21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дарогi ў надзейных руках

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарогi ў надзейных руках КУП "Магілёўаблдарбуд" паступальна нарошчвае свой патэнцыял

Усе тыя станоўчыя эканамiчныя працэсы, якiя адзначаюцца ў нашай дзяржаве, былi б немагчымыя без iнтэнсiўнага развiцця дарожнай галiны. Тут апошнiм часам адбываюцца сапраўды пазiтыўныя змяненнi. І гэта вельмi добры знак. Бо калi банкаўскi сектар называюць сэрцам эканомiкi, то дарожную галiну правамерна можна лiчыць крывяноснай сiстэмай. Такое параўнанне, напэўна, найбольш поўна адлюстроўвае яе месца сярод нацыянальных прыярытэтаў. Нездарма ж мерапрыемствы па будаўнiцтве, рамонце, добраўпарадкаваннi дарог i мастоў заўсёды пад пiльнай увагай улады. Мэты i перспектывы развiцця галiны дакладна акрэслены ў грунтоўнай Дзяржаўнай праграме "Дарогi Беларусi", яе рэалiзацыя разлiчана на доўгi перыяд — 2006—2015 гады. Напэўна, такое стаўленне апраўданае, паколькi менавiта з дарог пачынаецца знаёмства з краiнай, першае ўражанне складваецца менавiта з гэтага. Ды i, прызнаемся, няўжо без добрых праязных шляхоў было б магчымае iмклiвае развiццё эканомiкi? Бадай што не. Таму i развiццю дарожнай галiны надаецца такое значэнне. Дарэчы, так было заўсёды, нават у самыя цяжкiя гады.

Пры гэтым вялiкую цiкаўнасць i гатоўнасць да пераймання выклiкае айчынная дзяржаўная праграма адраджэння i развiцця вёскi. "Дарожная" частка гэтага комплексу мерапрыемстваў надзвычай важная i адказная. Дарожнiкi грунтоўна падышлi да ўвасаблення сур’ёзнай задачы. I спраўляюцца з даручаным паспяхова, нездарма ж многiя адзначаюць, як за апошнi час змянiлася аблiчча глыбiнкi. Аграгарадкi адпавядаюць свайму статусу па стане дарог. Што, дарэчы, выклiкае вялiкае здзiўленне ў гасцей нашай дзяржавы: маўляў, нiколi б не паверылi, што ў вёсцы могуць быць такiя "стрыт". Але якiмi намаганнямi ўсё гэта дасягаецца, цi адбылiся ў дарожнай галiне сапраўды якасныя змяненнi? Каб даведацца аб гэтым, мы накiравалiся ў КУП "Магiлёўаблдарбуд", якое, да слова, сёлета адсвяткавала сваё 70-годдзе. Так што вопыту i майстэрства тут не займаць i заўсёды ёсць чаму павучыцца.

Радасць для вачэй

Напярэдаднi адметнай даты КУП "Магiлёўаблдарбуда" з’явiлася святочнае выданне, дзе можна адшукаць шмат цiкавых фактаў. Прычым пачынаючы з глыбокай даўнiны. Росквiт вядомых старажытных цывiлiзацый быў немагчымы без узвядзення неабходных праязных шляхоў. Пры гэтым тут была i свая адметная рамантыка, а легендарны Плутарх параўноўваў будаўнiцтва дарог з мастацтвам, называў iх "радасцю для вачэй". Пагадзiцеся, вельмi трапны выраз, якi яскрава адлюстроўвае гэты неад’емны элемент нашага жыцця. Так павялося з даўнiх часоў, так засталося i ў нашы днi.

Гiсторыя КУП "Магiлёўаблдарбуд" вельмi адметная, з цiкавымi падзеямi i фактамi. Яна адлюстроўвае лёс канкрэтных людзей i ўсёй дзяржавы. 9 мая 1938 года Савет Народных Камiсараў БССР, выконваючы пастанову ўсесаюзнага СНК № 526 ад 22 красавiка таго ж года "Аб кiраваннi дарожнай гаспадаркай" прыняў пастанову № 1180 "Аб утварэннi Галоўнага дарожнага ўпраўлення пры СНК БССР i дарожных аддзелаў пры абласных выканаўчых камiтэтах". Менавiта адсюль пачынае свой адлiк магiлёўская абласная дарожная арганiзацыя.

Як вынiкае з гiстарычных дакументаў, якiя беражлiва захоўваюцца i да сёння, аблдараддзел быў створаны для кiраўнiцтва i ажыццяўлення будаўнiцтва, рамонту i ўтрымання дарог абласнога i раённага значэння, арганiзацыi дарожных работ з удзелам насельнiцтва, тэхнiчнага i матэрыяльнага забеспячэння будаўнiча-мантажных работ па цэнтралiзаваных фондах, кiраўнiцтва работай i фiнансавай дзейнасцю раённых дарожных аддзелаў. За знешне даволi грувасткай фармулёўкай — дакладнае i поўнае вызначэнне функцый i задач структуры, якая была створана.

Выпрабаванне часам

Зразумела, з’яўленне цэнтралiзаванай сiстэмы кiравання (у прыватнасцi, у выглядзе абласных аддзелаў) найважнейшай галiной дазволiла ў перадваенны час зрабiць многае. Асаблiва яскрава праявiла сябе структура падчас адраджэння разбуранай у ходзе Вялiкай Айчыннай народнай гаспадаркi Беларусi. Усiм нам, напэўна, неаднойчы траплялiся на вочы фотаздымкi тых часоў. Па гэтых гiстарычных рэлiквiях можна толькi ўявiць сабе, якi быў маштаб работ па аднаўленнi ў тым лiку i дарожнай iнфраструктуры. Магiлёўскi аблдараддзел пачаў працаваць ўжо ў снежнi 1943 года, калi войскi вызвалiлi Крычаў. Паводле iнфармацыi з архiўных дакументаў, на Магiлёўшчыне было разбурана 14,5 тысячы пагонных метраў мастоў. У тым лiку ўсе буйныя пераправы — цераз рэкi Днепр, Сож, Бесядзь, Друць, Басю, Проню, Вiхру i шэраг iншых. Больш чым паўтысячы кiламетраў добрых дарог знаходзiлiся ў непрыдатным стане. Узнiмаць народную гаспадарку амаль не было каму — да прыкладу, пасляваеннае насельнiцтва Магiлёва складала ўсяго 10 тысяч чалавек. Але ж нават у такiх умовах дарожнiкi здолелi справiцца з пастаўленай самiм часам задачай.

За першы год мiрнага жыцця ўдалося аднавiць 75 кiламетраў дарог з цвёрдым пакрыццём. Гучыць амаль нерэальна, аднак гэта гiстарычны факт.

У 50-60-я гады паўстала надзённае пытанне аб належным утрыманнi сеткi мясцовых дарог. У 1957-м у Магiлёўскiм, Слаўгарадскiм, Горацкiм, Касцюковiцкiм i Клiчаўскiм раёнах былi створаны дарожна-эксплуатацыйныя ўчасткi. У 1963 годзе адпаведныя службы з’явiлiся ў Бялынiчах, Клiмавiчах, Краснаполлi, Бабруйску, Шклове, Чавусах, Мсцiслаўлi, а ў 1965—1967 гадах — у Кiраўску, Крычаве, Асiповiчах, Быхаве Хоцiмску, Круглым, Чэрыкаве. Пазней — у Глуску і Дрыбiне.

Такiм чынам, сiстэма набыла пэўную завершанасць, гэта дазволiла актывiзаваць работы як у раённых цэнтрах, так i ў сельскай мясцовасцi. З цягам часу адбывалася тэхнiчнае пераўзбраенне прадпрыемстваў галiны, пашыралася i мадэрнiзавалася матэрыяльная база. З 1965 па 1990 год, падчас сапраўднага "буму" дарожнага будаўнiцтва, на Магiлёўшчыне быў здадзены ў эксплуатацыю шэраг найважнейшых аб’ектаў. Сярод iх — дзясяткi новых мастоў, а таксама аўтадарогi "Краснаполле — Касцюковiчы", "Свяцiлавiчы — Лебядзянка — Бялевiчы", "Бялынiчы — Шклоў" i шэраг iншых. Пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС у найскладанейшых умовах былi ўзведзены многiя праязныя шляхi ў забруджанай радыенуклiдамi зоне.

Стратэгiчная задача

Камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства па праектаваннi, рамонце i будаўнiцтве дарог "Магiлёўаблдарбуд" (такую назву атрымала ў лiстападзе 2005 года) нiколькi не губляецца ў сучаснасцi. Цяпер гэта магутная арганiзацыя, у склад якой уваходзяць КУП "УТПК-Аблдарбуд", фiлiял "Магiлёўаблдарпраект", а таксама 22 дарожныя рамонтна-будаўнiчыя ўпраўленнi. Тэрыторыя, якую абслугоўваюць работнiкi "Магiлёўаблдарбуда", складае каля 29,1 тысячы квадратных кiламетраў. На балансе прадпрыемства — больш чым 10,3 тысячы мясцовых аўтамабiльных дарог. Амаль тры чвэрцi з iх (калi быць больш дакладнымi — 70,5 працэнта) — гэта дарогi з цвёрдым пакрыццём (144,6 км — з цэментатабетонным, 3957 км — з асфальтабетонным, 3048 км — з гравiйным). Таксама абслугоўваецца звыш 3 тысяч кiламетраў (амаль 30 працэнтаў усёй працягласцi) грунтовых дарог. На аўтадарогах знаходзiцца 439 мастоў i 13 тыс. водаадводных труб. Як бачым, гаспадарка ў КУП "Магiлёўаблдарбуд" даволi ўнушальная, яна патрабуе штодзённага карпатлiвага догляду.

Сярод цяперашнiх надзённых пытанняў — падрыхтоўка да работы ў зiмовы перыяд. Была створана спецыяльная камiсiя, якая праехала па ўсiх 22 ДРБУ i праверыла належную гатоўнасць, у тым лiку стан пескараскiдвальнiкаў, снегаачышчальнай тэхнiкi. Па вынiках праверкi ацэнка была станоўчай: усе падраздзяленнi падрыхтаваныя як мае быць. Сёлета закуплена больш чым 16 тысяч тон солi (гэта значна больш, чым летась, калi набылi 12 тыс. т). Такiм чынам, да зiмовага "экзамену" дарожнiкi Магiлёўшчыны падышлi ў поўным "узбраеннi". Зразумела, гэта справа, так бы мовiць, "бягучая", аднак менавiта з такiх i складаецца агульны поспех. Таму што "дробязяў" тут не бывае, бо дарога не даруе памылак.

— Галоўная наша мэта, стратэгiчная задача — утрыманне ў належным стане сеткi мясцовых дарог, — заўважае генеральны дырэктар камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства па праектаваннi, рамонце i будаўнiцтве дарог "Магiлёўаблдарбуд" Мiкалай Краўцоў. — Сёлета на гэтыя патрэбы было выдзелена 66 мiльярдаў рублёў. Практычна ўсе гэтыя сродкi ўжо асвоены. Прычым аб’ёмы работ апошнiм часам стабiльна павялiчваюцца: калi раней пасля рамонту штогод уводзiлася ў эксплуатацыю самае большае 270—330 кiламетраў дарог, то сёлета — ужо 404. Так што станоўчая дынамiка вiдавочная.

З рэспублiканскага дарожнага фонду на ўтрыманне сеткi мясцовых дарог Магiлёўшчыны сёлета было дадаткова выдзелена 11 мiльярдаў рублёў. Як адзначыў Мiкалай Краўцоў, гэта значная фiнансавая дапамога, якая дазволiла павялiчыць аб’ёмы работ. Таксама было прынята рашэнне аб выдзяленнi яшчэ 19 мiльярдаў рублёў. Праўда, хоць дарожнiкi ў залiк адпаведных паступленняў i напрацавалi даволi значныя аб’ёмы (у межах 10 млрд рублёў), дакументальнага афармлення адпаведнае рашэнне пакуль не атрымала. Застаецца спадзявацца, што гэта адбудзецца ў блiжэйшы час.

Усё для людзей

КУП "Магiлёўаблдарбуд" бярэ актыўны ўдзел ва ўвасабленнi дзяржаўнай праграмы адраджэння вёскi. Штогод выконваецца больш чым 85 працэнтаў агульнага аб’ёму адпаведных работ на аб’ектах дадатковай iнфраструктуры аграгарадкоў. Дарэчы, сёлета ў Магiлёўскай вобласцi, як плануецца, з’явiцца 36 такiх населеных пунктаў новага тыпу. На добраўпарадкаваннi аграгарадкоў дарожнiкi ўжо асвоiлi 27 мiльярдаў рублёў. Усе належныя праграмы тут былi завершаны да 1 лiстапада, як таго патрабавала кiраўнiцтва вобласцi.

Пра аб’ём работ яскрава сведчыць наступны факт: у аграгарадках работнiкi "Магiлёўаблдарбуда" працавалi на 400 аб’ектах. А ўсяго за год па ўсiх накiрунках iх было каля 700. Сетка вулiц у аграгарадках прыведзена ў належны стан, што можа быць прыкладам для iншых. Самi былi таму сведкамi, калi наведалi аграгарадок Усход. Дзе, дарэчы, каля 3 тысяч жыхароў — амаль што невялiкi горад. Тут маецца ўся належная iнфраструктура, а дарожная частка выглядае проста бездакорна. Адразу вiдаць, што ўсё было зроблена належным чынам — аднойчы i на доўгiя гады.

Безумоўна, абуладкаваць усё як патрэбна складана, аднак не менш складана падтрымлiваць усё ў спраўным стане.

— Гэта агульная задача i вельмi важна размеркаваць функцыi такiм чынам, каб была агульная карысць, — перакананы Мiкалай Краўцоў. — Уносiлi прапанову, каб вулiцы ў вёсках былi на балансе сельскiх Саветаў. У такiм разе органы мясцовага самакiравання выступалi б у якасцi заказчыка адпаведных работ па рамонце дарог. Зразумела, пад гэтыя патрэбы iм павiнны выдзяляцца неабходныя фiнансавыя сродкi. А наша прадпрыемства, iншыя будаўнiчыя арганiзацыi будуць выступаць як падрадчыкi. Такi падыход шмат дзе прымяняецца, адпаведная практыка на справе даказала сваю жыццяздольнасць i эфектыўнасць.

Пагадзiцеся, вельмi слушная прапанова, якая дазволiць палепшыць сэрвiс i ўсё расставiць на свае месцы. Аднак гэта нiколькi не азначае, што вяскоўцы хоць у нечым пазбаўлены таго жыццёва патрэбнага абслугоўвання з боку дарожнiкаў. Усе скаргi i прапановы (калi яны ўзнiкаюць) уважлiва разглядаюцца ў структурных падраздзяленнях КУП "Магiлёўаблдарбуд" i пры неабходнасцi належная дапамога аказваецца. Да прыкладу, летась аб’ём работ, якiя былi выкананы пасля абгрунтаваных зваротаў грамадзян, склаў 1,5 мiльярда рублёў. Як бачым, факт сам па сабе вельмi паказальны — прадпрыемства заўсёды працуе ў iнтарэсах людзей.

Бяспека — галоўная ўмова

Зразумела, для таго, каб на належным узроўнi выконваць значныя аб’ёмы дарожных работ, патрэбна неабходная тэхнiка. Гэта адно з актуальных пытанняў. Паводле слоў Мiкалая Краўцова, тэхнiчнае пераўзбраенне праводзiцца пастаянна — сёлета на гэтыя патрэбы было выдаткавана каля 10 мiльярдаў рублёў. Прыярытэт, бясспрэчна, за той тэхнiкай, якую выпускаюць беларускiя вытворцы. Калi адпаведнай прапановы з боку айчынных прадпрыемстваў няма, то ўсё неабходнае закупляецца за мяжой. Аднак пры гэтым падыход сапраўды гаспадарскi. Паколькi ў мясцовых дарог ёсць свае асаблiвасцi, то пад iх набываецца i адпаведная тэхнiка. Да прыкладу, калi купляюць асфальтаўкладчыкi "Фогель", то сярэдняй прадукцыйнасцi. Каб рацыянальна ўкласцi сродкi.

Дарэчы, на прадпрыемстве заўсёды iмкнулiся i iмкнуцца, што называецца, трымаць руку на пульсе часу. Сучасная тэхнiка i найноўшыя напрацоўкi маюць станоўчы эфект. Новыя энергазберагальныя тэхналогii актыўна прымяняюцца падчас будаўнiцтва i рамонту дарог. З найбольш перспектыўных накiрункаў — выкарыстанне бiтумных эмульсiй пры рамонце асфальтабетонных пакрыццяў, укладка органа-мiнеральных асфальтабетонных сумесяў халоднага прыгатавання з прымяненнем дабаўкi "Азол". Сёлета на прадпрыемстве ўпершыню прымяняюцца асфальтабетонныя сумесi, якiя прызначаны для рамонту пакрыццяў аўтадарог i мастоў з устройствам ахоўных слаёў па мембраннай тэхналогii.

На "Магiлёўаблдарбудзе" добра памятаюць, што бяспечныя дарогi — iх асноўны абавязак.

— З 10,3 тысячы кiламетраў мясцовых аўтадарог, якiя мы абслугоўваем, больш чым 2,9 тысячы праходзiць па населеных пунктах, — кажа Мiкалай Краўцоў. — Штогод распрацоўваюцца i ўвасабляюцца мерапрыемствы, накiраваныя на падтрыманне бяспекi дарожнага руху i змяншэнне аварыйнасцi. За апошнiя два гады пабудавана i адрамантавана 52,1 тысячы пагонных метраў тратуараў i пешаходных дарожак, заменена 28,3 тысячы дарожных знакаў. Таксама на аварыйна-небяспечных участках зроблена 173 штучныя няроўнасцi. Ва ўсiх раёнах створаны спецыяльныя комплексныя брыгады, якiя выконваюць увесь комплекс работ па ўтрыманнi мясцовых аўтамабiльных дарог у належным стане. Кожная з такiх брыгад у сярэднiм абслугоўвае каля 200 кiламетраў дарог. Яны маюць неабходны транспарт, забяспечаны патрэбнымi сродкамi малой механiзацыi.

Прывабнае месца

Дарожныя работы — даволi затратныя. Кошт аднаго кiламетра дарогi ў залежнасцi ад таўшчынi насыпу i асфальтабетону — ад 270 да 330 мiльёнаў рублёў. Укладка 1 км гравiйкi "пацягне" на 120 млн рублёў, а грунтовага пакрыцця, узмоцненага пясчана-гравiйнай сумессю, — амаль на 90 млн. Таму якасць — галоўная ўмова. Як запэўнiў Мiкалай Краўцоў, гэтае актуальнае пытанне адсочваецца ўважлiва i даволi жорстка. Сёлета завершана перааснашчэнне ўсiх лабараторый структурных падраздзяленняў КУП "Магiлёўаблдарбуд". Закуплена новае сучаснае абсталяванне, якое дазваляе на належным узроўнi рабiць неабходныя даследаваннi. Праводзiцца атэстацыя лабараторый.

Якасць адсочваецца на ўсiх этапах правядзення дарожных работ: ад падрыхтоўкi, самага пачатку — да ўвядзення ў эксплуатацыю. У такiм разе ў вынiку ўсё атрымлiваецца ў адпаведнасцi з нарматыўнымi патрабаваннямi. Таму, як лiчыць Мiкалай Краўцоў, кантроль за якасцю — заўсёды пазiтыўная работа. Таксама як i энергазберажэнне. Сёлета на прадпрыемстве спажыванне палiўна-энергетычных рэсурсаў у параўнаннi з мiнулым годам зменшылася на 11 працэнтаў. За гэтымi лiчбамi — рэальны прыбытак "Магiлёўаблдарбуда", а, значыць, паляпшэнне матэрыяльнага дабрабыту кожнага з работнiкаў.

— У параўнаннi з 2005 годам сярэднi памер аплаты працы на прадпрыемстве павялiчыўся больш чым у 1,8 раза, — паведамiў Мiкалай Краўцоў. — А да ўзроўню мiнулага года заробкi ўзраслi амаль на 20 працэнтаў. КУП "Магiлёўаблдарбуд" даволi паспяхова вырашае жыллёвае пытанне. Ва ўсiх ДРБУ маладыя работнiкi забяспечваюцца камфартабельным пакоем у iнтэрнаце. Калi такой магчымасцi няма, то арганiзацыя кампенсуе выдаткi на найм кватэры. У блiжэйшай перспектыве ў Магiлеве будзе пабудаваны 120-кватэрны дом для работнiкаў "Магiлёўаблдарбуда". Ужо створаны адпаведны ЖБК, як мяркуецца, кватэры атрымаюць нават тыя, хто сёлета стаў у "жыллёвую" чаргу. Створаны належныя ўмовы для адпачынку, заняткаў спортам.

Так што прадпрыемства — даволi прывабнае месца для моладзi. Мабыць таму даволi паспяхова рыхтуецца вартая працоўная змена. За апошнiя чатыры гады на КУП "Магiлёўаблдарбуд" уладкавалася каля 100 маладых спецыялiстаў. Гэта надзвычай важна для вялiкага калектыву (тут цяпер працуюць каля 2,5 тысячы чалавек). Маладыя спецыялiсты маюць вялiкiя перспектывы для прафесiйнага i, адпаведна, кар’ернага росту. Так што прадпрыемства паступальна нарошчвае вытворчы патэнцыял i ўпэўнена рухаецца наперад. Такая стратэгiя прыносiць станоўчы вынiк. Таму можна быць упэўненымi: дарогi Магiлёўшчыны ў надзейных руках.

Захар БУРАК,

Алена ДАЎЖАНОК,

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА i з архiва КУП "Магiлёўаблдарбуд".

УНП 700183484

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
КУП "Магілёўаблдарбуд" паступальна нарошчвае свой патэнцыял. Усе тыя станоўчыя эканамiчныя працэсы, якiя адзначаюцца ў нашай дзяржаве, былi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика