванню, пабоям 6,5 працэнта мужчын i 11,3 працэнта жанчын, прымушалiся да палавой сувязi — 5,7 працэнта мужчын i 12,7 працэнта жанчын, адмову ў грошах для набыцця жыццёва неабходных рэчаў атрымалi 7,8 працэнта мужчын i 17,2 працэнта жанчын. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з паведамленнямi СМІ, у Бангкоку, дзе працягваюцца сутыкненнi памiж удзельнiкамi антыўрадавай дэманстрацыi i палiцыяй, пазамiнулай ноччу адбыло
|
|