21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Піваварка з машчанiцы

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Піваварка з машчанiцы

Гiсторыя пiва налiчвае не адно тысячагоддзе. Менавiта хлеб i пiва многiя гiсторыкi называюць аднымi з першых харчовых прадуктаў у рацыёне чалавека. Зразумела, што за доўгi час была распрацавана вялiкая колькасць рэцэптаў прыгатавання легендарнага напою. Да прыкладу, у Месапатамii 6 тысяч гадоў таму пiва рабiлi з... хлеба, якi спецыяльна выпякаўся для гэтага. Боханы запарвалi разам з ячменным соладам i сумесь брадзiла. Пiва варылi старажытныя егiпцяне, грэкi i рымляне.

Да ХVІ стагоддзя яго рабiлi выключна ў хатнiх умовах, як, дарэчы, i большасць прадуктаў харчавання. Прызнаныя пiвавары — вядомыя манастыры, у кожнага з якiх былi свае "фiшкi" ў агульнай тэхналогii прыгатавання ячменнага напою. Даўнiя традыцыi склалiся i ў Беларусi, раней можна было без цяжкасцяў пакаштаваць "самаробнае" пiва. Але цi засталiся такiя майстры дасюль? Каб высветлiць гэта, я накiраваўся ў лясны край — на Бярэзiншчыну...

Бiяграфiя з асаблiвасцю

Цяпер Новая Машчанiца — гэта невялiкая вёсачка, яна лiтаральна "схавалася" ў лесе. Калi выязджаеш з-пад высокiх соснаў, то амаль адразу трапляеш на вулiцу, абапал якой прымасцiлася з дзясятак хат. Зараз тут афiцыйна прапiсаныя 19 жыхароў. Амаль усе вяскоўцы — людзi сталага ўзросту, таму Новую Машчанiцу (насуперак "маладзёжнай" назве) да перспектыўных паселiшчаў ну нiяк не аднясеш. У вёсцы засталося 9 прысядзiбных гаспадарак, але ж на нешматлiкiх падворках людзi пакуль яшчэ трымаюць свойскую жывёлу.

У 78-гадовай Яўгенii Жаўняровiч каза i некалькi парсючкоў. Карову, кажа жанчына, дзецi толькi нядаўна "адабралi" — пераканалi, што ў такiм узросце трэба больш адпачываць.

— А я люблю працаваць, — шчыра кажа Яўгенiя Уладзiмiраўна. — Не сяджу на месцы, у вёсцы занятак заўсёды сабе знойдзеш. Падымаешся з ранiцы i да цямна ўсё тупаеш. Прывыкла так жыць, а перавучвацца, напэўна, ужо позна.

Жанчына нарадзiлася i вырасла ў Новай Машчанiцы. Бацькоўская сядзiба ў другiм канцы вёскi, а гэтую хату, у якой зараз жыве, пабудавалi з мужам. У вайну разам з многiмi тутэйшымi жыхарамi немцы вывезлi Жаўняровiч у Германiю. "Чым толькi нi займалася: пасвiла кароў, цыравала мяшкi, насiла дровы, скубла пер’е", — узгадвае Яўгенiя Уладзiмiраўна. Перамогу 15-гадовай дзяўчынкай сустрэла ўдалечынi ад родных мясцiн. Пасля доўга дабiралася да сваёй вёскi — дзе пад’язджала, а дзе пешшу кiламетры "накручвала".

Хацела адразу ў калгас iсцi працаваць, але сусед угаварыў у школе давучыцца (да вайны паспела скончыць толькi тры класы). Пасля таго, як здала выпускныя экзамены ў сямiгодцы, уладкавалася ў мясцовую гаспадарку. На заслужаны адпачынак пайшла значна пазней, як дасягнула пенсiйнага ўзросту. Ды i тое толькi таму, што так склалiся жыццёвыя абставiны. Падобная, напэўна, бiяграфiя i ў многiх яе аднавяскоўцаў. Але ёсць у Яўгенii Уладзiмiраўны адна цiкавая асаблiвасць — акрамя ўсяго iншага, яна самы сапраўдны майстар-пiвавар. Прычым з больш чым паўвекавым стажам!

Таямнiчыя перасяленцы

Яшчэ да рэвалюцыi, у пачатку мiнулага стагоддзя, жыла ў гэтых мясцiнах панi Мяржынская. Тутэйшыя жыхары могуць нават дакладна паказаць, дзе была яе хата, а таксама вялiкi сад. Дасюль у вёсцы захавалася некалькi старых дрэваў, якiя, мабыць, "размянялi" не адно стагоддзе. I памятаюць падзеi, калi ў 1912 годзе ў Новую Машчанiцу прыехалi нейкiя людзi, каб набыць тут зямлю. Гэтыя таямнiчыя перасяленцы аказалiся латышамi, якiя купiлi тут ладны ўчастак i перавезлi сюды ўсю сваю вялiкую сям’ю. Прыбалты пасялiлiся ў даволi маляўнiчым кутку — там, дзе Уша ўпадае ў Бярэзiну. Тут для вядзення ўласнай гаспадаркi было самае добрае месца. I вада побач, i нiякiх праблем з нарыхтоўкай кармоў для жывёлы (на залiўных лугах багатая касавiца).

Момант, калi латышы прыбылi на Бярэзiншчыну, сапраўды шмат у чым адметны — менавiта з той пары ў Новай Машчанiцы вяскоўцы пачалi варыць пiва. Латышы прывезлi ўсе неабходныя прылады i без утойвання падзялiлiся з усiмi ахвотнікамі старадаўнiмi рэцэптамi прыгатавання ячменнага напою. У Прыбалтыцы пiва варылi спрадвеку, таму людзi там маюць вялiкi вопыт.

— Хто хацеў — той навучыўся, — заўважае Яўгенiя Уладзiмiраўна. — А ў пачатку 1950-х гадоў, як толькi з’явiлася ў мяне ўласная гаспадарка, таксама пачала спасцiгаць "пiўную" навуку. I гэта, скажу вам, не так проста, як здаецца на першы погляд. Тут не нейкую там налiўку зрабiць — пiва патрабуе шмат карпатлiвай працы. Калi памылiшся ў нечым, то не атрымаецца якаснага напою.

Так вось ужо на працягу больш чым паўстагоддзя (цяжка нават уявiць сабе такi "стаж") Жаўняровiч варыць пiва. Прычым гатуе гэты напой па самай сапраўднай тэхналогii, з абавязковым выкананнем усiх тонкасцяў даволi складанага працэсу. Насупраць яе хаты — сапраўдная мiнi-пiваварня, дзе ўсё абуладкавана па правiлах. Зразумела, тут няма вялiзных блiскучых ёмiстасцяў, як на заводскай вытворчасцi. Аднак прысутнiчае ў гэтым драўляным домiку нешта iншае: тут насамрэч адчуваеш свае каранi, бо Піва не вараць цяпер ужо амаль нiдзе.

Усе прылады — драўляныя. Разам з Яўгенiяй Уладзiмiраўнай праходзiм па ўсiм "вытворчым ланцужку".

— Усё раблю на сваю мерку, — заўважае вопытны пiвавар. — Бяру пуд ячменю i чатыры кiлаграмы жыта. Зерне на суткi трэба замачыць, а пасля падсушыць добра i здрабнiць. Прычым усе аперацыi выконваюцца асобна, не змешваюцца жыта з ячменем. Крышку зерня ад усёй гэтай масы падсмажыць, каб быў у пiва належны колер. Пасля ў чане ўсё злучыць, налiць вады да патрэбнай кансiстэнцыi (Уладзiмiраўна смела выкарыстоўвае спецыяльныя тэрмiны. — Аўт.) i зварыць такi "суп". Таксама дадаецца хмель, яго яшчэ можна назбiраць непадалёк, каля рэчкi. А калi не знойдзеш, то i купiць не праблема. Пасля ў наступным пакойчыку пiва фiльтруецца. Злiваем, астывае да 15-20 градусаў. Кiдаем дрожджы, пiва "ходзiць" суткi цi крыху больш. Пералiваем яго ў бочкi — i выдатны ячменны напой гатовы да ўжывання.

 

У пошуках вучняў

  У невялiчкай драўлянай хатцы-"пiваварнi" ўсё расстаўлена па сваiх месцах. У левым пакойчыку — ручны млын. Уяўляеце, колькi намаганняў трэба прыкласцi, каб здрабнiць усё зерне, неабходнае для прыгатавання пiва. Звычайна Уладзiмiраўна варыць дзесьцi 100 лiтраў пiва, калi была маладзейшая, то гатавала i па 150 л. Для гэтага трэба тры пуды ячменю i амаль пуд (12 кiлаграмаў) жыта. Вось тая колькасць, якую трэба ўручную "пракруцiць". У самым вялiкiм пакоi (хоць вялiкi ён адносна iншых памяшканняў, а так тут даволi цесна) зроблена печачка, побач з якой адна з асноўных прылад — чан, у якiм варыцца той самы пiўны "супчык". Гэтая ёмiстасць даволi эфектна выглядае ў "кампазiцыi" з чарпаком, якiм залiваецца вада, перамешваецца маса падчас варкi. Яўгенiя Уладзiмiраў- на хутка i з веданнем справы дэманструе ўсе свае "сродкi вытворчасцi".

У наступным пакойчыку стаiць доўгi драўляны човен з дзiрачкай збоку. Тут фiльтруецца пiва, на дне ставяць дошчачкi, на якiя кладуць салому. Вось i ўвесь працэс. Астывае пiва побач з "пiваварняй", на вулiцы. Бочкi, у якiя разлiваецца гатовае да ўжывання пiва, павiнны быць абавязкова дубовыя, а шпунты ў iх — яловыя. Ёмiстасцi выкарыстоўваюцца рознага аб’ёму: 50, 25, 15 лiтраў. Збоку зроблены кранiк, з дапамогай якога можна налiць сабе куфаль смачнага машчанiцкага пiўка. Дарэчы, увесь працэс яго прыгатавання займае 15 дзён. Цяпер ячменны напой захоўваецца даўжэй, чым летам, калi пажадана ўжыць яго як мага хутчэй, iнакш закiсне. Тут не выкарыстоўваецца нiякiх хiмiчных дабавак, таму захоўваць лепш у халадзiльнiку. Такiм чынам можа стаяць i некалькi месяцаў.

Узiмку зрабiць ячменны напой можна, але даволi складана. У халодны час цяжка належным чынам высушыць да неабходнага стану даволi вялiкую колькасць зерня. Аднак для вопытнага пiвавара гэта хiба перашкода? Уладзiмiраўна нядаўна зварыла чарговую "партыю". Робiць ячменны напой на заказ — калi каму трэба на вяселле, цi якую iншую ўрачыстасць адзначыць.

— Пiва не прадаю, а толькi частую iм усiх, хто пажадае, — сцвярджае Жаўняровiч. — Нiколi не ўстанаўлiваю якiх-небудзь дакладных расцэнак — хто колькi дасць. Раней людзi i камбiкорм давалi, каб аддзячыць, грашыма аддавалi рэдка. Я нiколi не патрабавала, бо пiва, зваранае з любоўю, павiнна прыносiць радасць. Гэта натуральны, смачны напой, галоўнае — меру неабходна ведаць.

Адходы ад варкi пiва нiколi не прападалi — выкарыстоўвалiся на корм жывёле. Жаўняровiчы трымалi даволi вялiкую гаспадарку. Пераважна толькi з уласнага падворка i кармiлiся. Вывучылi двух сыноў, хату да ладу давялi, зрабiлi ўсе неабходныя гаспадарчыя пабудовы, у тым лiку i гараж. Так што жылi не горш, чым усе аднавяскоўцы. Цяпер сыны ў горадзе (адзiн у Мiнску, другi ва Уздзе), таму прыязджаюць у родную вёску на выхадныя альбо на святы. Абодвух мацi навучыла, як варыць пiва. Валодае сакрэтамi прыгатавання ячменнага напою i старэйшая нявестка. А вось з шасцi ўнукаў пакуль што нiхто гэтай справай асаблiва не зацiкавiўся.

Мiж тым майстэрства апошняй з машчанiцкiх пiвавараў (у вёсцы толькi яшчэ адзiн сусед спрабуе варыць пiва) прызналi калегi з аднаго сталiчнага пiўзавода. Уладзiмiраўна вазiла туды сваю прадукцыю i атрымала станоўчую адзнаку. Пакаштавала i "заводскi" напой — кажа, што спадабалася. Аднак пiва, якое сам зварыш, усё ж смачнейшае. Толькi вось вучняў, якiм можна было б з лёгкай душой перадаць гэты навык, пакуль не знайшла. Няўжо праз колькi часу не застанецца ў Новай Машчанiцы мясцовых пiвавараў?

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

Бярэзiнскi раён.

 

 

(Заканчэнне. Пачтак на 1-й стар.)

— Усё раблю на сваю мерку, — заўважае вопытны пiвавар. — Бяру пуд ячменю i чатыры кiлаграмы жыта. Зерне на суткi трэба замачыць, а пасля падсушыць добра i здрабнiць. Прычым усе аперацыi выконваюцца асобна, не змешваючы жыта з ячменем. Крышку зерня ад усёй гэтай масы падсмажыць, каб быў у пiва належны колер. Пасля ў чане ўсё злучыць, налiць вады да патрэбнай кансiстэнцыi (Уладзiмiраўна смела выкарыстоўвае спецыяльныя тэрмiны. — Аўт.) i зварыць такi "суп". Таксама дадаецца хмель, яго яшчэ можна назбiраць непадалёк, каля рэчкi. А калi не знойдзеш, то i купiць не праблема. Пасля ў наступным пакойчыку пiва фiльтруецца. Злiваем, астывае да 15-20 градусаў. Кiдаем дрожджы, пiва "ходзiць" суткi цi крыху больш. Пералiваем яго ў бочкi — i выдатны ячменны напой гатовы да ўжывання.

У пошуках вучняў

У невялiчкай драўлянай хатцы-"пiваварнi" ўсё расстаўлена па сваiх месцах. У левым пакойчыку — ручны млын. Уяўляеце, колькi намаганняў трэба прыкласцi, каб здрабнiць усё зерне, неабходнае для прыгатавання пiва. Звычайна Уладзiмiраўна варыць дзесьцi 100 лiтраў пiва, калi была маладзейшая, то гатавала i па 150 л. Для гэтага трэба тры пуды ячменю i амаль пуд (12 кiлаграмаў) жыта. Вось тая колькасць, якую трэба ўручную "пракруцiць". У самым вялiкiм пакоi (хоць вялiкi ён адносна iншых памяшканняў, а так тут даволi цесна) зроблена печачка, побач з якой адна з асноўных прылад — чан, у якiм варыцца той самы пiўны "супчык". Гэтая ёмiстасць даволi эфектна выглядае ў "кампазiцыi" з чарпаком, якiм залiваецца вада, перамешваецца маса падчас варкi. Яўгенiя Уладзiмiраўна хутка i з веданнем справы дэманструе ўсе свае "сродкi вытворчасцi".

У наступным пакойчыку стаiць доўгi драўляны човен з дзiрачкай збоку. Тут фiльтруецца пiва, на дне ставяць дошчачкi, на якiя кладуць салому. Вось i ўвесь працэс. Астывае пiва побач з "пiваварняй", на вулiцы. Бочкi, у якiя разлiваецца гатовае да ўжывання пiва, павiнны быць абавязкова дубовыя, а шпунты ў iх — яловыя. Ёмiстасцi выкарыстоўваюцца рознага аб’ёму: 50, 25, 15 лiтраў. Збоку зроблены кранiк, з дапамогай якога можна налiць сабе куфаль смачнага машчанiцкага пiўка. Дарэчы, увесь працэс яго прыгатавання займае 15 дзён. Цяпер ячменны напой захоўваецца даўжэй, чым летам, калi пажадана ўжыць яго як мага хутчэй, iнакш закiсне. Тут не выкарыстоўваецца нiякiх хiмiчных дабавак, таму захоўваць лепш у халадзiльнiку. Такiм чынам можа стаяць i некалькi месяцаў.

Узiмку зрабiць ячменны напой можна, але даволi складана. У халодны час цяжка належным чынам высушыць да неабходнага стану даволi вялiкую колькасць зерня. Аднак для вопытнага пiвавара гэта хiба перашкода? Уладзiмiраўна нядаўна зварыла чарговую "партыю". Робiць ячменны напой на заказ — калi каму трэба на вяселле, цi якую iншую ўрачыстасць адзначыць.

— Пiва не прадаю, а толькi частую iм усiх, хто пажадае, — сцвярджае Жаўняровiч. — Нiколi не ўстанаўлiваю якiх-небудзь дакладных расцэнак — хто колькi дасць. Раней людзi i камбiкорм давалi, каб аддзячыць, грашыма аддавалi рэдка. Я нiколi не патрабавала, бо пiва, зваранае з любоўю, павiнна прыносiць радасць. Гэта натуральны, смачны напой, галоўнае меру неабходна ведаць.

Адходы ад варкi пiва нiколi не прападалi — выкарыстоўвалiся на корм жывёле. Жаўняровiчы трымалi даволi вялiкую гаспадарку. Пераважна толькi з уласнага падворка i кармiлiся. Вывучылi двух сыноў, хату да ладу давялi, зрабiлi ўсе неабходныя гаспадарчыя пабудовы, у тым лiку i гараж. Так што жылi не горш, чым усе аднавяскоўцы. Цяпер сыны ў горадзе (адзiн у Мiнску, другi ва Уздзе), таму прыязджаюць у родную вёску на выхадныя альбо на святы. Абодвух мацi навучыла, як варыць пiва. Валодае сакрэтамi прыгатавання ячменнага напою i старэйшая нявестка. А вось з шасцi ўнукаў пакуль што нiхто гэтай справай асаблiва не зацiкавiўся.

Мiж тым майстэрства апошняй з машчанiцкiх пiвавараў (у вёсцы толькi яшчэ адзiн сусед спрабуе варыць пiва) прызналi калегi з аднаго сталiчнага пiўзавода. Уладзiмiраўна вазiла туды сваю прадукцыю i атрымала станоўчую адзнаку. Пакаштавала i "заводскi" напой — кажа, што спадабалася. Аднак пiва, якое сам зварыш, усё ж смачнейшае. Толькi вось вучняў, якiм можна было б з лёгкай душой перадаць гэтую справу, пакуль не знайшла. Няўжо праз колькi часу не застанецца ў Новай Машчанiцы мясцовых пiвавараў?

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

Бярэзiнскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гiсторыя пiва налiчвае не адно тысячагоддзе. Менавiта хлеб i пiва многiя гiсторыкi называюць аднымi з першых харчовых прадуктаў у рацыёне чалавека. Зр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика