21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калі тавар быў пашкоджаны з-за няякаснага пакета, прадавец абавязаны кампенсаваць урон

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі тавар быў пашкоджаны з-за няякаснага пакета, прадавец абавязаны кампенсаваць урон

"У магазiне я зрабiў шэраг пакупак. Пры разлiку на касе папрасiў прадаць вялiкi пакет — на 25 кiлаграмаў, як было пазначана на iм — каб упакаваць iх. На вачах касiра склаў усе тавары ў гэты пакет, але як толькi паспрабаваў яго падняць, пакет разарваўся. Толькi цудам нiчога не разбiлася, не пралiлося, хоць агульная вага набытага ў магазiне была ўсяго некалькi кiлаграмаў. Я запатрабаваў, каб мне вярнулi грошы за пакет. Ледзь не са скандалам, але iх аддалi. Цi меў работнiк магазiна права адмовiць мне ў iх вяртаннi? Справа не ў грошах, проста было вельмi няёмка адчуваць сябе ў гэтай сiтуацыi. А калi б з-за няякаснага пакета нешта разбiлася, цi аддалi б мне грошы за сапсаваны тавар, якi каштаваў нашмат больш за той пакет? Паўтаруся, я ж яго набыў у гэтым самым магазiне". З такой просьбай аб кансультацыi на спажывецкую тэму звярнуўся ў рэдакцыю наш чытач.

Як паведамiла нам кансультант упраўлення абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства гандлю Антанiна Палякова, у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб абароне правоў спажыўцоў", прадавец (вытворца) абавязаны прадаставiць спажыўцу неабходную i дакладную iнфармацыю пра тавар. Калi ўзнiкненне недахопу ў тавары (у дадзеным выпадку парваўся пакет) выклiкана непрадастаўленнем (прадастаўленнем недакладнай) iнфармацыi пра тавар, спажывец мае права на вяртанне заплачаных за такi тавар грошай.

У апiсанай сiтуацыi, як дадала суразмоўца, або iнфармацыя аб спажывецкiх якасцях пакета не адпавядала сапраўднасцi (пакет не вытрымаў масу тавару менш за 25 кiлаграмаў), або сам пакет аказаўся няякасным.

— І ў першым, i ў другiм выпадках прадавец абавязаны вярнуць спажыўцу заплачаную за тавар грашовую суму, — сказала Антанiна Васiльеўна. — А калi б прадуктам была нанесена шкода (у вынiку рэалiзацыi няякаснага тавару або прадастаўлення недакладнай iнфармацыi пра тавар), дык прадавец абавязаны таксама кампенсаваць у поўным аб’ёме шкоду, нанесеную спажыўцу або яго маёмасцi.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У магазiне я зрабiў шэраг пакупак. Пры разлiку на касе папрасiў прадаць вялiкi пакет — на 25 кiлаграмаў, як было пазначана на iм — каб упакаваць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика