Антыкрызісны форум
Антыкрызісны форум
Што крызiс нам рыхтуе i як супрацьстаяць гэтай глабальнай фiнансавай i эканамiчнай навале? Аб гэтым iшла размова на мiжнароднай практычнай канферэнцыi ў Мiнску, якая адбылася напрыканцы лiстапада па iнiцыятыве Беларускага саюза прадпрымальнiкаў. Добра, калi мiне, а калi не? Ёсць усе шанцы разлiчваць, што крызiс нас не закране ў той ступенi, што i большасць еўрапейскiх краiн. Аднак яго наступствы ўжо адчуваюцца, бо наша эканомiка з’яўляецца адкрытай. Як вядома, палова беларускага экспарту iдзе ў Расiю. Там, па некаторых звестках, пiк крызiсу прыйдзецца на сакавiк-красавiк наступнага года. "Трэба зразумець: падае Расiя — упадзём i мы", сказаў Анатоль Аканцiнаў, прадстаўнiк цэнтра "Маркетынгавыя сiстэмы". Ён выклаў песiмiстычны варыянт развiцця крызiсу. Вiдаць, для нас вясна 2009 года таксама будзе не лепшым перыядам. Хутчэй, мы застанемся адзiн на адзiн са сваiмi вялiкiмi праблемамi. Крызiс закрануў нашы фiнансы, металургiю, машынабудаванне. Там ужо ўзнiклi пытаннi з рэалiзацыяй гатовай прадукцыi, адзначыў А. Аканцiнаў. На яго думку, цяжкiя часы, магчыма, чакаюць i будаўнiцтва, дзе круцiцца шмат вiртуальных грошай. Менш пакуль церпяць галiны i прадпрыемствы, якiя арыентаваныя, так бы мовiць, на чалавека. Напрыклад, харчовыя i г. д. І па папярэднiх разлiках, напрамую ад крызiсу менш за ўсё пацерпiць насельнiцтва. На думку А. Аканцiнава, пры ўмове пасiўнага назiрання за ходам крызiсу i чакання невядома чаго, сусветная эканомiка можа абвалiцца ў разы. Нават у 10 разоў! I калi ў нас тады нехта захавае аб’ёмы продажаў хоць бы на ўзроўнi падзення ў два разы, то гэта будзе вялiкай удачай. Разам з тым чакаецца рост фармацэўтычнай галiны, асаблiва продажу танных i недарагiх лекаў. На канферэнцыi прагучала такая лiчба: у вынiку крызiсу ў свеце нiбы здзьмула ветрам 27 трыльёнаў долараў ЗША, яны быццам бы растварылiся ў паветры. Вымыванне гэтых пераважна вiртуальных грошай паўсюдна абвастрыла дэфiцыт наяўных сродкаў. Iх сёння вельмi не хапае ўсiм, у тым лiку i Беларусi. Нашы банкi, на жаль, не могуць пахвалiцца вялiкiмi запасамi лiквiднасцi. Агульны статутны фонд усiх беларускiх банкаў — усяго два мiльярды долараў ЗША. Таму на канферэнцыi прагучала ўхваленне прынятага нядаўна ў краiне рашэння аб 100-працэнтнай гарантыi укладаў насельнiцтва. Праўда, былi выказваннi, маўляў, калi б так зрабiлi 3 гады таму, то карысцi было б значна больш. Але мы ўсе моцныя заднiм розумам. Не страчваць пiльнасць Старшыня сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i работадаўцаў Уладзiмiр Карагiн параiў кiраўнiкам прадпрыемстваў сёння не страчваць пiльнасцi i не трапляць у сеткi махляроў. Сярод iх ёсць тыя, хто спецыялiзуецца на продажы беларускiм прадпрыемствам iх жа марак афiцыйных брэндаў. Робiцца гэта так. Прайдзiсветы загадзя ў пэўнай краiне рэгiструюць быццам бы як сваю гандлёвую марку беларускага прадпрыемства, якое мае намер там гандляваць. I вось у час першай пастаўкi на рынак прадукцыi беларускiм вытворцам нiбы вядро халоднай вады на галаву вылiлi: вы, кажуць iм, не маеце права прадаваць свае вырабы пад гэтай маркай, бо яна ўжо зарэгiстравана iншымi. Разбiрайцеся з iмi. А гэта значыць, што махляры за адмову ад iх рэгiстрацыi i правоў патрабуюць салiдную няўстойку. Карацей, каб пераканаць, што ты не слон, давядзецца змарнаваць шмат часу i грошай. Па словах У. Карагiна, ужо тысячы юрыдычных асобаў з Беларусi сталi ахвярамi такiх махляроў. Не выключана, што, вобразна кажучы, сёння ў мутнай крызiснай вадзе таксама ўзнiкнуць новыя спосабы абдурвання даверлiвых прадпрымальнiкаў-навiчкоў у мiжнародным гандлi. Таму важна не страчваць пiльнасць. Шукаць iнструменты пераадолення Агульная думка ўдзельнiкаў канферэнцыi: нават ва ўмовах крызiсу прадпрыемствам незалежна ад iх формы ўласнасцi неабходна як нiколi весцi пошук схаваных рэзерваў, якiя да гэтага iгнаравалiся цi выкарыстоўвалiся пасiўна, экстэнсiўна i павярхоўна. Вельмi важна ўдасканальваць лагiстыку, актывiзаваць маркетынгавую дзейнасць, задзейнiчаць iншыя эфектыўныя iнструменты пераадолення крызiсу. Не варта не толькi спыняць, а трэба наадварот яшчэ больш узмацняць работу па прыцягненнi iнвестыцый. Той жа А. Аканцiнаў рэкамендуе звярнуць асаблiвую ўвагу на так званыя кропкi эканамiчнага росту свайго прадпрыемства, перагледзець асартымент выпускаемай прадукцыi, засяродзiцца на тых вырабах, якiя маюць перспектыву быць хутка рэалiзаванымi, а не трапiць надоўга на склад. У цэлым гучалi рэкамендацыi кожнаму прадпрыемству неадкладна заняцца аналiзам сiтуацыi i выпрацаваць сваю стратэгiю выжывання ў новых умовах. Бо зараз iдзе перадзел глабальнага рынку. Пачынаецца новая эпоха стварэння новых бiзнэсаў. У ёй беларускiм вытворцам важна знайсцi сваю нiшу, вучыцца далей лепш гандляваць. Бо крызiс — гэта i дадатковыя магчымасцi для развiцця эканомiкi, якiя важна не ўпусцiць. Ва ўмовах крызiсу, аказваецца, тое, што раней было мiнусам, сёння ператвараецца ў плюс. Так, У. Карагiн прывёз з Масквы, дзе ён удзельнiчаў у сустрэчы расiйскiх банкiраў, цiкавую навiну. Яго маскоўскiя суразмоўцы лiчаць адсутнасць членства Расii i Беларусi ў Сусветнай гандлёвай арганiзацыi станоўчым момантам у пераадоленнi крызiсу, бо iнакш краiны-саюзнiцы апынулiся б у палоне непажаданых цяпер строгiх абавязацельстваў. Леанiд Лахманенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што крызiс нам рыхтуе i як супрацьстаяць гэтай глабальнай фiнансавай i эканамiчнай навале? Аб гэтым iшла размова на мiжнароднай практычнай канферэнцыi
|
|